Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Лапіцкай Валянціны Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Штоб ведзьма не забрала малако ў каровы, клалі крапіву на гладышкі.

Я сама бачыла. Выйшла я на агарод, а там нейкая бабка з жыта расу сабірала. Дык казалі, што гэта ведзьма была.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Шкляровай Ніны Іванаўны, 1937 г.н.,

Шклярова Яўгена Іванавіча, 1934 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Ведзьмы – гэта людзі, якія маглі прэўрашчацца ў любую жывёлу: у ката, свін­ню, другога чалавека. Яны асобенна дзейнічаюць у купальскую ноч. Яны кароў пор­цяць, пугаюць людзей. А то, бывае, і свінні падохнуць.

Было гэта ў нас. Ідзе адзін дзед к нам, вельмі странны дзед. Я не захацела яго пус­каць. А дзед мне кажа: “Маладзец, дзевачка, што не захацела мяне пускаць. А я прый­шоў сюды, патаму што ў вас бяда”. А мама кажа: “ Няма ў нас ніякай бяды”. Але ён сказаў, што карова кроўю доіцца. Дзед сказаў, што прыйшоў сюды памагчы і па­ка­заць, хто нагаварыў на карову. І тут забегла ў хату суседка наша, а дзед пальцам паказаў на яе, сказаў, што гэта яна, і знік.

А ў той суседкі забалеў глаз і вылезла бяльмо.

***

У нас ацялілася карова. Забегла к нам увечары саседка і гавора: “Во добра, што я прыйшла”. І тут карова як узбясілася, як пачала кідацца і збегла са двара, а, калі яе вяр­ну­лі, у яе прапала малако. Нам сказалі, што гэта тая падруга нарабіла і параілі вы­ка­паць на сенавале ў вуглу ямку. І праўда, знайшлі там паўгрэбня з гразнымі валасамі, кос­ці і ўсякую дрань, завернутую ў платок.

Тады сказалі ўсё несці на перакростак і там спаліць. А на перакростак насілі та­му, што гэта святое месца. На перакростку і загавары чыталі.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

За адным мужыком у нашым сяле бегала адна баба. А мужык не хацеў быць з ёй. Аднаго разу пайшоў гэты мужык у лес. Ідзець ён, а патом як зацапіўся за нейкую вет­ку. Вырываўся-вырываўся ён, і ніяк не можа адчапіцца ад яе. А тая ветка пахожа бы­ла на руку, тарчаць гэтыя галінкі, як пальцы. А мужыку тому надаела ўжо ас­ва­баж­дац­ца ад веткі той. Ён узяў і цюкнуў тапаром па ёй. І зразу адчапіўся ад той галінкі.

А потым бачылі людзі тую бабу, што за мужыком бегала, дык з рукой за­бін­та­ва­най хадзіла. Кажуць, што тая баба ведзьмай была ды ў лесе мужыка паджыдала.

А яшчэ адну гісторыю пра ведзьмаў раскажу. Паругаліся суседкі дзве. І ў адной ста­ла неладнае рабіцца. Нейкі чорны кот пачаў у двор к ёй бегаць, і там вечна не­ха­ро­шае што-небудзь случалася: то цыпляты падушаныя ляжаць, то яйцы разбітыя, ці што абёр­ну­та, ці пабіты сцёклы. А патом аднойчы мужык замеціў чорнага ката ў дварэ ды як кінуў у яго чым-та, ды прама па лапах. Кот той пабег у суседскі двор. А потым тая су­сед­ка хадзіла з нагой пераломанай.

Запісана ў в. Антонаўка Буда-Кашалёўскага р-на

ад Падзянковай Марыі Аляксееўны, 1930 г.н.,

студэнткай Падзянковай С. (2004 г.)

Каб засцерагчы жывёлу ад уздзеянняў ведзьмы, перад хлявом клалі барану, на па­ро­зе – серп, а ў хлеў ставілі пасвячоную ў цэркве свечку, асінавае дрэва. Яшчэ пад ва­рот­ні­цу закладывалі крапіву, каб ведзьмы не адбіралі малако ад кароў.

Ведзьмы робяць завіты ў жыце, каб забраць ураджай, а таксама робяць розныя пор­чы ў час, калі каласіцца жыта. Ведзьма – гэта старая жэншчына з распушчанымі сі­вы­мі касамі, якая не глядзіць у вочы людзям, мае вусы і амаль зрошчаныя брові. Раней ка­за­лі, што яны ператвараліся яшчэ катом, сабакай, свіннёй. Раз у нас у адной жэн­ш­чы­ны не было рукі, яе лічылі ведзьмай. Так яно і было, таму што перад гэтым у хату за­бег кот, якому адсеклі лапу.