Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура:

1. Славянская мифология. Энциклопедический словарь. – М. : Эллис Лак, 1995. – 416 с.

2. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. – Мн.: Беларусь, 2004. – 592 с.

3. Левкиевская, Е. Мифы русского народа / – М. : Астрель, АСТ, 2005. – 526 с.

Чорт

Чорт – чорнае сушчэство, з рожкамі на галаве ды капыцікамі на нагах, з доўгім хвас­том, як у каровы. Робіць усё плахое: можа пасварыць людзей. Калі заводзіцца ў ха­це, значыць, што тут жывуць плахія людзі. Ён жыве ў каміне ці пад печкай. Яго шчэ на­зы­ва­юць служкай д'явалу. Калі плахі чалавек памірае, гавораць: “Пойдзе служыць чор­ту”. А калі ў гразу маланка пападае ў якоесь дрэва, то гаворым, што бог з чартамі рас­п­раў­ля­ец­ца. Калі дрэва згарыць, значыць, там чорт жыў, дык таго места абы­ходзі­лі.

Запісана ў г.п. Акцябрскі

ад Хурсевіч Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І. (2004 г.)

Ішоў адзін добры чалавек па дарозе. Дайшоў ён да перакростка дарог і бачыць, што нейкі казлёнак бегае і крычыць. Той чалавек ўзяў яго сабе на рукі і нясе. А несці ця­жа­ло так, аж пот з мужыка цячэ. Так ён нёс-нёс таго казлёнка, а патом казлёнак як прыг­не з рук мужыка, ды як зарагоча дзікім рогатам і знік. Дык ета чорт быў. Пас­мя­яў­ся над чалавекам і знік.

А другі мужык во што гаварыў. Ішоў ён дамоў, прыйшоў, разбуўся, парцянкі па­ве­сіў на пячы, каб сушыліся, сам залез на печ і заснуў. А калі праснуўся, гляжу, ка­жа, а я на дзераве вішу. І парцянкі вісяць на сучках, і сам на дзераве, а яму бачылась, што дамоў прыйшоў. Дык ён злез ды хутчэй дадому пайшоў. А патом людзі старыя раз­га­да­лі, як яго ўгараздзіла. Ета яго “чорт папутаў”.

А яшчэ расказвалі, як прыйшлі да дзевак хлопцы. Ну селі, гаманілі. А патом ад­на з іх замеціла, што ў хлопцаў капыта казліныя. Дык усе перапужаліся, а хлопцы пра­па­лі. Дык то былі чэрці, а не хлопцы.

Запісана ў в. Антонаўка Буда-Кашалёўскага р-на

ад Падзянковай Марыі Аляксееўны, 1930 г.н.,

студэнткай Падзянковай С. (2004 г.)

Чорт – втары па сіле после Бога. Ета Бог света. Аднажды ён пайшоў проціў Бо­га з вастаннем. Бог рассердзіўся і паставіў яго ў царства ночы. Аддаў яму ў памочніцы ба­бу з касой. Чорт быў маленькі і чорны. У галаве рогі і длінны, касматы хвост, якім мог убіць людзіну. Ногі былі як чалавечыя, толькі лахматыя. Вочы гарэлі агнём, з воч ён пускаў молніі.

Запісана ў п. Баравое Ляда Буда-Кашалёўскага р-на

ад Валчкова Лявона Арцёмавіча, 1928 г.н.

(раней пражываў у в. Хоўхлы Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткамі Карташовай Т., Вайцішкінай А. (2000 г.)

Чорт – праціўнік усяго добрага, увасабляе адмоўныя варожыя сілы. Ён пры­но­сіць людзям толькі шкоду. Можа ператварацца ў чалавека, ката чорнага, ваўка.

Сам ён з выгляду чорны, касматы, на галаве мае 2 рагі, ззадзі каровячы хвост, на нагах капыты, на руках доўгія, вострыя кіпцюры.

Чорт заўсёды сочыць за чалавекам, шкодзіць яму, стараецца навесці на грэх, лі­чыў­ся віноўнікам сварак у сям’і. Жыве чорт у балоце, бо нездарма кажуць: “Было б ба­ло­та, а чорт будзе”. Чэрці баяцца толькі грому, бо толькі гром можа іх забіць. Самі яны не паміраюць.