Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Анастасіі Рыгораўны, 1928 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Калі кароў гоняць у поле, то нельга пераходзіць ім дарогу, асабліва з пустым вяд­ром. Плоха будзе карове.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Конь

Калі конь качаецца – к пагодзе.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Анастасіі Рыгораўны, 1928 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Конь – гэта святая жывёла. Бог даў каня чалавеку ў дапамогу, каб яму лягчэй бы­ло работаць.

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Ён заўсёды быў добрым памочнікам чалавека. Успахваў зямлю, дапамагаў пры пе­ра­воз­кі чаго-нібудзь. Ён вельмі ласкавы. Але ж калі з канём плоха абходзіцца, то ён мо­жа ўбіць сваяго хазяіна. Калі расчэсвалі грыву каня, то гэта лічылася так, што буде шмат грошай у хаце. Шчэ гаварылі, што калі знойдзеш у сваёй хаце волас з конскага хвас­та, то захварэеш і можаш паміраць. Гаварылі, што конь можа разгаварваць, ён – ве­ль­мі добры слухач. Калі на душы дрэнна, то зайдзі да сваяго каня і ён табе да­па­мо­жа. А яшчэ рабілі так, калі ў табе няшчасце падыдзі да правага вуха каня, а яно вы­ля­ціць, гэта няшчасце, праз левае, і ўсё будзе добра. Вось такая гэта жывёла.

Запісана ў в. Цагельня Гомельскага р-на

ад Гарэлікавай Надзеі Пятроўны, 1934 г.н.

(прыехала з в. Новыя Дзятлавічы Гомельскага р-на),

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

Калі конь па полі бегае, то дальняя дарога чакае.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Конь – верны і надзейны памошчнік чалавека, увасабленне сілы, надзейнасці і даб­ра­бы­ту. Існуе звычай – маленькага хлопчыка стрыглі і садзілі на каня. Гэта пад­рых­та­ван­не да прыналежнасці да мужчыны.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Жогаль Арыны Міхаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Мацкевіч А. (2000 г.)

Кнігаўка

У яе (кнігаўкі) чубок ё. Калі кнігаўка бяжыць і чубок прыстаў к галаве – к даж­д­жу. Калі чубок стаіць – к пагодзе.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Балянковай Вольгі Паўлаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Кот

Калі чорны кот дарогу пяройдзе, дык, кажуць, за пугавіцу трэба хватацца. А яш­чэ, калі рыжы кот, то таксама плоха.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Шкляровай Ніны Іванаўны, 1937 г.н.,

Шклярова Яўгена Іванавіча, 1934 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Калі чорны кот дорогу перабягае, то гавораць, што не павязе. Дык нада фігу скласці з левай рукі, і дзе ён перайшоў, тое места ісці і перайці з кукішом.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Было ў мяне такое. Калі кот качаецца, то гэта да завірухі.

Запісана ў в. Кругавец Добрушскага р-на

ад Рымаравай Яны,

студэнткай Сіваковай А. (2010 г.)

Кошка прячет нос – к морозу.

Запісана ў г. Хойнікі

ад Бордак Нэлі Аляксандраўны, 1969 г.н.,

студэнткай Бордак Ю. (2010 г.)

Кошкі бачаць нябачных нам духаў, нячысцікаў, душы і, калі трэба, адганяюць іх.

Запісана ў г. Гомель

ад Гатальскага Уладзіміра Рыгоравіча, 1943 г.н.

(перасяленец з в. Жалезнікі Веткаўскага р-на),

студэнткай Гатальскай А. (2010 г.)

Кота нэ трэба быты, бо будуць рукі боліты.

Запісана ў в. Дубай Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Лаговіч Ніны Герасімаўны

студэнткай Каральчук К. (2010 г.)

Кот мыецца да гасцей. У які бок глядзіць яго пыска, адтуль і чакай гасцей.

Калі ж кот перабягае дарогу, дык я завязваю вузельчык на хустцы і іду дальш.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Балобан Евы Рыгораўны, 1929 г.н.

(раней пражывала ў в. Пучын Брагінскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Калi кошка пайшла з хаты, дзе хворы чалавек, значыць, ён хутка памрэ.

Калi кошка скруцiлася клубком – гэта к марозу.

Кошка ляжыць на спiне – к цяплу.

Кошка мыецца – будуць госцi.

Кошка дурэе – неспакой у сям’i.

Запiсана ў г. Ветка

ад Максiменка Марыi Iванаўны, 1931 г.н.

Кошка, гавораць, калі дарогу пяройдзе, гэта к дрэннаму. У нас існавала такая ле­ген­да, што чорныя каты – гэта плахія людзі ці ведзьмы. Ведзьмы перакінуліся ў чор­ных кошак, каб каму-небудзь здзелаць плахое.