Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Сырск Кармянскага р-на

ад Зайцавай Марыі Ягораўны, 1921 г.н.,

студэнткай Новікавай Г. (2006 г.)

Хлеўнік – гэта істота, якая жыве ў сараі. Ён смокча карову, і тады яна не дае мно­га малака. Можа карова захварэць ад гэтага, не браць сена, піць. Карова не хоча за­ходзіць у хлеў, баіцца. Трэба ўтыкнуць у кутку пасвечаную вербу, папырскаць сарай свя­чо­най вадой.

Запісана ў в. Ручаёўка Лоеўскага р-на

ад Кацуба М.Х., 1921 г.н.,

студэнткай Коўзік В. (2010 г.)

Гэта такі чалавечак, як дзед стары. Жыве ў хляве. Ахраняе жывотных. Но як яго ўзліш, начынае іздзевацца над імі: то карова захварэе, то ацельваецца цяжэло. Я ду­маю, што жыве ён у кожным хляве. Нада толькі не ўзліць яго. Тады ўсё будзе добра.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Хлеўнік – злы дух, які врэдзіць худобе. Калі хлеўнік паяўляецца, то гавораць: хлеў­нік, чаго ты прыйшоў сюды, зло прынёс? Калодай залажу, зялёным тынам ага­рад­жу, зялёным макам засаджу. Чорнага маку не падабраць, калоды не запаліць, зялёнага ты­ну не перарваць, злога духа ў хлеве не бываць.

Запісана ў в. Лучын Рагачоўскага р-на

ад Брылёвай Праскоўі Іванаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Лебедзевай В.

В сараі цёшча дзяржала адбіты рог каровы, падвешвала да паталка, каб у хляве ўсё добра было, ці дзяржала жоўць, каб не вадзіліся хлеўнікі. А калі я быў малы, то ў нас дома скаціна не вадзілася. Жыве кароўка два-тры года і памірае. То людзі га­ва­ры­лі, што нада нячысціка вывесці.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Зямляніка Віктара Сцяпанавіча, 1949 г.н.

Гаварылі людзі раней, што ў хлеве жыве ласіца. Яна многа шкоды дзелае людзям. Ласіца – ета дамавы, каторы жыве ў хлеве. Ён можа сільна заганяць скаціну ноч­чу. Утрам кароўка выходзіць з начы ўся мокрая.

Мяне вучылі, што нада тады кароўку абціраць, нада свечачку запаліць і хадзіць вак­руг яе, падкурваць, тады ўсё пройдзе. Ласіцу ніхто не бачыць. У хлеве нельзя ру­гац­ца, нельзя чалавеку апраўляцца, патаму што ласіца разгневаецца.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Хлеўнік – гэта той, што жыве ў хляве, але яго ніхто не бачыў. Некаторыя га­во­раць, што ён выглядае як дамавы, а некаторыя – малы, то есць нізкарослы стары дзя­док, вось такі неакуратны. Хлеўнік можа і выйсці на вуліцу, але недалёка ад хлява, дзе ён пасяліўся, ну, на еты двор. Ён шкодзіць той скаціне, якая яму не спадабалася, ка­та­ец­ца на ёй усю ноч, што нельга потым выгнаць яе на пасбішча. Карова ці конь уз­мур­не­лыя. А якая скаціна яму спадобілась, то расчэсвае яе, чэша спіну, піць вады пад­лі­вае, сена прынясе, і такая шэрсць у гэтай скаціны аж блішчыць.

Каб выгнаць паганага хлеўніка з хлява, трэба павесіць дзе-небудзь у хлеве, ле­пей у яком куту, забітую сароку. Ён чагосьці яе баіцца. А еслі і гэта не дапамагло, то трэ­ба прадаваць ці ўбіваць жывёлу.

Запісана ў в. Перасвятое Рэчыцкага р-на

ад Грабок Анастасіі Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Хлеўнік – ета такі дзед, а ў яго яшчэ брат младшанькі ёсць – дамавы, ён яго ба­іц­ца, бо хлеўнік набагата яго злейшы. Хлеўнікі розныя бываюць. А як карову пры­вядзеш, дык калі яму яе масць не спадобіцца, дык і будзе яе па начам ганяць, а ўранні бед­ная кароўка ўся мокрая. І калі етую карову не звезці з хлеба, то хлеўнік яе заганяе, дык тая здохне. Трэба ведаць, значыцца, якую карову прыводзіць у двор, каб тая масці бы­ла такой, каб хлеўніку спадабалася. Калі яму добра жывецца ў хлеве, дык ён аба­ра­няў жывёлу ад вароў, хваробы, розных звяроў. Як сонца ўзыходзіла, дык ён і пеўня мог пабудзіць, каб той у свой час пабудзіў гаспадароў. З ім добра жывецца, калі яму доб­ра рабіць, то і ён будзе дапамагаць у гаспадарцы. Мог крыс ці тхароў лавіць, каб тыя кур не елі.

Запісана ў в. Першамайск Рэчыцкага р-на

ад Журо Зінаіды Паўлаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Тужык В. (2004 г.)

Пашла я аднойчы карову даіць. І так вот ухожу ў стойла і – “шысь” белая што-та. Думаю, што кот, но еты жа большы за ката. Мы так з дзедам і забеспакоілісь, і так вот дзед прыдумаў паставіць зеркала. Вот як буду даіць карову, адным глазам у зер­ка­ла паглядваць, авось і вернецца. На жаль, больш не ўбачыла.

Выглядзіць хлеўнік як высокі чалавек, ва ўсім белым, і ў яго яшчэ такія вот, як у камандзіра, белыя блісцяшчыя пугавіцы. Сільна нада быць астарожнай з каровай. Каг­да хлеўнік зазліўся на сям’ю, то ён карову ці то, бывае, кабылу ганяе па хляву, і утрам яны мокрыя, тады трэба ці лучш карову памяняць, ці хлеўніка задобрыць – угас­ціць чым смачным.

Бывае, што хлеўнік можа ператварыцца ў ката. Усягда нада астаўляць дзве мі­сач­кі малака – кату і хлеўніку. Адным словам, хлеўнік – ета той самы дамавы, толькі што жыве ў хляве.

Шчэ хлеўнік прэўрашчаецца ў ласку. Ласка – ета маленькая жывёлка, трохі што мен­шая за белку. Сільна апасна, кагда хлеўнік у ласку прэўрашчаецца, бо яна малако з ка­ро­вы здойвае, грывы кудлаціць каням, што не расчасаць, не разгрэбці.

Запісана ў в. Пятровічы Светлагорскага р-на

ад Пузына Таццяны Пятроўны, 1925 г.н.,

студэнткай Дудко В. (2004 г.)

Хлеўнік – гэта такі звярок, які жыве ў хляве разам са скацінай. Ён пахож на ка­та, толькі такі длінненькі, і называецца ён ласічка. Ласічка лазіць па карове, і ад гэтага яна ўся мокрая становіцца і балее.