Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Дуб – эта крепкае дзерево, ано счітаецца очень палезным для чалавека, каторы балее серцам.

Запісана ў г. Мазыр

ад Дзмітрыевай Ганны Аляксандраўны, 1922 г.н.

(перасяленка з в. Ліхаўня Нараўлянскага р-на)

Каля дуба харашо пастаяць. Галава не баліць і здароўе будзе.

Запісана ў г. Мазыр

ад Кашкаровай Марыі Фёдараўны, 1921 г.н.

(раней пражывала ў в. Загорыны Мазырскага р-на)

Дуб прыдае сілу, здароўе, бо ён сам крэпкі і здаровы. Старые людзі, калі ўба­чаць дуб, то ніколі не мінуць его. Трэба падайці да яго, пакласці рукі і сказаць: “Дуб-ду­бо­чак, мой галубочак, дай мне сілу ў ножкі, у ручкі, у плечы”. Пастаяць трохі і пай­ці.

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Дубы – гэта сільныя дрэвы. Іх і вецер не ломіць. Толькі маланка можа ўдарыць. Ка­жуць, былі ў той час людзі сільна крэпкія – волаты. І от ударыла аднойчы маланка па іх – ета стары калдун наслаў на іх закляцце, бо зайздросціў іх сіле. І тыя хлопцы ста­лі дубамі – сільнымі і красівымі, як былі пры жызні.

От і зараз можна ўбачыць доўгія дубовыя рошчы. То стаяць тыя хлопцы, у якіх уда­ры­ла молнія, іх дружны гурт.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Багачовай Веры Паўлаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Дуб – сімвал жызні. У ім затоена свяшчэнная сіла. Ён ахоўвае ўсе дрэвы. Дуб – цар сярод дрэў.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Яшчэ як не было свету, а дуб ужэ быў. На ім стаяла зямля, вада, агонь. Дуб – ве­ль­мі моцнае дзерава. І так вот думаюць, што гэта душа чалавека – мужчыны – пе­рай­ш­ла ў дуб. Дубовыя карані трымаюцца на сіле Божай.

Калі дуб расцвіце, то ўжэ можна ісці купацца – і не забалееш.

У нас дуб садзілі падалей ад хаты, садзілі бацькі, каб знаць, што на душэ ў хлоп­цаў – сыноў. Як ўвесь час стаяў і не гнуўся, а тут нагнуўся, асунуўся – значыць, хло­пец таскуе.

Запісана ў в. Пятровічы Светлагорскага р-на

ад Пузына Таццяны Пятроўны, 1925 г.н.,

студэнткай Дудко В. (2004 г.)

Пад дубам нельзя стаяць у гразу, калі Пярун б'е.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Елка

Нельга садзіць елку каля хаты. Бо калі карані дарастуць да хаты, то нехта з род­ных памрэ.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Зверабой

Яго заварваюць чаем, і пьюць тады ад усякіх балезней. Ён мне памагае. Ён ад жэлудка, ад паносу.

Запісана ў в. Алексічы Хойніцкага р-на

ад Баглей Веры Фамінічны, 1940 г.н.,

Міхаленка Еўдакіі Мітрафанаўны, 1918 г.н.,

студэнткамі Нямковіч А., Зайцавай А., Новікавай І.

Каліна

Ета дзерава, ці куст, содзяць каля дома, када выходзіць дзеўка замуж. Па тым, як расце ілі цвіце каліна, мама магла вазнаць, як жывецца дачушцы ў чужой сям’і.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Е. І. Быхаўцавай, 1926 г.н., М.І. Дзегцяровай, 1923 г.н.

(раней пражывалі ў в. Лугінічы Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Шылянок М.

Капуста

На градзе з капустай клалі вялікі круглы камень, штоб качаны былі такія ж ба­ль­шыя.

Запісана ў Асіповіцкім р-не Мінскай вобл.

ад Чаропка Надзеі Андрэеўны, 1938 г.н.,

студэнткай Юшчанка К. (2010 г.)

Крапіва

Крапиву на Троицу цепляют на забор, который обгораживает дом, по углам с че­ты­рех сторон.

Запісана ў в. Церахоўка Добрушскага р-на

ад Дубяшнай Т. В., 1949 г.н.,

студэнткай Петруненка Т. (2010 г.)

Клён

З клёна не рубілі дроў, таму што яны вельмі пагана гарэлі.

Гэтае дрэва ўзнікла так: калісь маці закляла свайго сына.

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

Дзерава дабрабыту. Садзяць ля хаты. Клён дае лячэбны сок.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Ліпа

Ліпа – добрае дзераво. Калі ў жонкі мало малака, то даюць піць атвар з ліпавых цвет­коў. Шчэ вешаюць на варотах ліпу.

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Ліпу сушаць на зіму. Яна памагае ад прастуды, ад кашля. Сабіраюць ліпу, калі яна цвіце. Сушаць, а потым зімой заварваюць як чай і пьюць.

Запісана ў в. Алексічы Хойніцкага р-на

ад Баглей Веры Фамінічны, 1940 г.н.,

Міхаленка Еўдакіі Мітрафанаўны, 1918 г.н.,

студэнткамі Нямковіч А., Зайцавай А., Новікавай І.

Лапух

Лапух прыкладаюць к спіне, каб яна не балела. А к галаве прыкладаюць сухую бярозку. Кагда лісце етае адходзе, яго трэба наламаць. Ад прастуды малінавае, смародзіннае лісце, такжа лісце чарнікі, бруснічныя лісцікі ўжываюць.

Запісана ў в. Алексічы Хойніцкага р-на

ад Баглей Веры Фамінічны, 1940 г.н.,

Міхаленка Еўдакіі Мітрафанаўны, 1918 г.н.,

студэнткамі Нямковіч А., Зайцавай А., Новікавай І.

Маці-і-мачаха

Гаварылі, то было такое кагда-то. Была дзевачка ў маткі. Ета маці памерла, дак дзе­вач­ка хадзіла на магілку, усё плакала. Дак на той магілцы абразаваўся лісточык, а па­том – і цвет, і назвалі яго “маць і мачыха”. Ён з адной стараны цёплы, а з другой – ха­лод­ны. Ён добра памагае, а асобенна добры для націрання.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Падарожнік

Расцець ён увосень. У мяне была баба з Мазыра, дык яе сын сільна забалеў нагамі. У яго дайжа адкрыліся на нагах сільныя раны. А ў мяне былі етыя галінкі, дык я яму дала іх. Ён палажыў іх у латочку, намачыў іх і прыкладаў тры разы ў дзень. Тады мне перадаваў прывет, сказаў: “Спасіба табе, баба”.

Запісана ў в. Алексічы Хойніцкага р-на

ад Баглей Веры Фамінічны, 1940 г.н.,

Міхаленка Еўдакіі Мітрафанаўны, 1918 г.н.,

студэнткамі Нямковіч А., Зайцавай А., Новікавай І.

Папараць-кветка

Етую кветку шукаюць на Купалле. Яна, кажуць, сільна красіва цвіце. Хто яе знойдзе, той шчаслівы будзе ўсю жызню.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Е. І. Быхаўцавай, 1926 г.н., М.І. Дзегцяровай, 1923 г.н.

(раней пражывалі ў в. Лугінічы Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Шылянок М.

Цветёт на Івана Купалу. Еслі найдзёш папараць – будзеш багатай, выйдзеш за­муж. Эта для дзевачак нада. Еслі найдут папараць, то хлопцы любіць будут.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

На Купалле маладыя не толькі гуляюць каля рэчкі, варожаць, а таксама шу­ка­юць папараць-кветку. Калі яе знойдзеш, будзеш жыць шчасліва.