Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Маскалёвай Людмілы Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Данілавай А.

Колысь на Купала був такы случай. Наш дзід пошов на поле, там було озеро. Дзід хоців наловыты рыбы. Ну вось, наловыв він вьюнів, йдэ, а на дубу сэдзять со­ро­кы, а гэто нэ сорокы, а колдуньі. Самоі молодэі вэдзьмы сказалы, шчоб тая подвалыла дзі­да і вьюны рассыпалыса. Дзід упав, вьюны рассыпалыса, а сорокы сталы хвататы іх. Потым дзід встав, достав сокёрку і сёкнув дзівчіну по спыны. Забрав вьюны і по­шов.

Прашло багато врэмя. Раз дзід поіхав далэко і побачыв тую колдунью, якую ко­лысь сэкнув, у её шрам оставса. Вона вжэ нэ ходыла, а лэжала в гамаку. Во так вст­рэ­цё­лы­са.

Шчэ була в нас суседка, тожэ вэдзьма, із татаршчыны. Вона творыла більш пэ­рэд Купалам. А дзід наш ходыв на охоту, бачыць, што на дубу сэдыць дзівчіна. Вона злез­ла, а дзід забрав еі і прывів до хаты за жінку. Вона така була колдунья, шчо еслі хто-нэбудзь влізэ в город і возьмэ, напрымер, капусту, то він будэ стояты на місці з гэ­тою капустою, покуль колдунья нэ прыйдэ.

Був у гэтоі вэдзьмы сын. І наравыласа ёму дзівчіна, яку хоців взяты в жінкі. А дів­чі­на пошла за другого. Тодзі колдунья сказала, шчо воны нэ будуть жыты разом. Алэ прожылы молодыі тыждэнь і хоцілы йты ў пырогы, як молодый занэдужав. В пы­ро­гы пошла молодая з свікром, свікрухою. Воны там пробулы до вэчора, ім у подарок да­лы корову. Прывэлы еі ў двор, корова рікае і молоды вмэр. Тодзі корову від­пус­ты­лы, а молода похавала мужа і вэрнуласа до матэрі. Потом она пошла за вдовца і до­жы­ла до старых лет. Алэ кажуць, шчэ гэто всэ зробыла вэдзьма. І всі з еі сем’і булы со стран­нос­ця­мы.

Запісана ў в. Ласіцк Пінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Мількевіч Ульяны Піліпаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Паўлавец В. (2006 г.)

Ведзьма – ета нячыстая сіла. Ведзьмы малако адбіралі ад кароў, паддзелвалі на ча­хот­ку, ну, дык чалавек балее, сохне.

Расказвалі, была ведзьма, адкульсьці прыехала. І адна пара ета захацела па­жа­ніц­ца, і раптам дзеўка стала сохнуць, не ўставала. Адна жэншчына сказала, што відзе­ла, калі Грышу харанілі, дык адна жэншчына палажыла хватаграфію пад галаву па­кой­ні­ка. Тут матка дачкі пабегла да ведзьмы і стала крычаць на яе. Патом прасілі ад­ка­паць магілу і дасталі хватаграфію. Дзеўка тая і паправілася, а ведзьма тая недзе знікла.

Запісана ў в. Гатавец Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Салдаценка Феадоры Пятроўны, 1923 г.н.,

студэнткамі Казловай Ю., Анісавец Т. (2003 г.)

Дабрахожы

Памятаю, як маладой шчэ была, дык здарыўся адзін случай са мной. Тады зіма бы­ла. Ехаў праз вёску нашу хлапец адзін на конях, ды каля нашага двара ў яго там неш­та з коньмі стала. Ну, ён да нас зайшоў помашчы папрасіць. І як толькі ўвайшоў, я та­ды сразу пачула песню птушыную. Пытаю ў сястры, а яна нічога не чуе. Ну, бацька хлап­цу памог, і той паехаў. А пасля пачаў к нам ездзіць, а праз колькі часу я за яго за­муж пайшла. І што думаеце, добры мужык аказаўся. Маці мне ўжо после сказала, што та­ды дабрахожы мне шчасця жалаў. Нездарма маці казала: “Дабрахожы ўлыбнецца – шчас­цей­ка ў дом увальецца”.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Яфрэмавай Таццяны Антонаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Дабрахожы ў кожным двары ёсць. Калі гаспадары добрыя, то ён ім паказацца мо­жа. Дабрахожы ростам можа быць малым, а можа быць і вялікім, але з твару з гас­па­да­ром адно ліцо. Яго не нада крыўдзіць. От, калі ён разбушуецца, што рэдка бывае, дык нада сесці ды яму песню жаласлівую папець, то і ён з гаспадаром паплача, а по­тым на сваю злосць забудзецца. А шчэ ён любіць, калі дзеці на дварэ гуляюць. Тады ён будзе за імі сачыць, гуляць з малымі.