Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Калі не вялася ў гаспадарцы жывёла, ці часта хварэла, на жэрдку ў хляве вешалі чыр­во­ную хустку.

У маёй бабулі аднойчы на назе з’явілася “рожа”. Лячылася яна так: на па­лат­ня­ную анучачку пасыпала ржаную муку і прыкладала да хворага месца, а потым яшчэ па­верх павязвала чырвоную хустку. Нага балець перастала.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Калі пакойніка вязуць на кладбішча, у яго інагда ногі расстаўляюцца. Тагда іх звя­зу­юць платком ці лентачкай, якой на кладбішчы ету звязку развязуюць і забіраюць з сабой. Калі ў чалавека чорная балезнь, яшчэ пілепсія яе называюць, дык тагда еты ча­ла­век умываецца і выціраецца етай звязкай, тады яно праходзіць.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Еслі платок носіш, то яго нікаму не перадавай, і чужы платок не перавязуюць, бо будзе галава балець.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Платок, якім звязвалі рукі нябожчыку, захоўвалі. Прыкладвалі чалавеку на тое мес­ца, што баліць – хвароба праходзіла. Яшчэ маладой у 12 ночы завязвалі хустку – гэ­та паказчык таго, што яна стала сапраўднай жанчынай.

Запісана ў в. Вішнёўка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Нарвілась Наталлі Уладзіміраўны, 1940 г.н.,

студэнткай Караткевіч Т. (2010 г.)

На васеллі ек сьвокроў здымае молодой вэлёна, должна надзець хустку. І шчы­та­ец­ца, шо з гэтое мінуты вона (молодая) не дзявіца, а молодзіца, должна всягда в хус­т­цы ходзіць, дажэ спаць, коб не овдовець.

Когда роджаніца рожае і ёй вутраць рот хусткою новою, то можна после гэтою хус­т­кою лячыць дзіця. А еслі дзіця гэту хустку будзе носіць, то яго ніхто не зручыць.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Шапка

Шапку нільзя на стол класці, на руцэ круціць – будзе галава балець.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Кабадзейцавай І. (2004 г.)

Шапку нельга астаўляць на стале, а то не будуць весціся дзеньгі ў хаце.

Запісана ў в. Прысно Веткаўскага р-на

ад Кацубы Ніны Яўхімаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Радзьковай Г. (2010 г.)

Шапку на стол лажыць грэшна. Ты ж прыроўніваеш шапку з хлебам. На стале доў­жан ляжаць хлеб-соль.

Шапка далжна мець апрэдзелённае месца. А на стале – Божа ўпасі.

Шапку нельга на руке круціць, бо галава балець будзе.

Запісана ў г. Гомель

ад Лаўрык Алены Еўдакімаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Нельзя шапку лажыць на стол, бо галава будзе балець. Мужчынам нельзя за ста­лом сядзець у шапцы, бо цёшча будзе глухая.

Запісана ў г. Гомель

ад Савянковай Ларысы Васільеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іванчыкавай І. (2004 г.)

Нельго шапку на руке вараціць, бо галава балець будзе. Нельга шапку на стале астаўляць, бо грошаў не будзе.

Запісана ў г. Карма Гомельскага р-на

ад Мароз Вольгі Пятроўны, 1950 г.н.,

студэнткамі Вакуліч С., Сітдзікавай П.

Калі знайшоў шапку незамужні ці нежанаты чалавек, то для дзяўчыны азначае радзіць у дзеўках, калі ты яе возьмеш.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Хлопцам нельзя шапку на стол лажыць, кажуць, цёшча глухая будзе.

Запісана ў в. Шарпілаўка Гомельскага р-на

ад Горленка Ганны Антонаўны, 1929 г.н.,

студэнткай Ляўковай Ю. (2010 г.)

Нельзя ложить шапку на стол, будет голова болеть.

Запісана ў в. Церахоўка Добрушскага р-на

ад Дубяшнай Т. В., 1949 г.н.,

студэнткай Петруненка Т. (2010 г.)

Шапку нельга астаўляць на стале, бо тады не будуць дзеньгі весціся ў хаце.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н.

Колі хлопец есць у шапцы, то ў его цешча будзе глухая.