Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на

ад Назаравай Таццяны Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Новікавай Г. (2006 г.)

Русалкі – гэта, гаворуць, прыдумкі. Гаворуць, што калі юная дзевачка памірае ці дзе­вач­ка незамужняя памірае, уродзе б яны ператвараюцца ў русалкі. Русалкі – гэта ма­ла­дыя дзеўкі, красівыя. Гаворуць, у белых плаццях яны. Яны могуць пасміяцца з ця­бе.

Запісана ў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на

ад Саўчанка Таццяны Аляксееўны, 1937 г.н.,

студэнткай Чарняковай К. (2004 г.)

Русалка – гэта жэншчына такая, з дліннымі валасамі. Жыве яна ў жыце. Мы ўсё дзя­цей пужалі, што як паймае, дык спужаюцца дзеці. У яе адна з грудзей залатая, дык дзе­ці вельмі баяліся яе тады.

Запісана ў в. Сінічына Буда-Кашалёўскага р-на

ад Раманоўскай Лідзіі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Галушкінай С. (2004 г.)

Сядзіць русалка на ветках, пакачываецца. Валасы доўгія. Сама сядзіць, русая.

Запісана ў в. Сямёнаўка Буда-Кашалёўскага р-на

ад Шугаевай Марыі Пятроўны, 1922 г.н.,

студэнткай Новікавай Г. (2006 г.)

Русалкі жывуць у любой вадзе: у раке, возеры, у моры, у балоце дажа.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Лебедзь А.Л., 1935 г.н.,

студэнткай Новікавай Г. (2006 г.)

Мая суседка ўзяла з сабой унука і пайшла з ім жыта палоць. Яна палола, а ён у тое жыта пайшоў. Такое страхоцце зрабілася. Русалкі ж тыя, нячыстыя сілы, усё зло ро­бяць. Завялі гэтага хлопца да давай шчакатаць. Той вырываўся ад ніх, а яны шчэ сі­ль­ней. Так і зашчакаталі да смерці. Памёр маленькі, а русалкі ўсё смяяліся на жыце. І яш­чэ ў нас адзін быў случай. Хлопца маладога звялі. Красівыя ж яны, косы доўгія, за­ча­роў­ва­юць. Падалося хлопцу, што то яго дзеўка была. Манілі, манілі яны яго і за­ма­ні­лі ў рэчку. Шкада хлопца было. Казалі, што, хто памёр ад русалкі, той ніколі не зной­дзе пакою, так і ён. Вечарам выходзіў на бераг і так плакаў, зваў кагосьці, што аж сэр­ца шчаміла.

Хто такую здань сустрэне, розум страціць. А з-пад вады ўсягды ўтрам нейкі шум ішоў, нібы хтосьці топіць некага, а хто ўслышыць, той і ўтоне, казалі.

Запісана ў в. Уза Буда-Кашалёўскага р-на ад Палуянавай Варвары Аляксандраўны, 1936 г.Н.,

студэнткай Ткачовай Т. (2004 г.)

Ёсць русалкі лясные і рачные. Лясные очань прыгожыя, з доўгімі валасамі. Яны ка­ча­лі­ся на ветках, заманьвалі хлопцаў. Я дажа знаю случай, як хлопец у лес да ру­сал­кі хадзіў, дык яна так яго зачаравала, што ён чуць не памёр.

Гэтыя русалкі вечарам выходзілі на паляну і хрустальнымі грэбяшкамі рас­чэс­ва­лі свае валасы, а яны ў іх такія прыгожыя былі. А тыя, што ў рэчцы жылі, былі доч­ка­мі вадзянога. Тожа заманьвалі людзей у рэчку, асобенна прыгожых хлопцаў, і маглі заш­ча­ка­таць да смерці. І яшчэ лічылі, што хто русалку ўбачыць, той будзе ў бядзе.

Запісана ў в. Уза Буда-Кашалёўскага р-на ад Каленчыкавай Сафіі Аўрамаўны, 1934 г.Н.,

студэнткай Гічка Я. (2004 г.)

Русалка жыве ў жыце. Яна робіць шкоду: калі прыходзіць ноччу ў хлеў, дык ка­ро­ва на утра не дасць малака. А еслі паглядзіць у вакно – дзіця памрэ. Русалка бегае го­лая. У яе доўгія валасы, звонкі нахабны смех.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Душкевіч Любові Іванаўны, 1936 г.н.

(раней пражывала ў в. Чараты Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Русалка – дзяўчынка, якая памерла нехрышчонай. Вясной яны выходзяць з ва­ды і пляшуць у жыце. У дзяцінстве бацькі пужалі нас, казалі, каб не хадзілі ў жыта, бо ру­сал­кі з сабой у раку забяруць.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Емяльянчыкавай Марыі Цімафееўны, 1931 г.н.,

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Русалка жыве ў вадзе і ў жыце. У дзяцінстве маці казала, каб не хадзілі ў жыта, бо русалка спужае. Русалка можа бегаць па лесе. Русалка – гэта дзяўчына, якую хацелі на­сі­ль­на выдаць замуж і якая ўтапілася ў рацэ.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Балобан Евы Рыгораўны, 1929 г.н.

(раней пражывала ў в. Пучын Брагінскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Русалкі – гэта жанчыны, каторыя правініліся перад Богам. Бог іх наказаў і зра­біў вадзянымі. Раней гаварылі, што калі купаюцца красівыя дзеўкі ў рэчцы, то русалкі за­цяг­ва­лі іх у омут. Мая бабка не разрашала хадзіць купацца асабліва на русальны дзень, а то русалкі ўтопяць.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Юркевіч Нілы Мікалаеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Кірпічовай І. (2004 г.)

Русалку відзела. Там у дзерэвні па дарозе ішла і свярнула ў канаву. Бацька там свін­ней пасвіў, а я гуляла. Яна абросшая такая, але як чалавек. Нічога, ні хваста німа, ні плаўнікоў. Стаяла ў полі, у жыце. Яны могуць зашчыкатаць. Толькі не чапай яе, і яна чапаць не будзе. Яна не пяе, нічога не робіць. Ідзе па жыце, сама як маладая дзе­вуш­ка з дліннымі валасамі. І ўсё.

Запісана ў г. Ветка

ад Чарвяшкінай Праскоўі, 1938 г.н.

(раней пражывала ў в. Тарасаўка),

Русалкі – гэта маладыя дзяўчаты з доўгімі зялёнымі валасамі, замест ног у іх ры­бій хвост, які пакрыты чашуёй. Яны жывуць у вадзе. Русалкамі станавіліся дзяў­чын­кі, якія памерлі нехрышчонымі, а таксама дзяўчаты, якія ўтанулі і якіх праклялі ма­ці. Русалкі не любяць, калі купаюцца ў 12 гадзін ночы, могуць патапіць іх. Не лю­бяць таксама тых, хто заходзіў у ваду без крыжа. Каб засцерагчыся ад русалак трэба на нітачку насадзіць кусочак часнака ці цыбулі і завязаць на шэі, бо русалкі не любяць гэ­та­га запаху.