Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Верабей

Верабей – ента праклятая пціца. Трэба гнаць яе ад свайго дома. А праклятая яна та­му, што яны насілі гвоздзі ў урэмя распяція Хрыста.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Калі сініца ці верабей няспынна клюе ў вакно, значыць, што яны нам нешта ка­жуць.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Захарава Мікалая Пятровіча, 1928 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Калі вераб’і чырыкаюць – будзе цяпло.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Калі верабей пастучыць у вакно, значыць, чакай дурнога ізвесція.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Доўжык Аляксандры Захараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Верабей – гэта праклятая птушка, таму што сваім цырканнем ён выдаў Хрыста.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Жогаль Арыны Міхаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Мацкевіч А. (2000 г.)

Вераб’і як тыя жыды. Усе ў кучы. Усе адзін за аднаго б’юцца.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Жыды на іх казалі, што падносілі гвоздзі, Ісуса Хрыста забіваць, як яго распіналі. Бог даў, што ўсе ходзяць, а іх спутаў.

Запісана ў г.п. Лоеў

ад Юшчанка Марыі Рыгораўны, 1910 г.н.

(раней пражывала ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на),

2005 г.

Калі стукае верабейка ў акно немое, то ето ўжэ, знай, непрыятнасць. Немое – это дзе покойніка ложаць. Еслі ў другое – значыць, хорошые будуць ізвесція.

Запісана ў г.Мазыр

ад Міткевіч Вольгі Мікалаеўны, 1932 г.н.

Воўк

Пайшлі бацька з сынам сена грэбці. Нагрэблі капу няпоўную шчэ, і палез сын на капу, каб браць сена ад бацькі і класці высока. А сын еты работаць не хацеў. Бацька яму штось гаварыць пачаў, а сын пачаў уверсе выць ваўком. Работаць жа не хацеў. Ба­ць­ка кажа: “Ах ты, сукін сын, я табе сена падаваў, а ты яго не браў. Хай з цябе пас­мя­юц­ца людзі”.

Злез са стага сын тады і пачаў бегаць ваўком. Тады пазней прыходзіў прасіцца к ба­ць­ку. А бацька яго не прасціў.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Калі воўк перабяжыць дарогу – добрая прыкмета.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Калі ваўкі выюць усёй стаей – к сільнаму марозу, пурзе.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Жылі аднойчы мужык з жонкай, але захварэлі і памерлі. Засталіся ў іх дзеткі ма­лыя. Сірот ніхто не хацеў узяць да сабе. От Бог і зрабіў ваўка, каб той жывёлу краў. А каб захаваць жывёлу, людзі ўзялі ў пастухі сірот. Так сіроты былі і накормленыя, і адзе­тыя.

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Воўк – носьбіт зла. Лічыўся пажыральнікам чарцей. Калі воўк нападаў на статак хат­няй жывёлы, то пасля гэтага будзе ўдача.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Жогаль Арыны Міхаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Мацкевіч А. (2000 г.)

Воўк – ета сабака, што нашкодзіў людзям, і яны яго прагналі.

Запісана ў в. Палессе Светлагорскага р-на

ад Захаранка Праскоўі Фядосаўны 1934 г.н.,

студэнткай Мітраховіч В. (2007 г.)

Вельмі страшно, калі воўк прыходзіць пад тваю хату і пачынае выць, наверна, ес­ці хоча. Гэта ператвораны д’ябал. Але гаварылі, калі ў хаце жыла сабака, якую не кар­мі­лі, білі дык яна ператвараецца ў таго самага воўка і прыходзіць да цябе кожну ноч. Убіць яго невазможна, выходзіш, а яго ўжо і няма. Але ж нельга яго ўбіць, калі так будзе, дык тады ў хаце хто-небудзь памрэ. Калі ён проста вое, не абязацельна пад ха­тай, то гаварылі, што, значыць, хтосьці ў лесе з нашага села заблудзіўся, а можа на­ват памёр або памрэ. У яго чорныя вочы, якія бліскуюць красным якімсьці светлом. Чор­ны ён і махнаты.

Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на

ад Данілавай Галіны Еўдакімаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

А воўк, то тожа сабакам быў, але нядобры ён вельмі, ён толькі шкодзіць людзям, то ён, наверна, створаны нячыстаю сілаю. Таму, калі сабаку выганіш з хаты, не будзеш карміць яе, то яна да нячыстага на службу пойдзе, воўкам стане.

А ваабшчэ, усё жывое ад Бога, таму не трэба ні жывёліну крыўдзіць, ні расліну таптаць, а да ўсяго беражліва адносіцца, любіць, даглядаць. Тагда і Бог нас любіць будзе і ніколі не пакіне.

Запісана ў г. Хойнікі

ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,

студэнткай Жмачынскай Н.

Вуж

Еслі вуж у хаце ёсць, то значыць ёсць і хатнік, дамавы еты. Біць яго нельзя. Вуж – ета, гавораць, муж. Вуж – хазяін двора.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Калі ў хату залазіць вуж, то гэты дом ніколі не згарыць і яго будуць абыходзіць нячысцікі і злыя духі.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Жарынай Настассі Захараўны, 1920 г.н.,

студэнткай Васільцовай В.

Карову сасе вуж. Карова прывыкла. Убілі таго вужа. Так карова так рыкала, што ўбі­лі таго вужа, так, як па цяляці. Яна прывыкла, што ён абав’ецца вакруг нагі і сасе.

Запiсана ў в. Партызанская (раней Аўрамаўская) Хойнiцкага р-на

ад Сапковiч Лiдзii Канстанцiнаўны, 1918 г.н.,

студэнткамi Нямковiч А., Зайцавай А., Новiкавай I. (2003 г.)

Места пражывання ужа – вадаёмы, забалочаныя места. Выгляд у іх спе­цы­фіч­ны, розная акраска дает ім магчымасць злівацца з зямлёю, з дрэвамі і нават з со­ней­кам. Гэта самы страшны вуж, якога назвалі мы сонечны змей. Калі ён зліваецца з сон­цам, у яго са рта цячэ слюна, якую ён разбрасвае па траве і яна вельмі ядавітая. Таму пры пападанні хоць капелькі гэтай слюны, чалавек памрэ зразу. Такжа гаварылі, што ву­жы – гэта даждзевыя патокі, што льюцца з неба на зямлю і астаюцца на зямлі на­заў­сё­ды. Сярод вужэй есць і цар іх, яго луска пераліваецца серабром і золатам, ён (па раз­ме­рах) большы, чым астальныя вужы, на галаве ў яго карона з малых залатых ражкоў. Змя­і­ны цар, ён бальшы, сільны, горды. Яму нічаво не страшна на гэтым свеце, бо пад яго уладай знаходзяцца ўсе. Ён можа ператварыць чалавека ў звера, і дажа ўбіць яво.

Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на

ад Данілавай Галіны Еўдакімаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

Вужы любілі малочнае.

Ну і што, дзеткі сядзяць. Які ж не пол, а дыркі былі. Тады ж не пол быў, а гліна. І пажалуста, дзеці ядзяць, вужы ето ўлазяць, прыходзяць ужэ ў эту міску. Дык ён бярэ эту ложку ўжэ ў эту міску. Дык ён бярэ эту ложку ўжэ, дзіця, ды яго па галаве. Ён атойдзя. Ну, атойдзя, тады зноў есці.

А вот змяя ўрэдная. Шчэ ў нас тут былі невялікія, яе верацённіца называлі, во такога рыжаватага цвету.

Дык вот быў случай такі. У гэтых дзярэўнях жылі, людзі, і было ў іх тры дачкі, дзеці. І жыў у іхнім селішчы вуж. Сільна ў етых балотах было вужоў етых. І ўсё.

Яны едуць, дзіцей астаўляюць. Дзеці балуюцца з етым вужам. Яны ўехалі, патом прыязджаюць ужо з сенакоса. Што такое? А ён абычна, кагда ўжо дзехазяін не бывае, так прыязджае, ужо возлі парога хазяіна чакае. Усё, прыехалі, каня распрэглі – няма вужа. Што такое, у чом дзела? І дзяцей няма.

Аказуецца, там быў такі пясок высыпаны, дзеці гулялі, і самая маленька дзевачка сядзела ў етым пясочку, балавалася. Неадкуль-неадсюль вуж еты к ей. Ён жа не можа сказаць, дык к етай дзевачке. Ён набірае пяска ў рот і сыпле на яе. Набірае і дуе. Ну, ета ж дзіця. А ў эта ўрэмя змяя паўзла. І што вы думаеця? Усё-такі ён пабачыў, што не даць рады етаму дзіця, яно не пойме – ён пайшоў у бітву з змяёй. А етыя большанькія дзевачкі палезлі па драбіне, па-нашаму, на чардак туды вот.

Прыязджаюць і ўсё. Етыя ўжо большанькія расказуюць: такое і такое дзела. Точка. Яны пайшлі туда, на еты пясок, вуж ляжыць мёртвы і змяя ляжыць мёртвая. Эта ён не дапусціў, штоб паўрадзіла, вот. Вуж – чалавеку прыяцель.

Запісана ў в. Судкова

ад Салапана Аляксандра Іосіфавіча, 1931 г.н.,

Новак В.С.,

студэнткай Касцюковай М.

Ну, вот такое было, асобенна ў лесавых дзярэўнях. Раньша гадаўя етага было багата. Эта ж цяпер няма, а раньшай сільна было багата. А хаты ж былі маленькія, да вот у лесе. А ў каго сем’і вялікія, і на палу ж спалі дзеці. Дак вот, дзіцей паложаць спаць, праснуцца, а между імі вуж ляжыць. Не забівалі вужэй, наабарот, каторыя дажа малаком іх паілі, налівалі ім малако. Аж тады, гавораць, што нічога не рабілі ім, не трогалі.

Запісана ў в. Судкова

ад Лагвінец Аляксандры Кузьмінічны, 1940 г.н.,

Новак В.С.,

студэнткай Касцюковай М.

Галка

Калі галкі збіраюцца ў кучу, то абавязкова трэба чакаць цяпла.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Дзяцел

Когда дзяцел долбае дзераво, трэба прыкмячаць: злева – к погодзі, справа – до свар­кі, ззаду – до болезні, спераду – к везенію.

Запісана ў в. Вічын Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Сумар Агаф’і Аляксееўны, 1929 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Аднойчы, у свята, батракі пайшлі ў лес, каб зрабіць борць для пчол. Залезлі на хвою і пачалі дзяўбці яе. Бог убачыў гэта і кажа: “Дзяўбіце ўвесь час”. І ператварыў іх у птушку-дзятла.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Маскалёвай Людмілы Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Жаба

Жаб не трэба ўбіваць, бо будзе дождж.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Табулінай Аляксандры Міхайлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Калі жабу задавіць – к дажджу.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Жабу біць нельзя, а то заб’еш – і дождж пойдзе.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Заяц

А во еслі зайчык перабяжыць – дык наадварот, нада баяцца, бо бяда будзе.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Калі заяц зімой ходзіць па полю – к пагодзе, а калі хаваецца ў снег – будзе пур­га.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Балянковай Вольгі Паўлаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Заяц – звярок няўдачлівы. Еслі вы сабраліся ў дарогу і ўстрэлі зайца, то лучшэ вяр­ні­це­ся. А еслі пры стройкі дома ён паявіцца, то дом, кажуць, згарыць. Во, як яно бы­вае, а можа, гэта і няпраўда.

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

Калі заяц перабяжыць дарогу, то будзе ўдача.

Калі ў першую парошу багата слядоў зайца, то выпадзе снег і будзе цяпло.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Заяц – істота нячыстая. Ён састаіць з розных частак. Вушы адны, вочы, як у ка­та, лапы, як у сабакі. Кажуць, зайца трэба баяцца, бо ён прыносіць зло.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Калі заяц перабяжыць дарогу, то гэта ліхі знак.

Калі заяц забягаў у вёску, то праз нейкі час будзе пажар.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Петуховай Кацярыны Піманаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Заяц – жывёла, звязаная з нячыстай сілай, бядой, хваробай і смерцю. Сустрэча з зай­цам прадвяшчае бяду, няўдачу. Сон аб зайцу прадвяшчае жаніцьбу.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Жогаль Арыны Міхаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Мацкевіч А. (2000 г.)

Зязюля

Кукушка кукуе на сухім дрэве – будзе мароз.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Жыла даўно адна жанчына. Была яна цяжарная. Вот калі радзіла яна, то дзіця ўта­пі­ла. Вярнулася дамоў і ўбачыла дзіця ў зеркалі. Спужалася яна, пажалела, што так здзе­ла­ла, і пачала плакаць. І па начах так плакала. Тады і ператварыў Бог тую жан­чы­ну ў зязюлю. І зараз аплаквае зязюля сваё дзіця.

Шчэ кажуць, што зязюлямі становяцца жэншчыны з нешчаслівай судзьбой.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Кабадзейцавай І. (2004 г.)

Зязюля – гэта дзеўка была. Занадта ж хлопца аднаго кахала. Ажаніліся, дзетак на­ра­бі­лі. Дый матка яе не прыняла мужа дачкі. Пашла да вядзьмаркі дый зрабіла так, каб ён у гада абярнуўся. Дзеўка доўга галасіла, а потым здзелалася яна зязюляй шэ­рай. Кінула дзетак сваіх і паляцела незнама куды. Такі носіцца, а дзетак сваіх другім пад­кід­вае.

Запісана ў г.п. Парычы Светлагорскага р-на

ад Скуднай Тамары Нілаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Усе знаюць, што зязюля падсказвае, каму скока жыць, трэба счытаць яе ку­ка­ван­не. Зязюля – странная пташка: гнязда не ўе, яйца не высіжвае, птушанят кідае і да­жа не з сваімі зязюлянятамі злучаецца. Кажуць, што сарока прыносе добрыя новасці, а зя­зю­ля дык наабарот, плахія, пра балезнь, смерць. Мне ў дзетстве дзед казаў, што еслі па­чу­еш кукаванне зязюлі ўпершыню і з грашамі будзеш, то будзеш імець іх увесь год. Ну, і наабарот. А мне ніколі не даводзілася чуць кукаванне, на жаль.