Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Ветка

ад Снапковай Тамары Якаўлеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Дзядковай С. (2000 г.)

У маёй суседкі быў унук, і вось яна мне расказвала такую історыю пра яго. Быў ён малы і пачаў штосьці на рэчку рвацца, а яна яго не пускала. Ён вырваўся і пабег. Яна яго тады ўзяла і закрыла на замок, а сама пайшла на бераг, куды ён так рваўся. Ска­за­лі, яго рубашку трэба ўзяць і кінуць у рэчку. Яна падышла і чуе, русалка шэпча: “Нада ды няма. Нада ды няма”. Яна кінула рубашку ў ваду. Русалка забрала яе і больш ні­чо­га не гаварыла.

А вось гэта праўда была. Мая саседка, старанькая бабка, хадзіла на поле жаць аса­ку і снапы вязаць. І прыехалі на поле хлапцы распахваць кукурузу, тады раней рас­пах­ва­лі яе. Ну, вот яна і гавора, ета баба: “Хлопцы, у самы поўдзень не купайцеся”. А хлоп­цы гавораць: “Што ты, бабка, гаворыш такую ерунду”. Яна гавора: “Мой дзіцёнак у самы поўдзень купаўся, і русалка яго забрала да сябе”.

Запісана ў г. Ветка

ад Гатальскай Марыі Іванаўны, 1946 г.н.

(раней пражывала ў в. Вялікія Нямкі)

Русалкі – то дзеўкі такія, што маюць рыбі хвост, зялёныя косы. Яны могуць па­каз­вац­ца людзям, але вельмі рэдка. Часцей за ўсё іх бачаць маладыя хлопцы. Русалкам лю­бо­ві не хапае, дык яны хочуць прыгожых хлапцоў заманіць. Дзед казаў ету гіс­то­рыю. Пайшоў ён, шчэ тады, малады, на раку і бачыць: дзеўкі там танцуюць. Ён сха­ваў­ся і за імі падглядваў. Але тыя яго ўбачылі і к сабе пазвалі. Дзед з імі начаў танцы вадзіць, аж глядзіць: радам танцуе дзеўка, што нядаўна ўтапілася. Зразумеў ён тады, што то русалкі. Выняў крыж і к русалцы прылажыў, тая завыла і ў ваду кінулася, а за ёй ўсе астальныя.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Тачылкіна Яфрэма Андрэевіча, 1932 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Русалкі – дзяўчаты, якія памёрлі яшчэ ў дзетстве. Яны былі нехрышчоныя і та­му ператварыліся ў русалак. Русалкі жылі ў балоце ці каля вады. Яны маглі загубіць ча­ла­ве­ка, утапіць яго.

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Шавялёвай Таццяны Пятроўны, 1933 г.н.,

студэнткамі Шавялёвай Э., Навуменка Т. (2000 г.)

Русалкі – гэта маладыя дзяўчыны, якія патапіліся самі або іх патапілі вадзянікі. Ру­сал­кі зазываюць у ваду (часцей) маладых хлопцаў, якіх потым топяць. Выглядаюць ру­сал­кі так: па пояс у выглядзе прыгожай дзяўчыны, з доўгімі зялёнымі або сінімі ва­ла­са­мі, замест ног у іх хвост рыбы, які дапамагае ім плаваць. Калі сустрэнешся з ру­сал­кай, то не трэба з ёй размаўляць, а лепей усяго, каб у цябе была прышпалка, тады ру­сал­ка сама знікне.

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Барсуковай Надзеі Васільеўны, 1929 г.н.,

студэнткай Шавялёвай Н.

Русалка – ета дзевушка, каторая ўтапілася ў вадзе. Яна прызывае к сабе ў ваду сме­хам. Русалка абразуе дзікі хохат і заве к сабе, ачароўвае чалавека. Яна красівая, длін­на­ва­ло­сая. Русалка асобенна заве к сабе маладых парней. Калі яна ачароўвае ча­ла­ве­ка, то ён ідзець прама на яе зоў і не замячае ваду. Чалавек ідзець, як па сушы, а па­том утапае і астаецца ў вадзе.

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Пайшлі два хлопцы купацца. Хадзілі ўсё, рагаталі на беразе, а потым пайшлі ў ва­ду. А адтуль раз – і дзеўка такая прыгожая выплывае. Адзін з іх пачаў маліцца, і тая ру­сал­ка адразу знікла, а калі б не памаліўся, то б точна патапіла яна іх. Кроме малітвы і крыжа святога, ёсць і іншыя спосабы ўцеч ад етай утопленіцы. Нада толькі прыг­ра­зіць ім, русалкам, палыном. Яны яго вельмі не любяць.

Запісана ў в. Новыя Грымыкі Веткаўскага р-на

ад Пракопчык Надзеі Мікалаеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Русалкі жывуць у реках бальшых, людзей камкаюць. Русалкі – ета жэншчына, у іх валасы длінныя, толькі нерасчосаныя, яны разгаворваюць. Напалавіну з вады выг­ля­ду­юць. Ета дзеўкі такія красівыя, очэнь паходжыя на чалавека, толькі ўсе красныя: і пле­чы, і морда, і рукі...

Яны рыбу ядуць, людзей заманіваюць, а ці ядзяць, я не знаю, навернае, ядзяць і людзей... У нас як хто ўтопіцца, дак кажуць, што яго русалкі пакамкалі. Сечас іх, на­вер­нае, ужо вывелі, патаму, што многа зелля ў ваду кідаюць. Вады ж тожа менш стала.

Запісана ў в. Новы Мір Веткаўскага р-на

ад Хадуньковай Ганны Трафімаўны, 1914 г.н.

(раней пражывала ў в. Малінаўка Бранскай вобл.),

студэнткай Хадуньковай Н. (2002 г.)

Русалкі – дзеўкі такія з хвастамі, як рыбы. Яны ў вадзе жывуць. Гавораць, што ле­там, ноччу, калісь з вады выходзілі ды дурэлі, на ветках качаліся. Зараз іх не бачаць, а раней казалі, што яны такія прыгожыя, з валасамі доўгімі. Ну, простыя дзяўчаты, то­ль­кі што хвост. Яны зла не рабілі. Яны ж добрыя. А людзі іх абіжаць сталі, дык не­вя­до­ма цяпер дзе яны. Русалкай станавіліся душы нехрышчоныя, таму іх і абідзець прос­та было.