Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Дамавік – ето такі маленькі дзедок. У его вялікая кудлатая барада. Ён ёю за­баў­ля­ец­ца. Любіць, штоб не було на стале гразнаго чарэп’я. Калі ён пабачыць на стале міс­кі, ложкі гразныя, то начынае імі бразгаць. Не любіць, калі сварацца ў хаці, моцна га­во­раць. Адзін раз я его бачыла. Захожу я ў зал, там у мене шафа стаіць, а ён сядзіць на ёй, ножкі звесіў, гуляе сваёй барадою. Убачыў мене і прапаў.

Дамавые памагаюць хазяінам. Адзін раз я адкрыла хату ключом, зайшла і пак­ла­ла его. Патом сабраласа ісці – няма ключа. Я і туды, я і сюды, і гавару тады: “Дамавічок, дамавічок, памажы мне найці ключ”. После маіх слоў бачу, што ляжыць ключ на самой відомцы. І як я его зразу не ўбачыла. Мо, дамавік схаваў, хацеў па­гу­ляць са мною. Вот екіе етые дамавікі.

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Дамавік – такі чалавечак маленькі. Жыве ў хаце. Я яго відзеў аднажды. Выхожу ноч­чу на кухню, а ён сядзіць ля печы ды вачамі лупае-лупае на мяне. “Што глядзіш?” – кажу яму. Знікнуў ды і ўсе дзялы. Кажуць, як раззлаваць яго, то задушыць уначы.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкаўца Васіля Адамавіча, 1925 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Дамавой па хаце ходзіць, паходзіць і ідзе далей. Як выйшла я замуж, ляжу на дзі­ва­не, заходзіць чалавек у шынялі, у вялізных чабатах.

Пайшоў па хаці “чух, чух”. Прайшоў да іконы і назад. Мы спужаліся. Эта ска­за­лі, што дамавы не ўзлюбіў, трэба Богу маліцца.

Запісана ў в. Лучын Рагачоўскага р-на

ад Брылёвай Праскоўі Іванаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Лебедзевай В.

Я знаю, бабкі гаварылі, калі дзеўка баіцца, што хлопец на ёй жаніцца раздумае, дык трэба ў дамавіка дапамогі папрасіць. Калі пайдуць усе з хаты, дык яна ўжо стане па­ся­рэдзі­не комнаты, ды просіць дамавіка спадобіць. А потым трэба пад пол кавалак са­ха­ру кінуць, бо салодкае любіць. Дык с’ест ён тот сахар, а дзеўка замуж пойдзе.

Запісана ў в. Ходасавічы Рагачоўскага р-на

ад Міхальковай Г.А., 1935 г.н.,

студэнткай Алімбачка К.

Ёсць дамавікі ў кожнай хаце. Маленькі такі, лахматы, з шэрай барадой. Людзі асо­ба іх не бачылі. Калі хазяява панравяцца дзелалі добрае дзела – жывёлу даглядалі, дом аберагалі. Еслі не панравіцца ці лянівыя – врадзілі ім. Мама мая кожнае вас­к­ра­сен­не на печ кусочак хлеба лажыла, казала: “Прыйдзе дамавы, задобрыць нада, каб ура­да не рабіў”. Калі замуж я выйшла, у новую хату пераязджала, мама мая брала ве­нік, падхадзіла к печы ды шаптала там нешта, гаварыла, што на веніку трэба дамавіка ў новую хату перанесці, прынесці і паставіць яго ля печы, нядзелю не чапаць. Таму што, пакуль дамавы не знойдзе места ў новай хатцы, жыве ў веніку. А тады ўжо пе­ра­бі­ра­ец­ца ці то ў печ, ці на хату, а можа ў склеп куды – дзе больш яму панравіцца.

Запісана ў в. Балотня Рагачоўскага р-на

ад Бравай Марыі Іванаўны, 1926 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І.

Дамавы жыве ў хаце. Мне гаварыла мама, што ў кожнай хаце ёсць дамавы. Каб за­доб­рыць дамавога, трэба пасля заўтраку, абеду і вужыну астаўляць на стале што-не­будзь вельмі смачнае. Тады дамавы не будзе рабіць табе шкоды.

Мне мама гаварыла: “Калі ты жывеш у хаце і ў цябе ўсё добра, то гэта ў тваёй ха­це жыве добры дамавы. А калі табе трэба будзе перасяліцца ў другую хату, а табе хо­чац­ца, каб і там было ўсё добра, то ты павінна на ноч паставіць каля сваёй краваці трох­літ­ро­ваю пустую банку і пакласць крышку.

На следушчы дзень, калі ты прачнешся, сразу закрывай крышкай банку, а по­тым вязі яе ў новую хату. Пастаў банку пасярод хаты і адкрый крышку. Тады дамавы пе­ра­се­ліц­ца разам з табою і ў цябе будзе ўсё добра.

Запiсана ў г. Рэчыца

ад Карбацянка Ганны Васільеўны, 1933 г.н.

(прыехала з в. Свірыдавічы Рэчыцкага р-на),

студэнткай Хомчанка Г. (2006 г.)

Дамавічок жыве ў хаце пад печкай, можа спаць пад паталком. У кожнай хаце жы­ве свой дамавічок. У разнай хаце можа быць разным. У адной хаце можа быць доб­рай кошкай, а ў другой – злой, у трэцяй – можа быць спрыяльным для ўсіх да­ма­чад­цаў. Яны вельмі любяць парэзвіцца ў хаце. Еслі ў сям’і бываюць непаладкі, значыць, да­ма­ві­чок можа перасяліцца ў кошку або ў сабаку і шкодзіць. Ані сапутствуют і ха­ро­ша­му, і плахому. Усё завісіт ад настраенія дамачадцаў. Еслі настраеніе ў хазяіна ха­ро­шае, то і дамавік будзе добры, а як плахое, то і дамавік можа шкоду зрабіць. Яны лю­бяць усё вкусненькае. Дамавічок баіцца святой вады. Дамавыя абшчаюцца з хазяінам ці з хазяйкай у ва сне.

Вось у нашай сям’і быў такі случай. Скаціна ў нас не вялася. І аднойчы ноччу ма­ёй маме прысніўся сон, што як бы нехта ў вакно стукае. Маці ўсхапілася і відзіт, што ў акно дзядок сяды паглядае і кажа ёй: “Маладзічка, ідзі шчас у хлеў, там будуць ля­жаць дзевяць яіц. Гэта вам падкінулі. Убяры іх, і скаціна будзе весціся”. Сказаў гэ­тыя словы і ішчэз. Мама тады сільна спугалася.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Зямляніка Віктара Сцяпанавіча, 1949 г.н.

Пра дамавога мне мой дзед расказваў. Калі ён яшчэ зусім маленькі быў, на­ве­даў­ся дамавы шкоды розныя рабіць. Мог тапор схаваць, чашку разбіць, уноч посудам гры­меў. Ды так ужо стала, што ўжо не страх, а толькі адна марока. Дык бацька стаў па­кі­даць на ноч калоду карт на стале. І стала спакайней. Дык казалі, што гэта дамавіку скуч­на было, а потым ён супакоіўся.