Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на ад Зуевай Марыі Лаўрэнаўны, 1926 г.Н.,

студэнткай Казюкінай Т. (2004 г.)

Мне яшчэ бабуля расказвала, што ў нашай вёсцы даўно-даўно, калі бабуля ма­ла­дой была, жыла вядзьмарка. Чаго ўсе так думалі, я не ведаю. Можа з-за таго, што пры­го­жая была вельмі, але хлопца ў яе не было. Да і дзяўчаты з ёю не хацелі сяб­ра­ваць.

І вось прыглянуўся ёй адзін хлопец. А ён ужо з іншай дзяўчынаю хадзіў. Як яна то­ль­кі каля яго не хадзіла, ён на яе ніякай увагі не звяртаў. Настаў час вяселля ў гэтых дзяў­чы­ны і хлопца. А вядзьмарка не ведала, што ёй рабіць, каб вяселле гэта не ад­бы­ло­ся. Але ўсё ішло гладзенька. Прыехалі маладыя дадому з царквы, і пачалося свята. Гос­ці елі, пілі, а калі пайшлі плясаць, пачулі, што нехта за варотамі крычыць і нельга зра­зу­мець ніводнага слова. Нехта адчыніў вароты, і ўсе пайшлі паглядзець, што там зда­ры­ла­ся. Яны ўсе выйшлі і ўбачылі, як нехта знік за хатамі. А калі вярнуліся ўсе аб­рат­на, то маладой не было, на яе месцы стаяла вялікая ікона. Тады людзі гаварылі, што гэта тая вядьмарка і зрабіла, каб яе любы той дзяўчыне не дастаўся. Малады ве­ль­мі гараваў з-за гэтага, захварэў дужа, а праз некаторы час памёр. Знікла ў той час і вядзь­мар­ка.

Прайшло некалькі месяцаў. Было вельмі вялікае царкоўнае свята, так маці гэтай дзяў­чы­ны ўзяла ды і памыла тую ікону хрышчонай вадой. Памыла, а сама на двор ча­го­сь­ці пайшла. Прыходзіць яна зноў у хату, а там на лаўцы, дзе ікона стаяла, дачка яе сядзіць. Потым маці стала пытацца ў яе, што з ёю здарылася. Тая дзяўчына сказала, што яна ўсё бачыла, толькі сказаць не магла. Ежу голубі ў акенца прыносілі, а касу мышкі ча­са­лі.

Запісана ў в. Хальч Веткаўскага р-на

ад Гарбачовай Любові Міхайлаўны, 1943 г.н.

(раней пражывала ў г. Рэчыца Гомельскага вобл.),

студэнткай Суханавай В. (2006 г.)

Ведзьма – то жанчына, што з чарцямі знаецца, а тыя яе на гадасці падбіваюць. Пры жыцці ведзьмы шыкуюць, а вось калі надыходзіць час паміраць, то ім не па­за­ві­ду­еш. Ведзьму пасля смерці распірае, яна не памяшчаецца ў грабу. Суседка ведзьмай бы­ла, вельмі цяжка памірала, некаму было перадаць сваё калдаўство, дык з рота пена доў­га ішла, некалькі дней яна памірала, а калі памерла, то ў яе язык вялікі вылез з ро­та.

Ведзьма можа заставіць палюбіць яе. І кагда яе палюбіць які хлопец і пойдзе за ёй, то яна забірае ў яго душу, і гэта прадлявае ёй жыццё, а хлопец, у якога яна забрала ду­шу, чортам становіцца і ёй служыць.

Яна можа прыкідвацца вужом, кошкай, жабай. Так, раз ведзьма прыкінулася ву­жом і запаўзла ў сарай. Свіння – хватаць вужа, а ён у язык ёй упіўся, потым вуж знік, а свін­ня доўга вішчала, а каб вылечыць яе, трэба было ўзяць штаны і церці імі свінню, а по­тым цыбулінай.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўна, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Ведзьмаў ніхто не любіць, ды і за што іх любіць. А пазнаць іх лёгка: у ведзьмаў на насу і на губах барадаўка, а ва рту клыкі вострыя тырчаць ва ўсе бакі. Кагда на небе паў­на­лун­не, ведзьмы сабіраюцца ўсе разам, ляцяць у жыта і там голыя пляшуць. А пе­вень прапяе, то яны разлятаюцца, а жыта застаецца памятым, патопчаным.

А шчэ ведзьмы ў кароў малако забіраюць, а ў свіней жыр увесь.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікавай Ніны Канстанцінаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Мужыка ў нас аднаго ўсе баяліся. У яго раз коней укралі, дык ён нават не рас­ст­ро­іў­ся. Выйшаў за вароты, нешта ў паветра сказаў, а сам сеў і кура. Людзі смяюцца з яго, а ён іх быццам і не чуе. Аж глядзім: коні яго назад самі скачуць. Пасля етага людзі языкі прыкусілі. А шчэ ён мог будучае прадказваць, лячыў скаціну і некаторых людзей.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікава Івана Дзмітрыевіча, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Калісь была жэншчына-калдоўка. Ну, дык кароў загоняць на вывадку, а яна пай­ш­ла там на поплаў, скацёрку разаслала і давай расу ўжо ў тую скацёрку грэбсць. Ну, а тады прынесла тую скацёрку на вароты, там на вуліцы павесіла, а як жа ідуць ка­ро­вы на пасу і сталі, а з скацёркі як стала малако цячы. Яна яго ў кароў забірала. Было та­кое. Ну, яна здохла і такая ёй смерць. Хазяін быў злодзей, і яна, і дачка яе.