Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Дзяжа

Дзяжа таксама была сімвалам дабрабыту. На дзяжу садзілі нявесту, каб і яна вадзі­ла дзетак, як дзяжа ўчыняе хлеб. Калі ў жанчыны не было дзяцей, то казалі, што яе дзяжа не ўчыняе.

Запісана ў в. Старыя Дубровы Акцябрскага р-на

ад Краўчанкі Васіля Дзянісавіча, 1919 г.н.,

студэнткай Гаўрыловіч В.

Пад гроб ставілі дзяжу ці клалі тапор, каб пакойнік не сніўся і не хадзіў па хаце. Над дзяжой гадалі, наліваючы ваду.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Нельга астаўляць яе пустой, трэба, каб у ёй заставаўся кавалак цеста, каб вёўся хлеб у ёй.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Дзіцёнку нельга глядзецца ў дзяжу, бо барада вырасце

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Дзяжу накрываюць кажухом наверх шэрсцю да садзяць нявесту, каторая толькі та­ды сядзе, калі цнатлівая. Слабое дзіця ці дзіця, якое плоха спіць, клалі на нейкі час у дзя­жу.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.

(нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на),

студэнткай Антончыкавай Н.

Выносяць дзяжу на вуліцу ці ў чысты чацвер, ці ў сухі чацвер, прыбіраюць і выносяць на вуліцу, каб яна стаяла.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Дзяжу ўсягда ўносілі з сабой у новую хату, каб жыць багата.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Калі хто-небудзь памрэ, трэба адкрыць дзяжу і тры разы наташчак паглядзець у яе, каб моцна не перажываць, лягчэй будзе гора перанесці.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н.

З дзяжой звязана такое ўяўленне: калі маладая прыязджала да маладога, іх сус­т­ра­ка­лі свёкар і свякроў. Свёкар сажае маладую на кажух, свякроў ставіць хлебную дзеж­ку – калі маладая “чэсная”, яна без лішняга роздуму сядзе ці стане на пры­га­та­ва­ную дзяжу.

Запісана ў в. Ударнае Лельчыцкага р-на

ад Лін Алены Міхайлаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Трахановіч С. (2002 г.)

Жыта

Бог здзелаў жыта на добрае, на дапамогу людзям, а чорт пачаў з яго гарэлку гнаць, таму яно перастала многа радзіць.

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Калі нявестка ідзе да свякрухі, то сыплюць жыта накрэст, каб багатыя былі і не сва­ры­лі­ся.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Забор

Мы абнімалі забор на Каляды. Калі чотнае чысло рэяк абдымеш – будзеш у па­ры, нячотнае – адна.

Запісана ў г. Гомель

ад Лаўрык Алены Еўдакімаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Замок

Замука нельзя класці ў хаце на столе, бо ў доме будзе сварка.

Запісана ў в. Перароў Жыткавіцкага р-на

ад Баран Фядоркі Якаўлеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Курбан М. (2004 г.)

Засланка

Калі нехта выходзіць з хаты ў дарогу, трэба закрыць засланку, каб у дарозе бы­ла ўдача і дарога была лёгкая.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Калі печ вытаплена, яе трэба абавязкова закрыць засланкай, бо, калі не закрыць, людзі будуць гаварыць плахое, сплетнічаць.

Калядны попел высыпалі на засланку, з попелам ставілі на шулу, каб вецер раз­нёс яго па двары, па вуліцы, тады спуг мінаецца.

Запісана ў в.Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н.

Печ трэба заўсёды закрываць засланкай, каб нячысцікаў не прыйшло.

Запісана ў в. Кісцяні Рагачоўскага р-на

ад Касцючэнка Т.Н., 1970 г.н.,

студэнткай Касцючэнка Г. (2010 г.)

Перад ад’ездам у дарогу трэба падмясці падлогу, зачыніць заслонку ў печы і ва­ро­ты, каб нічога дрэннага не здарылася.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Калі засланка ў печы падае сама па сабе – у доме будзе пакойнік.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Жарынай Настассі Захараўны, 1920 г.н.,

студэнткай Васільцовай В.

Збан

У хляве з каровай вешаюць разбіты збанок, там дамавічок жыве.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Зубы

Як малады зуб, дак нада кідаць яго ў зашыек і казаць:

На табе касцяны,

А мне дай жалезны.

Ета трэба так, штоб вырас новы зуб крэпкі, як жалеза.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Іголка

Нельга шыць адзежу, калі яна на табе адзета, бо ета к няшчасцям. Трэба шыць, ка­лі яна з цябе скінута, але ўзяць у рот нітку і прыкусіць яе зубамі.

Калі даеш каму іголку, то нада таго чалавека ўкалоць (трошкі, у шутку), тады не пас­ва­рыш­ся.