Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Лаўрык Алены Еўдакімаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Хлеб – усяму галава. Нельга хлеб выкідваць, бо Бог разазліцца на накажа гэтага ча­ла­ве­ка.

Запісана ў г. Гомель

ад Кацуба Ніны Паўлаўны, 1950 г.н.,

студэнтам Тамашэнка М.

Хлеб нада есці да апошняга кусочка. Хто хлеб не з'есць, у таго сілы пра­па­да­юць.

Хлеб нада рэзаць, а не ломаць. Тады ў каровы капыты ламаюцца. Хлеб лышкамі ка­ча­лі на спіне дзяцяці і аддавалі чорнаму сабаку гэты хлеб. Каб дзіцёнак добра спаў.

Запісана ў в. Аздзеліна Гомельскага р-на

ад Зарэцкай Аксінні Іванаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Шахрай В. (2001 г.)

Самі пеклі, нас семера было. Хлеб учыняла баба. Калі садзіліся есці – маліліся. Усяг­да пачынаў рэзаць хлеб дзед (галава сям’і), тады па кусочку хлеб даваў. Нельга ні­каг­да тыркаць хлеб і дагары нельга лажыць. Ісус хлебам усіх жа накарміў. Хлеб учы­няе тая, хто чыстая жанчына! Да печы яна падходзіць, вымесіць, разгладзіць – та­ды роўненька лажылі на капусны ліст. І ў печ. Потым яна жар выграбае. Абавязкова чы­та­ла­ся малітва “Отчэ наш”.

Запісана ў в. Прыбар Гомельскага р-на

ад Дамадзелавай Галіны Раманаўны, 1935 г.н.,

студэнткамі Герасіменкай В., Майсеевай С., Цярэнцьевай І. (2002 г.)

Хлеб бярэш есці, дык еж да канца, нельзя кусаны кідаці, выкідаць хлеб тожэ нельзя. Хлеб – эта каштоўнасць.

Запісана ў в. Шарпілаўка Гомельскага р-на

ад Цыбульскай Антаніны Аляксееўны, 1942 г.н.,

студэнткай Ляўковай Ю. (2010 г.)

Ні ў якім разе нельга пакідаць нож уваткнутым у хлеб – гэта к спрэчке; на­кал­ваць хлеб вілкай – к хваробе; выбрасываць надкусаны – яго трэба аддаць жывёле або птуш­ке, інакш можна наклікаць на сябе бяду.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Анастасіі Рыгораўны, 1936 г.н.,

Студэнткай Бобрыкавай н. (2006 г.)

Нельзя вечарам нікому пазычаць хлеб, а то будзеш бедным.

Запісана ў в. Вашчанкі Кармянскага р-на

ад Ларчанка Елізаветы Міхееўны,

студэнткай Казловай А. (2010 г.)

Калі ўпусціш хлеб, то трэба пацалаваць яго і сказаць: “Божанька, прасці”.

Запісана ў в. Кісцяні Рагачоўскага р-на

ад Касцючэнка Т.Н., 1970 г.н.,

студэнткай Касцючэнка Г. (2010 г.)

Нільзя вечарам нікому пазычаць хлеб, а то будзе гора. А калі пазычаў, трэба ўслед етаму чалавеку пасыпаць соллю.

Запісана ў в. Радзілавічы Рагачоўскага р-на

ад Прасняковай Ксеніі Пракопаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Казловай К.

Хлеб нада старацца даядаць увесь, а калі астанецца маленькі кусочак, нельга пра­па­ноў­ваць другому чалавеку. Гэта ты аддаеш сваю сілу.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Галаўко Кацярыны Андрэеўны, 1932 г.н.,

студэнткай ІёткаІ. (2004 г.)

Еслі падае хлеб, то ў хату скора прыдуць госці.

Хлеб кідаць нельзя, бо ў хаце настане голад.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Калі хлеб упадзе са стала, ета хто-та спяшаецца, госць нейкі будзе.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Верылі яшчэ, напрыклад, што калі са стала ўпаў хлеб, то прыйдзе нейкі мужчына. Калі ж упала на зямлю, калі рэжаш, картошка, то яе нельзя падымаць, патаму што сужаны будзе ўсё ўрэмя галодны.

Запісана ў г. Хойнікі

ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,

студэнткай Жмачынскай Н.

Ой, мае дзеткі, калі тое було, цяпер такога няма. Каб калісьці, дак матка па руках бы біла, каб я хлеб коркай на стол палажыла. Няможна так було рабіць. Казалі глухі ў сям’е родзіцца.

Запісана ў в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на

ад Дземідзенка Тамары Іванаўны 1936 г.н.,

студэнткай Сачанка Я. (2010 г.)

Нельга хлеб не даядаць ці даядаць за другім – даядаеш яго здароўе.

Нельга ў хлеб утыркаць нож-будзе голад.

Запісана ў в. Селянін Чачэрскага р-на

ад Андрыянавай Святланы Аляксееўны, 1947 г.н.,

Калі садзяць хлеб у печ, тады нікому нельга выходзіць з хаты, бо спор з сабою панясе.

Калі ў хлебе ўтворыцца трэшчынка ўдоўжкі, то хто-небудзь памрэ, ушыркі – хто-небудзь аддзеліцца ад дома.

Пекчы хлеб павінна жанчына чыстая, іначай хлеб не атрымаецца.

Запісана ў в. Кляпчаны Слуцкага р-на

ад Міхнюк Марыі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Грынько В. (2010 г.)

Хлебная лапата

Каб град не загубіў ураджаю, выкідвалі хлебную лапату на двор.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н.

Хлеб раней пеклі на дзеравянных лапатах. Дык, калі град быў, гэтую лапату вы­кі­да­лі на двор дагары нагамі, каб град ужо не пабіў таго, што пасеяна, штоб жыта не па­біў.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Хустка

Нельга абвенчанай жанчыне без хусткі хадзіць. Так грэх хадзіць без яе. Трэба быць з пакрытай галавой.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Хустка азначае пакорлівасць. Як дзеўка замуж выходзіць, то ёй завязваюць хус­т­ку, а фату здымаюць.