Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Белакаваленка Уладзіславы Антонаўны, 1922 г.н.,

студэнткамі Агапітавай В., Лынеўскай Т. (2000 г.)

Белы аіст, ён з'яўляецца веснікам вясны ў том, што наступіў землядзельчаскі пе­ры­яд, патрэбна заняцца агародамі. Калі ж яны ўлеталі, еслі ўвідзіш першага аіста, пат­рэб­на сказаць: “На ціха лета, на буяна жыта, а нам на добрае здароўе”, узяць завязаць узя­лок на поясе, гэта будзе хораша ад ліхарадкі.

Хто першы ўбачыць аіста, той павінен замерці на месцы, потым узяць з-пад пра­вай нагі кусочак зямлі і бросіць у вядро з вадой. Гэтай вадой следует брызгаць сва­іх жывёл, дом, радню, і тады не будуць вадзіцца блохі.

Хто хоча быць здаравенькім цэлы год, той должэн прабежаці ў сторану аіста, ка­лі ўбачыш яго первы раз вясною.

Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на

ад Маскоўчанка Алены Фёдараёны, 1929 г.н.,

(прыехала з в. Ікрыскаўшчына Белапольскага р-на

Сумскай вобл., Украіна),

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

Як сімвал, бусел нясе благародства, вясну, дабро нясе, дзяцей прыносіць рожаніцам.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Калі бусел на хаце гняздо звіў, то будзе ў гэтым доме шчасце. І нельга гэта гняздо бурыць.

Запісана ў в. Кругавец Добрушскага р-на

ад Рымаравай Яны,

студэнткай Сіваковай А. (2010 г.)

Бусел – святая істота. Хто ўб’е яго – саграшыць. Усягда гаварылі, гдзе гняздо бусла, там шчасце будзе. А яшчэ гадалі так: еслі бусел выкіне з гнязда яйцо – будзе ўраджайны год. А калі пцянца – галодны.

Хто ўбачыць бусла ў гняздзе без пары, той увесь год будзе без пары, а хто двух, той будзе з парай.

Запісана ў в. Касакоўка Жлобінскага р-на

ад Ерашовай Марыі Мацвееўны, 1922 г.н.

(раней пражывала ў в. Сяўкі Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),

студэнткай Раманюк І. (2000 г.)

Весела людзям была, кагда сяліліся буслы на крышэ. Вясной прылятаюць, аглашаюць вясну сваім клёкатам.

Калі яйцо выбрасят ілі буслёнка – к галоднаму году: не можа пракарміць і вот лішак выбрасывает.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.

(раней пражывала ў в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. у 2005 г.

Бусла ўбачыш хадзячага – цэлы год хадзіць будзеш, сідзячага – сідзець будзеш.

Як бусла ўбачыш, нада чым-небудзь красным памазаць тут вот (паказвае на твар).

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Грышчанка Надзея Філіпаўна, 1938 г.н.,

(раней пражывала ў в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. у 2005 г.

Бусел – святая істота. Хто ўб’е яго, то саграшыць. Усягда гаварылі, гдзе гняздо бус­ла, там шчасце будзе. А яшчэ гадалі так: еслі бусел выкіне з гнязда яйцо, будзе ўрад­жай­ны год, а калі пцянца выкіне, то галодны.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Бусел – птушка ад Бога. Бог прыслаў яе к людзям, бо яна прыносіць шчасце, лю­боў і дабро.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Балянковай Вольгі Паўлаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Калі бусел парыць у небе – к пагодзе.

Калі маша крыламі – к непагодзе.

Калі зробіш зло буслу, то ён можа і хату спаліць. Ён можа прынесці адкуль-не­будзь галавешку.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Бусел – птушка, якая прыносіць шчасце, спрыяе сямейнаму дабрабыту і дзе­та­на­рад­жэн­ню. Верылі, што шчасце будзе садзейнічаць тым, на чыім падвор’і бусел зра­біў гняздо. Бог ператварыў чалавека ў бусла за тое, што ён не выканаў Божага загаду.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Жогаль Арыны Міхаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Мацкевіч А. (2000 г.)

Калісь Бог сабраў усіх звяроў, усякіх вужаў, гадзюк, затаптаў у мех, завязаў і даў чалавеку: “Нясі ўжэ”. Той жа нёс, нёс, тады прынёс к балоту да захацеў паглядзець, што Бог тутака наклаў, ды развязаў. Із меха папаўзлі вужы. Ну, Бог і здзелаў яго буслам: хадзі па балоту, лаві вужоў да жаб. Ён вужоў ловіць да дзяцей корміць. Бусла нельзя абіжаць, он – чалавек.

Запісана ў г.п. Лоеў

ад Юшчанка Марыі Рыгораўны, 1910 г.н.

(раней пражывала ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на) (2005 г.)

У дзярэўні нада абязацельна, штоб быў бусел. Гавораць, еслі бусел мосціць на коміне, яго нельга скідаць. Было наадварот: дак ён узяў, накідаў у комін мусара, каб загарэлась хата.

Еслі бусел скідае буслянят – эта будзе голад, ураджай будзе плахі. Е бусел, які яечка скіне, е, што і буслянят скідае.

Запісана ў в. Вулкан Лоеўскага р-на

ад Жураўскага Сяргея Адамавіча, 1910 г.н.,

Рагознік Марыі Сяргееўны, 1938 г.н.

(нарадзіліся ў п. Кірава (раней Зарэзаў) Лоеўскага р-на) (2005 г.)

А бусел жа – гэта, кажуць, з чалавека. Пітаецца вужамі, лягушкамі і ўсякімі гадамі. Кажуць, калі гняздо бусла разбурыць, дык ён на тое месца агонь прыносіт.

Запісана ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на

ад Максіменка Варвары Анатольеўны, 1925 г.н. (2005 г.)

Бусел – сімвал дзетанараджэнія. Калі бусел здзелаў гнездо каля дома, то будзе ў до­ме дабрабыт і ўют. Гэта ў асноўным белыя буслы. Есць і чорныя буслы. Існуе ле­ген­да пра іх. Калісьці буслы пасяліліся на хаце аднаго чалавека. Але ён павыбрасываў з гняз­да аісцянят. Каб расплаціцца за гэта, аісты запалілі сваё гняздо, а разам з ім за­пы­ла­ла і хата губіцеля. І людзі ўвідзелі в небе: крылья аістаў атлівалі не белым, а чор­ным. І пагэтаму чорныя аісты навсегда ўлецелі ад людзей у лес. Кажуць, што жыць з людзь­мі пціцы зноў змаглі б, калі б на зямлі ісчэзлі зло, зладзеі.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Бярнацкай Валянціны Мікалаеўны, 1953 г.н.,

студэнткай Грыб М. (2006 г.)

Раз бусел водзіцца – багата будуць жыць, ён спрыяў шчасцю ў дзярэўні. На хаце, на гумне, дзерэўях – буслы. Бусел – чалавек, жыве дзеля чалавека.

Запісана ў г. Мазыр

ад Кандраценка Любові Мікалаеўны, 1932 г.н.,

перасяленкі з в.Новая Ніва Нараўлянскага р-на,

Жацько Алены Сцяпанаўны, 1925 г.н.,

перасяленкі з в.Смалегаўская Рудня Нараўлянскага р-на,

удзельніц народнага ансамбля народнай песні “Мазыранка” ДК “Будаўнік”.

У нас гнездо было, на столбе стояло. Скоко лет былі, а во тут сосед памёр, і яго жана памерла. Міша, сосед, поставіл этот столб і здзелал буслам спецыально, штоб гнездо было, і воны водзілісь, і водзілісь, водзілісь. А потом он памёр, і як он памёр, што-то одного вывелі, на другі дзень нічого, і пононе так, расцягнулі тое гняздо, а потом і вона ж (жана Мішы) памерла внезапно.

Запісана ў г. Мазыр (Навікі)

ад Кандратавай Галіны Пятроўны, 1916 г.н.,

раней пражывала ў в.Капякі Рэшацілаўскага р-на Палтаўскай вобл.

Нам расказвалі пра буслоў: еслі бачыш бусла первы раз асобенно, жалацельно ўбачыць яго лятучаго. Еслі сідзячаго встрэціш – ето очэнь плохо для жызні, будуць ногі балець, рукі. Это прымета очэнь плахая.

Запісана ў г. Мазыр

ад Міткевіч Вольгі Мікалаеўны, 1932 г.н.

Пазваў аднойчы Бог чалавека, дае яму завязаны мяшок і гаворыць: “Занясі мяшок і кінь яго ў мора”. Прыходзіць чалавек з мяшком дамоў, а жонка і пытаецца ў яго, што ён прынес. Мужык усё расказаў жонцы, але адкрываць мяшок не дазволіў. Але ж баба была ўпёртая і любапытная. Калі мужык лёг спаць, яна ўсё ж такі адкрыла мяшок, і адтуль пасыпаліся розныя гадзюкі. Баба пачала крычаць, мужык спахваціўся, пачаў сабіраць гадзюк. Але тут з’явіўся Бог і ператварыў іх у буслоў. Ходзяць яны да сіх пор, сабіраюць усякую нечысць па балотах. Вось так, гавораць, Бог стварыў буслоў.

Запісана ў г. Мазыр

ад Чырыч Вікторыі Паўлаўны, 1921 г.н.

Як бачыш, што бусел стаіць, то ета к балезні, як увесну першы раз яго бачыш.

Еслі бачыш першы раз бусла, што ляціць, то летаць будзеш па жызні.

Еслі ўбачыш, што бусел ходзіць, то ногі не будуць балець увесь год.