Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Буркі Брагінскага р-на

ад Шкурко Святланы Пятроўны, 1961 г.н.,

студэнткай Яфрэмавай А. (2005 г.)

Чорт – нячыстая сіла. Водзіцца ў балоце, жыве ў балоце. Страшны. З барадой і ра­га­мі. Ёсць хвост. Каб засцярэгчыса ад чорта, на вокнах ставілі крыжы.

Запісана ў в. Дзербічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад Дзянісавай Веры Максімаўны, 1930 г.н.,

студэнткамі Дзянісавай Н., Марчанка Н. (2004 г.)

Чорт мог быць у выглядзе ўсяго. Як раней хтось нарабіў маладому хлопцу, дык ён ідзе з гулянкі, так гэтая цень (чорт) вядзе яго абы-куды. А потым ён адтуль выйсці не можа аж да самага ўтра. Аднойчы хлапец гэты схапіў гэтага чорта за хвост (толькі, не за той, што атражаўся ў цені), а за яго сапраўдны хвост, пайшоў разам з гэтым чор­там у хату. Там ён уключыў святло і гэты чорт ператварыўся ў дзяўчыну, якую ён доб­ра знаў. Ён яе пабіў а потым адпусціў

Казалі людзі, што чорт мог быць у абліччы чалавека. Казалі, што тыя людзі, што нараблялі, душу чорту прадалі. Яшчэ казалі, што чорт баіцца святла.

Калі маладыя жаніліся без бласлаўлення бацькоў, то гэта было вельмі пагана. Ка­за­лі, што яны не будуць жыць шчасліва і што ў іхнюю хату ўселіцца чорт, які будзе ра­да­вац­ца, што маладыя пажаніліся самі па сабе.

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

О-о, ён непанятны чалавек. Ну, ні пятак у яго, ні свінога рыла, а рогі – ё. Ні ўсяг­да чорны ён. Чорта яшчэ апрэдзяліць нада. Усягда ўрэднічае. Такія і людзі бы­ва­юць, як чорт. Плахія – гавораць, што чорт.

Запісана ў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на

ад Цубашава Эдуарда Фёдаравіча, 1940 г.н.,

студэнткай Чураковай Ю. (2010 г.)

Чорт – ета такая гадкая істота з хвастом, казлінымі рагамі і нагамі. Так, чорт сі­ль­на пахожы на чалавека, толькі шчэ пакрыты чорнымі валасамі. Я вот чула, што людзей, якія бачылі чорта, многа. Асобенна часта яго бачаць жэншчыны. Вабшчэ чорт рэд­ка паказваецца ў сваім прывычным відзе. Чорт часта ператвараецца ў жывотных.

Усяк стараецца чорт нашкодзіць чалавеку, хоча ўвесці етага ў грэх, каб забраць са­бе яго душу. Вельмі крэпка баіцца краста і малітвы. Ета і ё срэдства проціў разных чар­цей. Казала мне матка пакойная, што чорт жыве дзесь у глыбіні зямлі, яшчэ ка­жуць, што чорт знаходзіцца ў балотах, шчэ любіць у лазні сядзець. Шчэ знаю я, што жэ­ніц­ца чорт на ведзьме. Чэрці не паміраюць. Чорт усягда находзіцца ў чалавека за ле­вым плячом. Калі ў чалавека ўсяляецца чорт, то выгнаць яго адтуль толькі знахар мо­жа.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

Чорт прыходзіт у хату, можэт дзелаць вред: хазяеваў паругае паміж сабой ці дзе­цей.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Цітовай Надзеі Васільеўны, 1939 г.н.,

ад Марчанка Марыі Фёдараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Чорт увесь чорны патаму што, кагда Бог даў у наказанне Адаму і Еве агонь, каб тыя грэліся каля яго на зямлі ды ўспаміналі Бога, ён яго ўкраў, развёў да самага неба і ўско­чыў, каб пагрэцца, ды і абгарэў.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Емяльянчыкавай Марыі Цімафееўны, 1931 г.н.,

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Чорт – ета такое сушчаство, валасатае, з рагамі, хвастом, капытамі. Ета ня­чыс­тая сіла. Ён баіцца краста і малітвы. У нас такія случаі былі, што чорт вадзіў людзей па балоту і яны чуць выбіраліся. Калі хто-та з іх памаліўся, ета і памагло. А вось тыя людзі, што калдуюць, душу чорту прадаюць, а хто на сабе рукі накладвае, таго на тым све­це чэрці мучаць будуць.