Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Заселле Рэчыцкага р-на

ад Дзянісавай Сафіі Іосіфаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Галаўчук Н. (2003 г.)

А дамавыя, дзевачкі, былі, а і зараз ёсць. Ваабшчэ яго толькі папробуй драж­ніць, бо ён ёсць у кожнай хаце. Во ў нас было нядаўна так, што і поп, і міліцыя, і етыя, як іх, рэспандэнты прыходзілі. У адной хаце дзевачка пагуляла, прыйшла дадому, падзе­ла­ла ўрокі і глядзела целявізар. Патом адкрывае дневнік, а там розныя словы: “Аддайце мне ету дзевачку, ана всё равно мая будзет”. Радзіцелі спугаліся. Утрам у за­ле стулы папераварачаваныя былі, букетніца была перавернута, а цветы з яе былі аб­к­ладзе­ны вакол Кацькі. З етага дня случалася так: нідзе нікога няма, а целявізар вык­лю­чыц­ца, часы ўпадуць, пераварочваліся крэслы і дзевачку етую ён закалебаў. Пазвалі ба­цюш­ку. Бацюшка адзеў шнурочак з крэсцікам, дык калі ён чытаў малітву, дык крэс­цік застаўся на грудзях, а шнурочак упаў. Хто яго знае, як той крэсцік дзяржаўся. За­вя­за­лі новую веровачку. Ноччу, калі б маці не дзяржала веровачку, то дамавой бы Ка­ць­ку задушыў, а утрам вместа веровачкі бацюшка павесіў закладку з Евангелля. Другі раз вазілі яе ў Рэчыцу да бацюшкі, а пасля етава дзевачка начала відзець яго. Яна кры­ча­ла, што маленькі чалавечак раздваіўся і вунь ужо пераляцеў за вакно. Патом яе па­вез­лі да святых мошчаў у Гомель, і там сначала малады бацюшка пачытаў малітвачку, а патом стары. I вродзе ён большэ яе не трогаў і нічога не гаварыў, але яна яго бачыла яш­чэ некалькі разоў. Яны пераехалі жыць у Ліскі, і як яно зараз там, не ведаю.

Запісана ў в. Заспа Рэчыцкага р-на

ад Цітавец Варвары Нікіфараўны, 1928 г.н.,

студэнткамі Кацярыніч А., Стрэльчанка Д., Азёма А. (2002 г.)

А гавораць, што калі чалавек памрэ, то тады яго ноч­чу дамавы вядзе ў яго хату, бо мёртвы ж нічога не бачыць. А як душа мёртвага па­бы­вае ў сваёй хаце, то тады адлятае на неба.

Запісана ў в. Каравацічы Рэчыцкага р-на

ад Ярац Ганны Васільеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Тужык В. (2004 г.)

Каб дамавы не трывожыў, на шкаф у доме ложаць канфеты і пячэнне і гавораць: “Смотри, дом хорош и не балуйся”, а назавтра гэтыя канфеты і пячэнне выносяць на двор і выкідаюць ілі закопваюць, каб ніхто не знайшоў, і тады дамавы не шкодзіць і мір­на жыве.

Запісана ў в. Красны Мост Рэчыцкага р-на

ад Ярац Любові Трафімаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Ярац Т. (2005 г.)

Дамавік – сівы дзядок невысокага росту з доўгім валасамі на галаве. Можа з’яў­ляц­ца і ў вобразе ката. Дамавік патрабуе пастаяннай павагі да сябе, тады і ён спрыяе ўсім членам сям’і, адганяе нечысці. Калісь дык заўсёды на Дзяды запрашалі дамавіка за агульны стол, як члена сям’і. Цяпер ужо не той час і людзі пра яго забываюцца, ад гэ­та­га дамавы можа быць злосным.

Сваячка мая неяк скардзілася, што за кароткі час пабілася шмат посуду. Я ад­ра­зу здагадалася, што гэта прадзелкі дамавога. У гэтым выпадку трэба яго залагодзіць. Я ёй параіла ў куточак паставіць чысценькую талерачку і палажыць на яе цукеркі, пя­чэн­не ці яшчэ што якое салодкае. Няхай прыйдзе і пасмакуе салодзенькае. Пад­к­лад­ваць пачастункі трэба некалькі месяцаў у первае чысло. Старое пячэнне, цукеркі ад­да­ваць птушкам. Ад гэтага дамавік перастане не толькі шкодзіць, але і будзе дапамагаць людзям.

Запісана ў в. Новы Барсук Рэчыцкага р-на

ад Жаўновай Юліі Піліпаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Белай А. (2005 г.)

Дамавы ў мяне точна жыве. Недзе год назад мы з мужыком перасяліліся ў но­вую кватэру. Яму яе далі, як спецыялісту. Перасяліўшыся, мы сталі чуваць нейкія сту­кі, усё падала, чуўся голас. Бывала, мыю белізну і чую, што нехта кліча, выйду ў сен­цы, а там нікога няма, было такое адчуванне, што нехта з намі жыве. Людзі старыя ка­за­лі, што гэта дамавы і ён шукае свайго месца ў новай кватэры. Мяне ўсё больш ах­ват­ваў жах і я баялася заставацца адна.

Аднойчы, прачнуўшыся ўначы, я ўбачыла, што каля дзвярэй стаіць дзядок. Ён быў маленькага росту, недзе, прыкладна, каля метра, твар быў увесь у маршчынах, не­вя­лі­кая сівая барада. Нечым быў пахожы на гнома з казкі. Я ляжала і некалькі хвілін на яго глядзела, а потым ён знік. З тых пор я больш не баюся адна знаходзіцца ў хаце і да­ма­вік мяне больш не маніць. Напэўна, ён знайшоў сваё месца.

Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на

ад Белай Алены Мікалаеўны, 1979 г.н.,

студэнткай Белай А. (2005 г.)

Ежалі дамавік у хляве паселіцца, то абязацельна нашкодзіць. Калі ёсць конік у ка­го, то можа так яго за ноч заездзіць, што той к ранню еле жывы. Каб пазнаць, ці з’яз­д­жае каня дамавік, то падсцярэгці яго трэба. Ён як мае быць у 12 часоў з’явіцца, але нявідзімы ён. Па коніку паняць можна, калі ён з’явіцца. Тады ён становіцца нес­па­кой­ны такі, тупае і бегае па хляве, як бы ні з таго ні з сяго. Тады дамавічка асвяціць трэ­ба. Свечачку ў царкве купіць трэба, запаліць і накрыць яе дзежкаю, а калі конь за­то­пае, то хуценька скінуць дзяжу і дамавік асвеціцца. Пасля асвечвання шкоду ён ужо не робіць.

Запісана ў в. Першамайск Рэчыцкага р-на

ад Скакун Лідзіі Кузьмінічны, 1928 г.н.,

студэнткай Белай А. (2005 г.)

Жылі мы раней у старой хаце, а калі пастроілі етую, то перасяляцца пачалі. Да­ма­віч­ка з сабою пазвалі, а як жа без яго, гэта ж хазяін.

Спачатку коціка ўпусцілі, па абычаю, ікону павесілі на кут, хлеб, соль паклалі на стол. У той жа вечар і назаўтра яшчэ тут не начавалі, бо людзі казалі, што трэба да­ці колькі дзянькоў, каб дамавічок знайшоў свой вуглік. Ужо тады, калі перасяліліся, бы­ло відаць, што нешта яму не наравіцца. Усё ён стукаў, грукаў у етай хаце. Тады я яму і кажу: “Мой дамавой, хадзі разам са мной, жыві на месце, абходзься каля рабы Бо­жай (імя) па чэсці. А калі ты чужой, дык абыдзі мяне стараной”. Як сказала я етыя сло­вы, так ён і пасмірнеў. Цяпер дружна мы з ім жывём.

Калі пакупаеш жывёлу, трэба кругом сябе тую жывёліну, якую купілі, абвесці, ну, пры гэтым дзяржаць вяроўку не голымі рукамі, а ў рукавіцах, і трэба сказаць: “Вот та­бе, хазяін, махнаты звер на багаты двор. Паі, кармі і рукавіцай паглажвай”.

Запісана ў в. Першамайск Рэчыцкага р-на

ад Скакун Ганны Іванаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Белай А. (2005 г.)

Вот помню такую історыю з маёй жызні. Было мне гадоў дзесяць. Мы з сяс­т­рою маёй усё ўрэмя ругаліся, нават чуць не біліся. А маці нам расказвала, што ў гэтага да­ма­во­га ёсць часы. І мы сапраўды чулі, як яны цікаюць. І таму маці, каб зрабіць па­між намі мір, казала, што калі мы будам сварыцца, то не будам чуць гэтыя часы і да­ма­вы збяжыць з хаты, і з-за гэтага мы будам жыць няшчасліва.

Запісана ў в. Асінаўка Светлагорскага р-на

ад Рудніцкай Наталлі Сяргееўны, 1931 г.н.,

студэнткай Бялько І. (2005 г.)

Да, дамавік у мяне ёсць і жыве ў мяне даўно. Як ён выглядае, я не ведаю, але га­во­раць, што ён – маленькі дзядок з сівымі валасамі.

Аднойчы, калі я маладая була, муж работаў цэлую ноч на палях, а я з малой дач­кой заставалася дома. Гарэла грубка, і ўвечары я закрыла юшкі. Але, як аказалася по­тым ужэ, печка не згарэла і ўвесь чад пайшоў у хату. А мы пазасыналі ўжо. Утрам прый­шоў муж і знайшоў нас каля дзвярэй, што выходзілі на вуліцу. Выцягнуў з хаты нас дамавік, я сільна веру гэтаму. А патом прыйшоў бацюшка, пасвяціў нашу хату і ска­заў, што жыве ў нас вельмі добры дух. Пасля гэтага я павесіла ў вуглу ікону і заў­сё­ды лажу туды канхветы для дамавіка.