Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Лаўшук Марыі Якаўлеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Рассыплеш соль – будзе сварка ў доме.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Гвоздзь Надзеі Фядосаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Калі нічаенна рассыплеш соль, то ету рассыпаную соль нада ўзяць у жменьку, то­ль­кі другому чалавеку і рассыпаць па макушцы таму, хто рассыпаў. Інакш яго жджэ вя­лі­кая непрыятнасць. Можа буць якая-та сварка, а то і хужай можа быць – бойня.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Сыч Сафіі Барысаўны, 1911 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Ну, соль. Тут можна багата расказаць. Над намі багата хто смяяўся. Казалі, што велікаборцы багатыя людзі, у іх свая соль. Ты ж знаеш, унучка, вот тут за агародамі ў нас Клімава Гара, дак з нас смяяліся, што мы на ёй соль вырашчваем. А яшчэ як іці на Аўрамаўскую, дак там Барацін, там тожа соль расла. Калісьці той, хто быў з соллю, лічыўся багаты. Ну, а так, што, рассыпаць соль – паганая прыкмета, кажуць, сварка будзе. А яно так і іе. Дак што яшчэ рабілі, соль на галаву сыпалі.

Запісана ў в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на

ад Дземідзенка Тамары Іванаўны 1936 г.н.,

студэнткай Сачанка Я. (2010 г.)

Соль нельга даваць з хаты, а калі даеш, то просіш узамен грошы.

Запісана ў в. Палесе Чачэрскага р-на

ад Геўрасёвай Надзеі Васільеўны, 1976 г.н.

(раней пражывала ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на)

Калі прыходзіць чалавек з паганымі помысламі ў госці, трэба ўслед яму сыпнуць горстку солі, каб ўсё паганае з ім пайшло. На свадзьбе маладым падносяць хлеб-соль, каб у іх быў дастатак.

Запісана ў в. Сідаравічы Чачэрскага р-на

ад Рыбіцкага Пятра Іванавіча, 1931 г.н.

Еслі соль нечаянно россыпалас на столе, то яе няможна назад у сольніцу збі­раць, а собраць і цераз левэ плячо вукінуць на двор і сказаць: “Соль вам у вочы, су­ча­ні­на ў плечы” і ў хаці нябудзе свару, бо соль рассыпаецца не просто так, а гэто нехто свар­ку насылае.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Немагчыма рассыпаць соль – будуць сваркі дома.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Маскалёвай Людмілы Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Калі рассыпалі соль, то трэба было пасыпаць зверху столькі ж сахару, каб не бы­ло бяды ў доме.

Запісана ў Асіповіцкім р-не Мінскай вобл.

ад Чаропка Надзеі Андрэеўны, 1938 г.н.,

студэнткай Юшчанка К. (2010 г.)

Нельга рассыпаць соль – гэта вядзе да вялікага няшчасця. Там, дзе рассыпалі соль, няма хлеба. Звычайна маладых сустракаюць з хлебам і соллю – будзе шчасце, даб­ро ў хаце.

Запісана ў в. Вішнёўка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Нарвілась Наталлі Уладзіміраўны, 1940 г.н.,

студэнткай Караткевіч Т. (2010 г.)

Соль нельга рассыпаць, будуць сваркі і голад у сям’і.

Запісана ў в. Гарохавішчы

ад Шуст Таццяны Васільеўны, 1937 г.н.,

студэнткай Бусел Н. (2010 г.)

Калі на стол забудуць паставіць соль, то гаспадыня хутка памрэ.

З салніцы няможна браць соль проста пальцамі, то будзе рваць пад пазногцямі.

Калі перавернецца выпадкова соль на стале, будзе сварка ў доме.

Запісана ў в. Кляпчаны Слуцкага р-на

ад Міхнюк Марыі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Грынько В. (2010 г.)