Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Уза Буда-Кашалёўскага р-на ад Каленчыкавай Сафіі Аўрамаўны, 1934 г.Н.,

студэнткай Гічка Я. (2004 г.)

Калі ў хаце ля парога і на вокнах павесіць хоць трохі чосніка, то гэты пакаснік не пасмее ў хату ўзлезці. У мяне чоснік на вокнах ляжыць, каля двярэй сохне. Хай то­ль­кі паспрабуе ка мне сунуцца, я яго тады павучу. А калі ета не паможа, то на такі вы­па­дак у мяне крыж ёсць. Ён мяне кожны дзень спасае ад усяго плахога. Перад сном чор­та памянеш, дык ета нечысць будзе ўсю ноч каля цябе сядзець і сны плахія на­сы­лаць, а то шчэ можа хваробу якую прычапіць. Яны ўсе на такую справу здатныя.

Запісана ў г. Ветка

ад Кузьменка Людмілы Аляксееўны, 1926 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Чэрці пахожы на дзяцей малых, але твары ў іх зморшчаныя і старыя. Калі не­па­ра­дак у хазяіваў на двары і ў хаце, то, значыць, злыдні забраліся. Яны хітрыя, могуць ту­ма­нам прыкрыцца. Помню, летам то было. Выйшла я на вуліцу, а сонца так пячэ моц­на, што доўга і не пастаіш. А тут гляджу – ля хаты туман. Я ўдзівілась тады сільна. А скора на нашу хату няшчасці ўсякія нападаць сталі. Ета тады злыдні туманам пры­кі­ну­лісь, каб у хату ка мне прабрацца.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Яфрэмавай Таццяны Антонаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Малады хлапец адзін сільна жаніцца на адной дзеўцы хацеў. А бацькі дачку за яго аддаваць не хацелі: самі ж пры грашах, а жаніх – галыцьба. Дык хлапец вечарам пай­шоў на чортава балота. Праз колькі часу на дзеўцы той жаніўся, бо грошы з’я­ві­лі­ся. І ведама ж адкуль. Пажылі етыя маладыя, ды жонка зноў да бацькоў збегла. Людзям гаварыла, што мужык на сябе не пахожы стаў: ругаўся, пабіваў, куском хлеба пап­ра­каў. А шчэ казала, што, як звер, на яе глядзеў. І скора пасля таго яго мёртвым наш­лі на той чортавай балаціне. Казалі ўсе, і ета праўда, што ў мужыка яе чорт уся­ліў­ся.

Чорт часта жэніцца на ведзьме. Бярэ яе, бо яна такая ж нячыстая, як і ён. Калі свадзь­бу іграюць, то ўсё вакол нейкі віхур захватвае. Людзі гавораць, што ежалі кі­нуць ножык туды, то ён пападзе ў якога-небудзь чорта ці другую нечысць.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Талкачовай Антаніны Мікалаеўны, 1942 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Чорт – ета такі дух, што жыве для таго, каб людскія душы ў пекла перацягнуць. Ад­ны людзі яму душу аддаюць па сваёй волі, а ў другіх ён яе хітрасцю аднімае. Баіцца чорт крыжа, малітвы, маланкі. Раз мужыкі з поля ішлі. І тут такі лівень з маланкай па­чаў­ся, што ўсе да ніткі прамоклі. Усе мужыкі схаваліся пад адно дрэва, а адзін чалавек – пад іншае. І якраз у ета дзерава маланка і ўдарыла. Чалавека таго спаслі. Але ўсё ж не павязло, бо пад тым дзеравам чорт хаваўся.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Чорт жыве ў балоце, заводзе людзей у балота. Можа яўляцца ва ўсякіх месцах, пад­ма­ны­ваць людзей і зваць іх к сабе. Адзываецца ў адным месцы, паяўляецца ў дру­гім. Можна ад яго збавіцца пры помашчы малітвы “Васкрэсная”. Ён яе очэнь баіцца. Нуж­на ад яго крэсціцца на ўсход сонца і дзелаць 12 паклонаў.