Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

Кот – ето вобшчэ адзін з самых уважаемых жывотных. Яго заўсёды шанавалі. Вот узяць бы хаця тое, шо ката пускалі первого ў нову хату. Казалі, шо кот можэ сі­ль­на помогаць людзям. Адны казалі, шо ката пускалі первого ў хату таго, шоб у хаце доб­рэ жылося, ні было пажараў, сварак. Другія казалі, шо як чалавек памірае, то его на том свеці первым устрэчае кот, то ён доўжэн і на етом свеці первым увайсці ў хату.

Таксамо каты, асобенно чорные, маглі лечыць розные хворобы. От як баліць яке место, то тэ место мажуць смятанай і даюць злізаць кату, тады казалі, шо чалавек абе­за­це­ль­на здаровым стане.

А шчэ кот добрэ помогаў уложыць спаць дзіця. Калі дзіця плакало, то да яго кла­лі ката, але барані, Божэ, чорнага, бо мог прынесці гора, клалі ката да ног і думалі, шо калі кот мурлыкае, то дзіця перастае плакаць і засынае.

Катоў убіваць не можно, сільно велікі ето грэх. Сама бачыла і чула, шо адна жэн­ш­чы­на як потопіла катоў, то ў ее родзіліса немые дзеці. Ката трэба ўсегда обе­рэ­гаць.

Запісана в. Скароднае Ельскага р-на

ад Патапенка Праскоўі Савельеўны, 1929 г.н.,

студэнткай Сінгаеўскай М. (2005 г.)

У нас была жэншчына, якая прэўрашчалася ў ката і хадзіла па начах, рабіла ўся­кае дрэннае.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У. (2009 г.)

Калі кот хаваецца ў цяпло – будзе мароз. А вось я знаю яшчэ, што калі кошку пак­ладзеш на тое месца, што ў цябе баліць, становіцца лягчэй, а то і зусім перастае.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Балянковай Вольгі Паўлаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Кот дарогу перебежал – трэба обойці стараной, бо будзе няшчасце.

Куда несут воду і кошка дарогу перебежала – гэта плоха.

Запісана ў в. Юшкі Калінкавіцкага р-на

ад Малько Тамары Іванаўны, 1936 г.н.

Ёсць каты, якія паяўляюцца ў хаце самі па сабе. Такім катам верыць не нада, бо іх можа паслаць сама ведзьма, каб задушыў каго-небудзь. У нас было такое здарэнне. Ад­на жанчына пажалела ката бяздомнага і вельмі забалела. А еты кот ноччу, калі яна спа­ла, лёг ёй на грудзі і перацяў дыхавіцу. Раннем жанкі прыйшлі паглядзець, як яна. А яна мёртвая ляжыць, а кот знік.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Елісеевай Ганны Нікіфараўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Обіжаць іх, катоў, ня можна, трэ всягда іх покорміць, бо воны вупросілі ў Бога хле­ба. Раньшэ колос состояв із дванаццаці колосков. Бог зазлівса на чоловека і хоцев заб­раць у яго хлеб, але сабака і кот началі прасіць: “Остав жэ й нам”. І вот благадара ко­ту і собацы, чоловек есць хлеб і гэто валікі грэх для чоловека – не покорміць собаку і кота.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Калі кот чорны перабяжыць дарогу, то плоха будзе. Нада ўзяцца за што-небудзь крас­нае.

Калі засяляешся ў хату, нада ўпускаць першага ката, бо ён чуствуе нячыстую сі­лу. Калі яна ёсць у доме, то кот уцячэ з хаты. Калі кот умываецца на пароге – будуць гос­ці.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Калі кот качаецца па зямлі – к пагодзе.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Анастасіі Рыгораўны, 1928 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Ёсць выраз: “Мы ядзім сабачы і каціны хлеб”. А пайшоў ён вось адкуль.

Даўно калісь, калі ў людзей было шмат хлеба, былі добрыя ўраджаі, людзі пе­рас­та­лі цаніць гэта. Яны ламалі каласы жыта, не жалеючы аб гэтым. І Бог разазліўся. Ён паслаў на зямлю засуху. І ўсё пачало гінуць.

Але сабака і кот пачалі прасіць Бога, штоб ён змілаваўся. І Бог паслухаў іх. З та­го часу людзі пачалі любіць катоў і сабак.

Запісана ў в. Цярэшкавічы Гомельскага р-на

ад Еўтушэнка Лізаветы Германаўны, 1914 г.н.,

студэнткай Драбышэўскай А. (2000 г.)

Кот – гэта вельмі добрая жывёла. У кожнай хаце павінен жыць кот, бо ён абе­ра­гае ад нячыстай сілы. Вось толькі чорны кот – гэта дрэнна. Вядома, што калі чорны кот перабяжыць праз дарогу, тады буде няшчасце. А ўсе астальныя добрыя каты. Ра­ней было так, што малых дяцей астаўлялі з катамі, якія маглі прыглядаць за малымі. Так­жа каты расказвалі байкі нанач децям. Калі табе прысніўся кот – гэта з'яўленне но­ва­га добрага друга. Каты і добрыя лекары. Калі ў цябе штосьці баліць, то павінна па­ла­жыць ката на то месца і пройдзе боль. У яго і вельмі лячэбны язык, які залізвае кра­ва­выя раны. Па кату судзілі, як жыве сям'я. Калі кот пузаты, тады гэтая сям'я багатая і шчас­лі­вая. А калі кот худы, то гэта сям'я бедная і, можа, б'юць гэтага ката. Калі ж біць ка­та, то ў хаце можа хтосьці памрэ. Таму трэба, штоб кот жыў у добрай сям'і. Ну, гэта бы­ло так раней., а зараз ён у кожнага. Таксама калі пераязжалі у новую хату, першага трэ­ба ў хату пусціць ката, той прагоніць нячыстую сілу з гэтай хаты.

Запісана ў в. Цагельня Гомельскага р-на

ад Гарэлікавай Надзеі Пятроўны, 1934 г.н.

(прыехала з в.Новыя Дзятлавічы Гомельскага р-на),

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

Калі кот клубок катае, значыць, чакай гасцей у хуткім врэмені.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Крот

Жылі 2 брата. Адзін бедны, другі багаты. Вось прыйшло ўрэмя агароды сеяць. Стар­шы брат угнаенне ў свой агарод унёс, усякіх вітамінаў. А ў беднага брата не было ўгна­ен­ня, ён пасеяў свой агарод і сказаў: “Ну, з Божай дапамогай”. І ў яго ўраджай быў харошы. А ў багатага брата нічога не ўрадзіла. Прыйшоў ён да свайго беднага бра­та і гавора, што той у яго ўсё ўкраў. Патом узяў багаты брат, выкапаў ямку і па­садзіў туды свайго сына, каб той сядзеў і слухаў, што гаворыць бедны брат, як у яго ўрадзіў ураджай. Так сядзеў той сын у ямцы і здзелаў яго Бог кратом.