Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Калі штосьці згубілася, перавязваюць чорту бараду (ножку стала абвязваюць плат­ком): “Чорт, чорт, поіграй ды зноў аддай”. Яшчэ гавораць, што нельга качаць на­га­мі пад лаўкай – чорта забаўляеш.

Запісана ў в. Каранёўка Гомельскага р-на

ад Шнайдзюк Вольгі Паўлаўны, 1934 г.н.

(раней пражывала ў в. Нажоўка Пермскай вобл.),

студэнткамі Цыганковай К., Жытнік І. (2003 г.)

Сабраліся дзеўкі ўтраём, рашылі атмячаць какой-та купальны празнік і пайшлі к ра­ке, а там усё зарошшае камышамі. Яны там дабылі да ночы. Удруг с этага балота вы­ходзяць 3 хлопцы. Эці хлопцы былі очэнь красівыя. Сталі з дзеўкамі знакоміцца і прыг­ла­сі­лі іх танцаваць. Яны ўсе на берагу этага балота сталі танцаваць. Дзеўкі ўсталі і ажно пацець сталі. Адна дзеўка пасматрэла ўніз і ўвідзіла, што ў эціх хлопцаў хвасты бал­та­юц­ца і какія-та ногі неабыкнавенныя, будта бы какія-та лапы сабач'і ці волч'і. Дзеў­кі перапужаліся і паглядзелі на іх ліца, а ў ніх ужо прама на глазах гэтыя ліца прэў­раш­ча­юц­ца ў страхі какія-та: у іх паявіліся шырокія крашаныя рты, патом такія не­ба­ль­шыя рожкі, а патом яшчо маленькія ўшкі, і яны панялі, што танцуюць з чар­ця­мі. Слава Богу, у то ўрэмя ў дзярэўні запелі петухі, а ўсе ў дзярэўні знаюць, што еслі пе­ту­хі прапаюць, то ўся нечысць етая ісчазаіць. І хлопцы абратна ў сваё балота ўшлі, а дзеў­кі пабяжалі дамоў і большэ нікагда так позна не гулялі.

Запісана ў в. Хутаранка Гомельскага р-на

ад Андрэйчык Лідзіі Міхайлаўны, 1942 г.н.,

студэнткай Сярогавай П. (2006 г.)

Чорты не бываюць рознага росту: ад аднаго і некаторыя ж дажа да двух метраў. На галаве ў іх можа быць да пяці рагоў. Чорты маюць шэрсць, хвасты, рогі і капыты. За­мест носа ў іх маленькі пятачок, на галаве рожкі, але маленькія, мо, санціметраў дзе­сяць. Праз рогі чорты атрымліваюць адзін ад аднаго нейкія звесткі. Дліна хваста та­кая ж, як дліна роста самаго чорта.

Бывае так, што дзеці раждаюцца з кароткімі хвосцікамі, ніжэй копчыка. Дык ета раж­да­юц­ца будучыя вельмі сільныя калдуны або ведзьмы.

Чорты калдаваць не ўмеюць. Яны только могуць ператварацца ў розных жывёл: ка­зу, свінню, сабаку. Калі чорт усяляўся ў чалавека, то етаму чалавеку трэба было схадзіць у баню. У бані пры жаркай цімпературы чорты гараць у чалавеку. Трэба было так­са­ма “пабіць” сябе дубовымі, бярозавымі і асінавымі венікамі. Тады можна было не сумнявацца, што чорт пакіне етага чалавека.

Запісана ў в. Вішава Гродзенскай вобл.,

ад Уласік А.П., 1930 г.н.

Чорт – гэта зло. Ён сачыць за чалавекам, хоча прычыніць яму зло, увесці яго ў грэх, пагубіць яго душу. Ён унушае чалавеку дурныя думкі і паступкі. Ён асобенна моц­ны, калі воля чалавека слабая, сазнаніе мутнае. Тады чорт уступае ў барацьбу з ім. На галаве ў чорта рогі, казліная барада, двухкапытныя ці аднакапытныя ногі, каровій хвост, на руках длінныя когці, цела пакрыта шэрсцю. Хто з чарцей важней, той яшчэ хра­мы і гарбаты. Чорт можа прыняць воблік казла. У гэтым відзе ён любіць пад­шуч­ваць над людзьмі. Яшчэ чорт любіць збіваць путнікаў з дарогі, збрасываць калёсы з ва­сей у час язды, заводзіць п’яных у балота ці ў прорубі. Чэрці не ўміраюць. Іх можа за­біць толькі гром. Грома яны баяцца.