Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Кошман Надзеі Мікалаеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

Нажом лячылі разныя хваробы, вадзілі ім па бальному месту, з дапамогай хле­ба.

Лячылі ўрокі ім і пры гэтым чыталі малітвы.

Запісана ў в. Мілашэвічы Лельчыцкага р-на

ад Лозка Еўфрасінні Іванаўны, 1921 г.н.,

студэнткай Каўбічэнка Л. (2010 г.)

Кажуць, што нельга есці з нажа, бо муж будзе піць.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

З нажа не нада есці, бо замуж не выйдзеш.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкаўца Васіля Адамавіча, 1925 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Не трэба з нажа есці. Не трэба рэзаць ім масла, боўтаць чай, смятану, бо карова будзе менш даваць малака.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

З нажа нельга есці. Не выйдзеш замуж і розум свой знішчаеш. Калі нож падае, то, кажуць, што прыйдзе чалавек мужчынскага роду. Нажом не мяшаюць яду, бо будзе пус­та ў хаце.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Калі падае нож, то к нечаму дрэннаму.

Запісана ў в. Кісцяні Рагачоўскага р-на

ад Касцючэнка Т.Н., 1970 г.н.,

студэнткай Касцючэнка Г. (2010 г.)

Нільзя, каб на стале ляжалі два нажы, а то ў хаце ругня будзе.

Запісана ў в. Радзілавічы Рагачоўскага р-на

ад Прасняковай Ксеніі Пракопаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Казловай К.

Ні можна нож аб­ліз­ваць, бо будзеш злосны на язык.

Калі дзіця ніяк не адважвалася пайсці, паміж яго ножкамі па падлозе накрыж чы­ры­лі нажом – перарэзвалі путы. Дзіця пачынала хадзіць.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Калі спрэбуеш нешта з нажа ці вабшчэ ясі ім, гэтага нельзя нікагда рабіць, бо, ка­жуць, будзе вельмі балець жывот.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Галаўко Кацярыны Андрэеўны, 1932 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Нож на стале, не прыкрыты скацерачкай, астаўляць нельзя: ета не нравіцца да­ма­во­му.

Нажы, тапары, іглы, крапіўку вешаюць на дзверы хлева на Купалле, штоб у ку­па­ль­с­кую ноч ведзьма не ўкрала малачко ў кароўкі.

Кагда падае нож, то ета значыць, што ў хату прыйдзе якісь мужчына; а кагда па­дае ложка, то прыйдзе жанчына.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

На ноч нажы ўбіраліся са стала. Калі яго не ўбярэш, то будзе хто-та хварэць у ха­це.

Запісана ў в. Заселле Рэчыцкага р-на

ад Дзянісавай Сафіі Іосіфаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Галаўчук Н. (2003 г.)

Нож нада ўсягда хаваць, бо не к дабру, калі ён на стале ляжыць. Нож нельзя аб­ліз­ваць, бо жонка ці муж хутка палысеюць.

Запісана ў в. Пятровічы Светлагорскага р-на

ад Пузына Таццяны Пятроўны, 1925 г.н.,

студэнткай Дудко В. (2004 г.)

Нельзя было пакідаць нож на стале. Многія бабкі лячылі менавіта пры по­маш­чы нажа з дзеравяннай калодкай.

Запісана ў в. Бабічы Чачэрскага р-на

ад Селюковай Таццяны Іванаўны, 1954 г.н.,

студэнткай Міхалкоўскай Т. (2010 г.)

Нельга нож пакідаць на нач на стале – чорт балуецца.