Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Зеляночы Калінкавіцкага р-на

ад Салук Вольгі Пятроўны, 1926 г.н.,

студэнткай Шклярэнка Т. (2001 г.)

Ведзьмы збіраюцца на Івана і ходзяць выцягваць малако з каровы. Калісь пан спай­маў яе і абстрыг налыса. Яшчэ абтыкалі крапівай вароты, бо яна раздзяецца на­га­ла, то, каб яна абпеклася і не высасала карову.

Запісана ў в. Кротаў Калінкавіцкага р-на

ад Цімашэнка Вольгі Рыгораўны, 1927 г.н.,

студэнткай Зубрэй А. (2006 г.)

Калдуны – тыя, што прырабляюць, прычароўваюць. Калісь у жыце завітку за­вяз­ва­лі, на што-та прычараваць трэба было. Быў чалавек, што ўмеў адрабляць гэтыя за­віт­кі, аднасіў пад крыж на кладбішчэ. Дак тая, што рабіла, прыбегла прасіцца на клад­біш­чэ, ён кажа, што позна, дык яна прыбегла дадому, села на прызбу і памерла.

Запісана ў в. Кротаў Калінкавіцкага р-на

ад Цімашэнка Вольгі Рыгораўны, 1927 г.н.,

студэнткай Зубрэй А. (2006 г.)

Жыла баба ў нас. Знахарка была. Доўга не ўмірала. Людзі падзіўляліся, што баб­ка старая і не ўмірае. Мучылася яна. Ехалі цыгане вуліцаю, астанавілася павозка, выш­ла адтуль старая цыганка, зайшла ў хату, выйшла і сказала хлопцам лезці на чар­дак і ўзарваць 2 дошкі на крышы. І калі гэта зрабілі, чорны клуб выйшаў і яна памерла на месцы.

Запісана ў в. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага р-на

ад Хмуро Міхаіла Міхайлавіча, 1941 г.н.,

студэнткай Канцавой І. (2009 г.)

Жыла ў нас Ціхоніха. Яна ўсё паддзелывала людзям. І малако забірала ў ка­роў, не даіліся. І дочка ў яе етым занімалася.

Выглядзела як і ўсе: маладзіца красівая, харошая такая, статная. Не атлічалася ад нас.

І аднажды прынесла яна саседу свінку, падгавораную. А ён знаў, якая яна і знаў, што падгаварыла яе. Ціхоніха пусціла яе ў двор. А ён яе віламі. Дык аказалася, што свін­ка – Ціхоніха, а прынесла яе дочка. А ён як жа пырнуў яе віламі, яна стала ча­ла­ве­кам, і на наге ў Ціхоніхі былі чатыры дыркі. Яна не выходзіла дзесьці месяц, так за­жы­ва­лі яны. Ціхоніха прэврашчалася і ў свінку, і ў кошку.

А перад Іван Купала ў яе вутрам, ранечка, заўсегда была абліта сцяна на двары ва­дой. Усегда так.

Запісана ў в. Кароцькі Кармянскага р-на

ад Маскаленкі Іны Іванаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Смірновай І.

На свята Івана Купалы ведзьмы сабіраюцца ра­зам у лесе і танцуюць. Потым расказваюць друг другу, хто больш зла людзям зрабіў. У іх і главар ёсць. Жудасны вельмі, але яго ніхто з нашай вёскі не бачыў ні разу.

Адзінае, чаго баяцца ведзьмы, – царква, малітвы і царкоўныя свечы. Каб зас­це­раг­чы жывёлу ад ведзьмы, вешалі над хлявом крапіву, у хляву палілі свечкі і аблівалі жы­вёл святой вадой.

Запісана ў в. Лужок Кармянскага р-на

ад Гапеенка Марыі Яўменаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Мельчанка Т. (2004 г.)

Каб адагнаць ведзьму, вешалі калінку на Купалу, каб ведзьма не прышла, а хто знаў загавары, дык загаварывалі: “Маёй скацінке Бог даў хвост і шчацінку адганяць мух, камароў і авадней, і ведзьмаў, а таксама ад злых вачэй, сініх і чорных, і зялёных” Вось гаварылі заклінанне, падыходзілі да каровы і білі яе ветачкай.

Во, етыя ведзьмы, што ў кароўкі адбіраюць малачко. Калі кароўку пераганялі той жанчыны, што табе паддзелала, тое малако дык кішыць чарвякамі, кагда яна доя ка­ро­ву. Гэта ў награду ёй. Ё такія людзі, што і аддзелываюць. Нада пайсці к гэтай жан­чы­не ў дом і паругацца, накрычаць на яе: “Ты ж зачэм ета дзелаеш? Што ж та та­кое? Як табе ня стыдна!” І потым на парозе трэба пасыпаць соль, кагда ўходзіш і каб яна гэтага не замеціла. Дык тагда, кагда яна пяройдзе ці дзеці, то ўсе етыя паддзелы, якія яна каму зрабіла, варочаюцца к ёй. Вот тады ўжэ яна мучаецца.