Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Ой, бяроза сільнае дзерава. У яе бальшая сіла. Гэта жаночае дзерава. Яе не нада садзіць ля хаты, бо яна сілы і здароўе адбірае, і можа нешта і ў хаце здацца, ну, па­мер­ці хто-небудзь. Бярозы растуць на кладбішчы, а ля жывых людзей іх нельга садзіць. Прык­ла­няц­ца да старой бярозы нельга, бо можа забраць здароўе, а к маладзенькім мож­на – яны няшкодныя. На Тройцу сабіралі ветачкі бярозак і ставілі ў хаце, толька на­да, штоб бярозкі маленькімі былі, ну, галінкі тыя, ветачкі, ужо шчасце прыносяць.

У нас так вот думаюць, што ў бярозу прэўрашчаюцца дзяўчаты, што самі сябе за­гу­бі­лі. Як іх цела маладое і светлае, то гэта дзяўчына ў бярозу апынулася. А вясною бя­ро­за плача – сок цячэ, і гэта ўжэ як бы дзяўчына гаруе і страдае, што сябе забіла.

Вясной глядзяць, што распусціцца раней – альха ці бяроза. Калі альха, лета будзе гнілое, калі бяроза – лета будзе сухое, цёплае.

Калі што чалавек, які табе не ўслужыў і каб ён быстрэй памёр, то пад яго клалі бя­ро­за­вае галлё, а бярозавае палена клалі пад абразы, каб на ім да смерці магла душа па­сядзець. Вот калі харанілі, так у гроб на дно кару бярозавую клалі ці абычныя ве­ні­кі, а падушку лісцем набівалі.

На кладбішчы, вот толькі замець, адны сосны да бярозы, іх ля магіл садзілі і так вот гаварылі: “Хутка пайду пад бярозку”.

Запісана ў в. Пятровічы Светлагорскага р-на

ад Пузына Таццяны Пятроўны, 1925 г.н.,

студэнткай Дудко В. (2004 г.)

Даўно тое было. У адной жонкі быў палюбоўнік, дык убачыў іх муж. Тады яны за­бі­лі яго. А Бог усё бачыў і прышоў да жонкі, увідзеў іх разам. І ператварыў яе ў бя­ро­зу, а яго ў асіну, якая ўсё врэмя дрыжыць ад страху. А бяроза каждую вясну плача над тым, што яна нарабіла.

Запісана в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на

ад Апанасюк Соф’і Аляксееўны, 1932 г.н.,

студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)

Вярба

Вярба прыносіць здароўе і засцерагае ад хваробы. Першы раз у поле карову вы­га­ня­лі голькай свячонай вярбы. Тады яна будзе даваць многа малака і не будзе балець.

У хаце вярбу ўтыкалі па вуглах, на варотах – каб дома ўсё было добра. Перад Вя­лі­кад­нём людзі ўтыкалі галінкі вярбы.

Мы, старые, верылі і верым, што вярба спрыяе ўсяму добраму.

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

В Вербнае васкресенье ветками вербы пахлёстывают и гаварят:

– Вербай бью, хвиру бью, хвира в бок, здаровье в кости.

Запiсана ў г. Гомель

ад Сідарэнка Любові Фёдараўны, 1926 г.н.

(прыехала з в. Вялікае Сяло Полацкага р-на Віцебскай вобл.)

студэнткай Будзько М. (2006 г.)

Бог паслаў вярбу і даў празнік Вербнае васкрасенне, бо яна расцвітае ў гэтую па­ру.

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Вярба – святое дрэва, бо гэта ж яе мы свецім у цэркве на Вербную нядзелю. Доб­ры звычай у нас ё з вярбой. На гэтае ж васкрысенне мы пляцаем адзін другога дуб­чы­ка­мі вярбы свячонай. Тады, гавораць, будзеш здаровы і крэпкі. Расцвітае вярба – на­чы­на­ец­ца вясна.

Запісана ў в. Салтанаўка Жлобінскага р-на

ад Паўлюковай Валянціны Мікалаеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Жыла некалі дзеўка маладая, тонкая такая, точна вярба тая. Было ў яе багата дзя­цей, яна іх сільна любіла. А адна ведзьма завідавала яе красаце і прэўраціла яе ў тон­кае дрэва. От і стаіць тая дзеўка і дзетак сваіх калыхае – коцікаў.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Багачовай Веры Паўлаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Вярба – божае дрэва. Дажэ свецяць яе на Вербную нядзелю.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Вярбой стала дзяўчына-сірата, якую мачаха хацела аддаць за старога.

Запісана ў г. Рэчыца Гомельскай вобл.

ад Е. І. Быхаўцавай, 1926 г.н., М.І. Дзегцяровай, 1923 г.н.

(раней пражывалі ў в. Лугінічы Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Шылянок М.

На Вэрбну нядзелю ломяць галінкі з варбы і свяцяць у цэркві. Прыносяць да­до­му і хвошчуць гэтою голінкою: дзіця, ек врэднэ, каб було трошкі лепшэ; п’яніцу, каб менш пів. Вясною, як прыпасваюць карову, то трэба яе вуганяць з хлява варбінаю ся­чо­ною, то вона будзе всягда з попасу домой ідці, і ў лесі з ею нічо не случыцца.