Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Жлобін

ад Казловай Эльвіры Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Ульянкінай Ю. (2004 г.)

Русалкі – гэта істоты, якія пахожы на жанчын. Русалкі маюць на целе чашую ры­бы, а ўнізу ў іх ласты. У русалак цудоўны голас. Шчэ ў русалак даўжэзныя чорныя ко­сы. Ходзяць яны нагія, нікога не саромяцца.

Запісана ў в. Бабоўка Жлобінскага р-на

ад Аўраменка Ніны Дзмітрыеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Новікавай Г. (2006 г.)

Неяк ішла адна знахарка вечарам дадому і знайшла ў траве красівыя такія бусы, та­кія празрачныя-празрачныя, як тая сляза. Забрала яна іх, а ноччу прыснілася ёй ру­сал­ка, якая казала: “Аддай нам нашы бусы”.

Запісана ў в. Боркі Жыткавіцкага р-на

ад Юнчыц Ганны Кандратаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шкрэблік М. (2004 г.)

Русалка – гэта прыгожая дзяўчына, якая была адзета ў белае з доўгімі белымі ва­ла­са­мі. Яна хадзіла па полі, і там, дзе яна пройдзе, усё расло.

Запісана ў г. Калінкавічы

ад Мятлушка Праскоўі Піліпаўны, 1930 г.н.

(раней пражывала ў в. Казловічы Калінкавіцкага р-на)

Пра русалку я ведаю тое, што імі былі альбо нехрышчоныя дзевачкі, якія па­мер­лі ў дзяцінстве, альбо дзевачкі, якіх забілі маці. Яны жывуць у вадзе. У нас казалі, што яны прыгожа спяваюць, але я гэтых спеваў сама не чула. Русалкі любяць кветкі, а з іх пля­туць сабе вяночкі. Я лічу, калі людзі ставяцца добра да вады і кветак, то русалкі ні­чо­га злога зрабіць не могуць.

Запісана ў в. Азарычы Калінкавіцкага р-на

ад Лазарэнка Веры Канстанцінаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Лагвіненка В. (2006 г.)

У народзе лічаць, што русалка – гэта душа дзіцяці, якое памерла да хрышчэння, ці дзяўчыны, якая загінула ў вадзе. Людзі ўяўлялі русалку маладой дзяўчынай з доў­гі­мі валасамі, з рыбіным хвастом. Жывуць русалкі ў рэках, выходзяць вясною, калі доб­рае надвор’е. Кажуць, што русалка можа без вады толькі некалькі часоў, пакуль не вы­сах­ла цела, валасы. Потым яны могуць загінуць. Русалка выходзіць з вады, каб за­ма­ніць ахвяру. Русальнае свята – русальны тыдзень пасля Тройцы. Нельга тады было пра­ца­ваць, казалі, што калі не паважаць гэтае свята, то прыйдуць русалкі і перадушаць усю жывёлу. У гэты дзень русалкі вылазяць з вады. Лічаць, што, пакуль русалка не вы­лез­ла з вады, нельга купацца, бо ўтопіць яна.

Яшчэ людзі верылі, што ёсць русалкі, якія жывуць на высокіх дрэвах у густым вец­ці. Гэтыя русалкі палохалі дзяцей, каб адны не хадзілі ў лес, у жыта. Лічылі, што гэ­тыя русалкі заманьваюць ахвяру да сабе.

Запісана ў в. Зеляночы Калінкавіцкага р-на

ад Салук Вольгі Пятроўны, 1926 г.н.,

студэнткай Шклярэнка Т. (2001 г.)

Русалкі – ето маладые дзеўкі ў белых доўгіх сарочках, у іх усегда рай­с­пей­са­ча­ные косы, сільно доўгіе. У нас у дзерэўні е такее место, дзе ены гуляюць, скачуць. Етае место на гарэ ля крынічного берага. Усегда выходзяць на гору ў месечную ноч. Та­ды размахваюць сваімі рукамі, прыманьваюць каго-нібудзь да сябе, а патом шла­ко­чуць. Шчэ, кажуць, не можно хадзіць на бераг на Купального Івана, бо русалкі толькі і ждуць, штоб заманіць у воду. Даўно нашые хлопцы бегалі гледзець на іх. Расказвалі нам, што бачылі, як яны скачуць і ўсё хахочуць. Прыманьваюць да сябе. Ну, ены не па­ды­ходзі­лі, зналі, што ўтопяць.