Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Куліцкай Паліны Васільеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Карпенка Н. (1999 г.)

Аднойчы, позна вечарам, калі сонца ўжо села, па дварах хадзіла адна жанчына з на­шай вёскі. Яна была вельмі бедна адзета, была вельмі худая і папрасіла чым-не­будзь дапамагчы ёй. Канешне, я дастала з шкапы нейкае старое адзенне і дала ёй. Але нас­туп­ным днём я даведалася, што болей яна ні да каго не прыходзіла.

З гэтага часу я стала вельмі хварэць, у мяне пачалі рабіцца нейкія відзення май­го пакойнага мужа, які ўтануў у рэчцы, калі купаўся. І я пайшла да бабкі, якая мне ска­за­ла, што гэтая жанчына некалі знала майго мужа. Яны доўга кахалі адзін аднога, але по­тым ён сустрэў мяне і жаніўся. І вось гэта жанчына цяпер хоча звесці мяне з гэтага све­ту.

Гэтая бабулька пачала звадзіць з мяне пракляцце, але мне станавілася ўсё горш і горш. Ноччу я не магла спаць, а днём валілася з ног ад усталасці, але заснуць усё-роў­на не магла. Бабка давалася дзіву, яна казала, што гэтая жанчына – сама сатана, бо ні­чо­га не можа процівустаяць яе сіле.

Бабка пачала дапытвацца, ці ёсць хто-небудзь, у каго я нешта бяру кожны дзень. Я ніколі ні ў каго нічога не брала, таму не ведала. Але тут мяне асеніла, што кож­ны дзень я пакупала малако ў нейкай жанчыны. Гэта бабулька дала мне нейкай ва­ды і сказала, што калі прыйдзе гэтая жанчына зноў, пабрызгаць на яе гэтай вадой.

Калі я брызнула, гэтая жанчына кінула ўсё на зямлю і пабегла, як быццам у яе вы­рас­лі крылы. З тых пор мне стала лепш, і я болей не балею.

Запісана ў г. Гомель

ад Загорскай Веры Рыгораўны, 1937 г.н.,

студэнткай Карпенка Н. (1999 г.)

Ведзьмы – гэта людзі, якія робяць усё плахое іншым людзям. Вось яны, дажы ка­да ўміралі, дык яны маглі і 3 дні ўміраць, і нідзелю маглі. І будуць выць і мучацца, па­ка памруць. Патом, када ўмрэ, дык можа яшчэ ні даць другому жыць у сваёй квар­ці­ры ці ў сваім доме. Будзе хадзіць там і стукаць, і што папала будзе дзелаць, пака ні пой­дуць і не праб’юць яму грудзі асінавым калом. Асінавым, таму што на асіне хацеў па­ве­сіц­ца Іуда, каторы прэдаў Хрыста. На асіне ж і ліст калоціцца. Вот ветра няма ні гра­ма, а падыйдзі к асіне – яна жа дрыжыць беспрарыўна, суткамі.

Запісана ў г. Гомель

ад Алешкі Мікалая Нікіфаравіча, 1940 г.н.,

Алешка Ганны Трафімаўны, 1939 г.н.,

студэнткамі Анашкінай Н., Тараненка А. (2004 г.)

Гэтую гісторыю расказала мне яшчэ мая бабуля. У яе вёсцы была адна ведзьма, яе суседка. Стала бабуля заўважаць, што ў яе каровы прападае малако, хаця яна шмат есць. І вось яна рашыла паглядзець, хто здойвае карову. Яна схавалася ў хлеве і ча­ка­ла.

Адчыніліся дзверы і вайшла чорная кошка, якая пачала даіць карову. Яна пал­кай дала па лапах кошцы, і яна збегла. А раніцай убачылі сваю суседку з пе­ра­бін­то­ва­ны­мі рукамі. Як разпазнаць пераўвасобленую ведзьму? Калі чалавек ідзе, ад яго падае цень. Трэба ў цень (у галаву) укалоць нешта вострае. Цень перавернецца і чалавеку ста­не дрэнна.

Запісана ў г. Гомель

ад Драбышэўскай Надзеі Іванаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Канавалавай Т. (2000 г.)

Ведзьма можэт перадаць сілу, тада ана легче ўмірает. Стараіцца перадаць род­с­т­вен­ні­кам. Можэт узяць за руку. Но, канешне, не кажды чалавек падаёт руку. А еслі пе­ра­да­ла сілу – лёгка ўмірае.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Казалі, што ведзьмакамі становяцца часцей цесляры, пастухі, кавалі, млынары і пча­ля­ры. Гэтыя людзі маглі шкодзіць другім людзям, псаваць ім гаспадарку.