Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Старое Сяло Веткаўскага р-на

ад Кавалёвай Валянціны Іванаўны, 1946 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Кікімара – ета жанчына, што злая заўжды ды і страшная такая. А сама белая, як смерць, а вочы ў яе чорныя, як крыло вароны. Маці мне казала, што з’явілася ў іхняй ха­це кікімара адзін раз. Яна ўсё стукала, крахцела па начах. Спаць нікому не давала, дзя­цей пужала. Дык бацькі ў кут дамавіка паставілі ежу, пітво і папрасілі аб дапамозе. Ноч­чу прачнуліся, аж чуюць, што нешта яшчэ больш шумець стала. А потым знікла кі­кі­ма­ра. Эта дамавік памог.

З кікімарамі прыметы звязаны: “Чуеш у хаце, а не на двары нешта квокча, то хут­ка жывёла занядужа”.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Жонка яна вельмі малюпасенькая, да стала і не дастане, а затое клыкі ў яе тыр­чаць ого-го, а рукі доўгія-доўгія з колкімі кіпцюрамі. Шчэ помню, малая я была, маці мя­не па галаве гладзіць, цалуе, а тут нешта як загуло, як загушкала. Я спужалася і зап­ла­ка­ла. То мяне тады кікімара пугала. Вельмі яна ўжо не любіць, калі бацькі сваіх дзя­цей пестуюць.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікавай Ніны Канстанцінаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Прыйшла матка ў хату ды кажа бацьку, што ў гэты год куры добрыя пайшлі, мно­га куранят павыводзілі, а яйкі ў іх вялікія. І пасля яе слоў у хаце нешта застукала, за­піш­ча­ла, а раніцай куры ўжо не пахожы самі на сябе былі.

Шчэ знаю історыю пра кікімару. Адна дзяўчына сабіралася замуж, назаўтра дал­ж­на была быць свадзьба. І вось ноччу яна праснулася ад таго, што нехта плакаў. Ра­ні­цай яна ва ўсіх пытала, хто ж плакаў, але ўсе родныя сказалі, што спалі. Старыя людзі кажуць, што калі па начах выюць кікімары, то ета к бядзе. І праўда, выйшла тая дзеў­ка замуж, аднак шчасця ў яе не было.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікава Івана Дзмітрыевіча, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Кікімара жыве дома за печкай. Эта маленькая жэншчына з дліннымі лохматымі ва­ла­са­мі. Она очень злітся, еслі в празднікі прядут пряжу. Она её запутывает. Пятніца – дзень кікімары. Гаварят кікімара – жена домовова.

Запісана ў г. Гомель

ад Пехцеравай Антаніны Іванаўны, 1924 г.н.

(раней пражывала ў в. Нажоўка Пермскай вобласці),

студэнткамі Цыганковай К., Жытнік І. (2003 г.)

Кікімара – страшная, лахматая, смяецца ўсё ўрэмя, людзям шкоду дзелае ў ага­ро­дах, і ў сараях, і ў хатах. Гаварылі, што гэта дух мёртвай дзеўкі, якую ўбіла маці род­ная, дак яна толькі гора прыносіць людзям.

Запісана ў г. Гомель

ад Лашкінай Яны Ігнатаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Чэкан М. (2008 г.)

Кікімара – злы дух у выглядзе карліка або маленькай жанчыны, галава ў яе з на­пёр­с­так і цела маленькае, як тая саломінка. Яна жыве ў доме за печкай, і там яна прадзе, а таксама баламуціць па начах. Яна можа дрэнь зрабіць жывёле, кідае і б’е по­суд, спаць мяшае, грахаціць уноччы.

Гавораць, пазбавіцца ад яе цяжка. А каб не было кікімары, у доме трэба мець ка­мень такі, у якім адверсце даўно было само па сабе.

Запісана ў г. Гомель

ад Маханавай Паўліны Пятроўны, 1908 г.н.

(раней пражывала ў в. Струмень Кармянскага р-на),

студэнткай Казловай А. (2005 г.)

Кікімарамі робяцца памершыя нехрышчонымі ці дзеці, якіх праклялі бацькі. Гэ­тых дзяцей падбіраюць ведзьмы і ведзьмакі і падсылаюць у дом да людзей, каб тыя ра­за­ры­лі іх, твара розную чартаўшчыну. Калі дзевачку ўняслі чэрці і потым падкінулі да каго-небудзь у дом, то яна вырастала і таксама рабілася кікімарай, таму што кі­кі­ма­ра­мі маглі быць толькі жэншчыны.

Хлопчыкі, якіх уняслі чэрці, рабіліся іх дапаможнікамі.

Кікімары жывуць толькі ноччу. Гаспадары іх не бачаць, яны могуць толькі ад­чу­ваць іх прысутнасць: хіхіканне ў цёмных вуглах, посуд б’ецца, плач і страхі дзяцей, свар­кі ў доме – усё гэта справа рук кікімары.

Каб пазбавіцца ад кікімары, трэба схадзіць у царкву, узяць пасвяцонай вады і ак­ра­піць усе вуглы і парог. Пры гэтым трэба некалькі раз сказаць: “Ізыдзі ты, кі­кі­ма­ра-дамавая, з маяго дома скарэй, бо задзяруць цябе прутамі, сажгуць красным по­лы­мем, зальюць смалою чорнаю. Амінь”.

Пасля гэтага загавара кікімары больш не вярталіся ў дом. Яшчэ можна была па­сы­паць соллю дарожку к дому, каб кікімары згубілі свой след.