Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Добруш

ад Канавалава Уладзіміра Уладзіміравіча, 1940 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Балотнік жыве ў балоце. Гэта страшны таўстун, без вачэй, а пакрыты ён слоем гра­зі, а да ёй наліплі водараслі, мох, жукі. Балотнік вырашчвае траву-багун. Яна за­дур­вае чалавека. А яшчэ ён робіць балотныя вокны. Па вечарах і ўтрам ён раве, булькае, кра­кае – хоча заманіць чалавека.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Антончыкавай Н. (2000 г.)

Балотнік – эта ж той, кто на балоце жыве. Вот есць історыя, што утрам ішоў на пер­вы поезд мужчына адзін, рана было, бальшыя туманы, от он з гары спусціўся, і ас­та­лась толькі мосцік перайсці, і как он не патрапіў на той мосцік, а павярнуў налева, а там дзве дарогі. І пайшоў ён па адной дароге, а эта дарога другая, і ана ідзе паўз ба­ло­та, вот он ішоў, ішоў і трапіў у канаву, вылез, стаў, глідзеў, глідзеў – понял, што не ту­ды пайшоў і думае: “Пайду назад”. Завярнуўся і пайшоў назад па той дароге, апяць ішоў, ішоў, прыходзе – тая ж канава. І так ён хадзіў разоў колькі і апяць у тыя ж ка­на­вы пападаў, і так хадзіў да самага рассвета, пакуль ужэ людзі на поезд не ішлі, дак та­да он ужэ крычаць стаў і яго нашлі, толькі з людзьмі ён і выйшаў. Дак людзі кажуць, што эта балотнік з ім гуляўся. А вот калі знаеш, што эта ня­чыс­ты шуціць, то нада обуў памяняць з нагі на ногу. Тады добра ўсё будзе.

Запісана ў в. Лагуны Добрушскага р-на

ад Канавалавай Тамары Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Фамянковай А.

Балотнік – гэта злы дух, што жыве ў балоце. Ён цягне да сябе ўсіх, хто пройдзе ра­дам. Яны спецыяльна заманьваюць людзей якім-небудзь звукам. Балотнік можа пад­роб­лі­ваць розныя-розныя звукі, галасы. Баіцца ён мароза.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Балотнік жыве ў балоце. Ён страшны, зялёны, склізкі. Я не знаю, но мне ка­жыц­ца, што ён урэдны і губя людзей.

Запісана ў в. Салтанаўка Жлобінскага р-на

ад Паўлюковай Валянціны Мікалаеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

У нас балота журавіннае (журавіны раслі). Было гэтае балота топкае-топкае. Пай­шоў малады парань па ягады. Балотнік узяў і ўцягнуў яго ў балота. І на гэтым мес­цы вырас дуб, і пад ім ягады раслі. Балота знікла.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Бураковай Ніны Максімаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Балотнік – ето чорт, екі жыве ў болоці.

Колісь мой брат пойшоў з соседом у болоцістое месца ля вёскі рыбу ловіць, про­сёк полонку, наклоніўса к водзе, а ў водзе ему отрозілосо, глядзяць на его і го­во­раць: “Цебе ўжэ ждуць”. А самі ў чорном з бліскучымі гузікамі. Брат спужаўся і ўцёк. Ду­маў, шо ў водзе, а нібы радом стоялі.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

Комар Надзеі Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

Балотнік – дык ето тый, хто ў балоце жыве. Яго ніхто не бачыў, бо ён адтуль і не вылазіць. Толькі можна ноччу пачуць, як ён уцякае ў балоце. А так яго ніхто не ба­чыў.

Запісана ў в. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага р-на

ад Багдановіч Яўхіміі Пятроўны, 1934 г.н.,

Новак В.С.

студэнткамі Архіпенка Г., Чэрнікавай Н., Чыксоевай Г. (2009 г.)

Балотнікі – на балоці, гэта цігры (худобіна такая плахая), ахраняюць балота.

Запісана ў в. Лучын Рагачоўскага р-на

ад Брылёвай Праскоўі Іванаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Лебедзевай В.

Мо і е такі балотнік. Хіба мало нечыстой сілы. Ето такая нечысць, екая зацягвае людзей у балото. Даўно було ў нас багато балот. А кароў мы пасцілі ў лесі. Так ка­ро­вы там у балотах тапіліся, ето балотнік іх забіраў. А калі бурбалкі ішлі з вады, то ето ба­лот­нік знак падаваў. Наверно, балотнік – ето тая гразь, екая ў балоці.