Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура

1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад І. Клімковіч. – 2-ое выд., дап. – Мн. : Беларусь, 2006. – 599 с.

2. Левкиевская, Е. Мифы русского народа / Е. Левкиевская. – М. : Астрель; АСТ, 2005. – 526 с.

3. Славянские древности: Этнолингвистический словарь в 5-и томах / под общей ред. Н.И. Толстого. – Т. 2. Д-К (Крошки). – М.: Междунар. Отношения, 1999. – 704 с.

4. Власова М. Русские суеверия: Энциклопедический словарь. – СПб. : Азбука 1998.– 672 с.

Кікімара

Кікімара – гэта жанчына, якая пужала малых дзетак. Магла і курэй красці. Калі дзі­ця дрэнна спіць і часта плача падоўгу, людзі думалі, што ў хаце пасялілася кікімара. Яна была пахожая чымсьці на чорта. Была вельмі худая, з вялікімі зубамі і косамі.

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

Кікімара пахожая на мурзатую дзяўчынку. Жыве на чардаках дамоў. Калі што­сь­ці не падзеляць, начынаюць біцца, пішчаць. Днём спяць, а ноччу шкоднічаюць. Пор­цяць жаночую работу: ніткі запутаюць, смецце раскідаюць па хаце.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Емяльянчыкавай Марыі Цімафееўны, 1931 г.н.,

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Кікімары многа зла дзелаюць: малым спаць не даюць, жывёлу змучваюць, у ча­ла­ве­ка спакой аднімаюць. Нада знаць, як іх з хаты вытурыць. Трэба ўзяці хлеба мякіш, па­шап­таць над ім ды палажыць пад печ, дзе жыве кікімара, а потым сказаць: “Я – табе хлеб, а ты мне – супакой, я – табе ежу, а ты мне – пакой”. Калі ноччу вые, страшна пла­ча кікімара, то чакае хай сям’я няшчасця.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Яфрэмавай Таццяны Антонаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Кікімары – гэта ці нехрышчоныя, ці дзеці, якіх праклялі бацькі. Яны жывуць то­ль­кі ноччу, толькі ў дамах праклятых.

Запісана ў в. Дзербічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад Дзянісавай Веры Максімаўны, 1930 г.н.,

студэнткамі Дзянісавай Н., Марчанка Н. (2004 г.)

Кікімара – маленькая дзевачка, што памерла нехрышчонай. Яна жыве ў доме за печ­кай, хіхікае там. А яшчэ яна – жана дамавіка. Ёсць кікімара балотная – жыве ў ба­ло­це, жана вадзянога. Строіць розныя козні, урэдная такая. І бывала, што дажа людзей та­пі­ла ў балоце.

Запісана ў в. Уза Буда-Кашалёўскага р-на ад Каленчыкавай Сафіі Аўрамаўны, 1934 г.Н.,

студэнткай Гічка Я. (2004 г.)

Кікімара жыве ў лясу, ета падруга лешага. Яна запаведуе лесам, звярамі, пці­ца­мі. Еслі прыходзіць чалавек ў лес, то яна можа яго заблудзіць у лясу. Кікімара навядзе на чалавека цьму, і ён можа хадзіць па лесе очэнь доўга. Колькі назначыла яна здзе­лаць яму кругоў па лесе, столькі ён і будзе хадзіць. Выйшаўшы з лесу, чалавек доўжан па­сядзець некаторае ўрэмя непадвіжна. Чалавек, ідучы дамоў, не доўжан абарочвацца на­зад, глядзець на лес, а ісці прама. А еслі паглядзіць назад, то можа не дайсці да сва­ёй хаты. Для кікімары эта бальшая пацеха.

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Пайшла я ў хлеў карміць курэй, гляджу, а яны да сценкі жмуцца. Думаю, што та­кое там. Аж бачу, што гадзюка паўзе, шыпіць. Я закрычала, і яна знікла. Не сха­ва­ла­ся ці ўцекла, а зусім знікла. Канечне, гэта была не простая гадзюка, а кікімара. Яна шчэ патом многа гора натварыла. Чуць змаглі збавіцца ад яе.