Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Асарэвічы Брагінскага р-на

ад Заяц Кацярыны Іванаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Свірыдзенка Г. (2004 г.)

Русалкі – гэта маладыя і красівыя дзеўкі з доўгімі касамі, з хвастом з жывата. Га­ва­ры­лі, што русалкамі станавіліся маладыя дзеўкі, якія тапіліся, а таксама і тыя, якія па­мер­лі і не былі замужам. Яны памагалі ўраджаю жыта. Русалкі жывуць у балотах.

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

Пад відам жэншчыны з дліннымі валасамі жыла русалка ў каноплях. Пугала дзя­цей. Срэдняга росту была, воласы чорныя.

Запісана ў г. Буда-Кашалёва

ад Дзегцяровай Кацярыны Дзянісаўны, 1923 г.н.

(раней пражывала ў в. Лугінічы Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Тодаравай М. (2006 г.)

Русалкамі пужалі дзяцей. Казалі, што яны страшныя і касматыя. “Вон яна, страш­ная! Паглядзі, якія валасы. Прывязалася космамі да дзерава”.

Запісана ў в. Дубавіца Буда-Кашалёўскага р-на

ад Сіпячэнка Аляксандры Анісімаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Новікавай Г. (2006 г.)

Русалкі – то патануўшыя дзеўкі, якіх утапіў вадзяны, ці дзіця, якое памірае да хрыш­чэн­ня, або дзеўка, якая сама ўтапілася. Яны жывуць на дрэвах, выходзяць на зям­лю на нядоўгі час, могуць зазываць чалавека да смерці.

Запісана ў в. Крыўск Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кавалёва Сямёна Барысавіча, 1928 г.н.,

студэнтам Сачэнкам У.

Ну, русалка – гэта ўтопленіца тая самая, яна з рыбім хвастом, валасы рас­пус­ці­ла. Находзяцца яны ў любым месцы, ліш бы была чыстая вада. Яны – красівыя дзеўкі. Яны ні плахія, ну, красівыя… Яны могуць тапіць караблі, заманьваюць, зацягваюць у ба­ло­ты ці азёры.

Запісана ў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на

ад Цубашава Эдуарда Фёдаравіча, 1940 г.н.,

студэнткай Чураковай Ю. (2010 г.)

Дзеўкі незамужнія станавіліся русалкамі, калі яны ўтапіліся. Жывуць яны ў вадзе. Красівыя яны, русалкі, косы ў іх скрозь светлыя, длінныя. Вот. Замест ног у іх хвост. Яны, гэтыя русалкі, усё ўрэмя голыя.

Хлопцаў маладых заманіваюць у ваду етыя русалкі сваімі песнямі. Красівы го­лас у русалак. Яны красіва пяюць, шчэ і самі красівыя. Заманюць хлопцаў у ваду і шча­ка­цюць да смерці. Шчэ громка смяюцца русалкі. А так вот плахога нічога людзям не дзелаюць. Могуць рыбакам памагаць. Рыбу на кручок чапляць. Хлопцаў сільна лю­бяць маладых, ды і хлопцы іх. Яны ж красівыя, ды і голас красівы ў іх.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

Русалкі – гэта такія красівыя дзеўкі. У іх длінныя валасы. Рысуюць іх з голымі грудзя­мі і хвастамі, як у рыбы. Яны заўлекаюць мужчын, асабліва красівых, у ваду сва­і­мі песнямі, а потым зашчакочваюць да смерці. Русалкі дажа і ўтапіць могуць. Доб­рыя русалкі памагаюць рыбакам, вешаюць ім на кручкі шчук, пяюць сабе песні і ні­ка­му зла не робяць. А злыя распугваюць рыб ад берага, калышуць лодкі людзей, за­цяг­ва­юць пад ваду плаўцоў. Лучшэ ўсяго купацца з хрэсцікам хрышчоным. Тады не апас­на і русалка не троне. І малітвы чытаць нада. Калі русалкі нападуць, то нада іх бу­лаў­кай калоць. Тады яны адстануць. Русалкі вельмі баяцца жалеза, крапівы.