Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Лашкінай Яны Ігнатаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Чэкан М. (2008 г.)

Вадзяніка ў нас называлі вадзяной. Ета злы дух балот, азёраў, глубін рэчак. Ён па­хо­жы на чалавека. У яго бальшушчы рост і цела ўсё ў гліне, гразі і ціне. Вадзяной та­піў п’яных людзей і тых, хто не налажвае хрэст перад купаннем, начных ку­па­ль­ш­чы­каў. Апасля Іллі зацягіваў у ваду часта.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленкі Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

У вадзе, у реке жывёт. Шчітаецца главны ў русалак. Сільна высокі, з барадой, аб­рос­шы валасамі. Настаяшчы велікан.

Вадзяной топіць людзей. Распаражаецца сваім царствам, буры паднімает. Можа ка­рабль утапіць.

Может выталкнуць чалавека, штобы он не ўтануў.

Мы пашлі адзін раз купацца. Рэчка такая небальшая – Ліпа. Это прыток Сожа.

Сестра мая нырнула, а 16 лет ей была, і начала тапіцца. А мы цянем, цянем, не мо­жам выташчыць. Ну, думаем, усё.

Адна старая жэншчына перакрысціла яе, што-то сказала і сразу выташчыла сяс­т­ру маю. Чуць мы яе адкачалі. Эта вадзянік яе хацеў уташчыць. А жэншчына тая, дак ана малітву проців нево знала какую-то.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Вадзяной жыве ў азёрах і рэках з вельмі бруднай стаячай вадой. Ён мае высокі рост, зялёныя вочы, рыбін хвост і доўгія валасы. Ён пакрыты чашуёй, водараслямі і ці­най, што робіць яго неадлічымым ад вады. Каб людзі яго не бачылі, ён часта з’яў­ля­ец­ца ў вобразе сома ці іншых рыбін. Ён небяспечны. Баіцца краста і малітваў. Калі ча­ла­век вайшоў у ваду без краста, то ён можа яго ўтапіць. Калі ў добрым настроі, то го­ніць у сеці мужыкоў рыбу, у дрэнным – топіць лодкі, цягне людзей у ваду і топіць. Ка­лі бачыць, што маладая дзеўка пайшла адна на рэку і хоча ўтапіцца, то не выпушчае з ва­ды, калі яна перадумае. Асабліва гэта тычыцца незамужніх.

Запісана ў г. Гомель

ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бандарэнка І. (2000 г.)

У нас азёр і рэчак вялікіх не было, таму вадзянік вадзіўся ў калодзежах, і яго зва­лі залезная баба. Гаварылі, што яна жыве ў вадзе ў калодзежы і парушаць яе спакой ноч­чу альбо вельмі рана турбаваць не трэба, бо яна магла ўцянуць у калодзеж. За­лез­най бабай пужалі малых дзяцей, не дазвалялі гуляць каля калодзежа, глядзець унутр зру­ба. Нават дарослыя позна вечарам і рана раніцай не хадзілі па ваду, бо залезная ба­ба спала.

Запісана ў в. Глыбоцкае Гомельскага р-на

ад Агеенка Таццяны Андрэеўны, 1938 г.н.,

студэнткай Смолікавай М. (2010 г.)

Па старым павер’ям, мне, шчэ матка казала, а ёй яе матка, што вадзяны – гэта ха­зя­ін вадаёмаў, жывых істот у ім. Выглядае ён вельмі уж страшэнна. Малы, вельмі ма­лы, з зялёнай барадой па самы пол. Такія ж у яго і валасы, доўгія і рэдкія. На твары яго вялікая бародаўка, какая пугала таво, перад кім ён паяўляецца. Ліцо пакрыта во­да­рас­ля­мі і цінай. Казалі, што ён жыве ў вірах рэк. Часта яго встрачалі ў азёрах, каля кры­ніц, глыбокіх калодзежаў. Калі чалавек плюне ў тое месца, дзе жыве вадзяны, то гэ­ты чалавек памрэ ад засухі, будзе вельмі хацець піць, но не зможа добра напіцца. Так­са­ма карай вадзянога з'яўляецца тое, што ён не дае вырасціць добры ўражай. Он как бы выпівае ўсю ваду з палей, і ўсё сохне. Калі на раке бурліць вада, не нужна хадзіць на рыбалку, бо гэта вадзянік пажырае рыбак у гэтай ракі. Ён жыве на самам дне і пугаецца кожнага шуму. Ён асматрывае сваі ўладанні кожну ноч, каб ніхто на ня­го не пазарыўся. І сільна злуецца, калі ўбачыць, што ціна на дне парушана, пе­ра­вер­ну­та абы-як, тады ён пачынае сваю ахоту, якая праходзіць сільна доўга. І калі ён зна­ходзіць вінаватага, забірае к себе, прывязвае цінай і той гібне. Страшэнна, калі ён вы­ходзе на сушу. Гаварылі, што калі ён трухае сваімі валасамі, то на зямлю падаюць ву­жы, чарвякі. І калі ты там знаходзіўся, то праз неколькі дзён памрэш.

Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на

ад Данілавай Галіны Еўдакімаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

Вадзянік – гэта быўшы ўтопленік. Вадзянікі жывуць вялікай зграей у вадзе. Час­цей за ўсё гэта мужчыны з доўгімі зялёнымі валасамі і доўгімі кіпцюрамі. Яны за­зы­ва­юць купальшчыкаў далей у ваду, а потым шлакочуць іх, пакуль тыя не памруць. Каб не ўтапіцца, то нельга было купацца на свята або ноччу.