Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Ня трэба садзіцца на стол, лажыць шапку ці адзёжу.

Стол павінен быць усегда чыстым.

Калі нешта і пакідалася на стале, то усё закрывалі ручніком – ад нячысцікаў.

Ня трэба астаўляці гразнай пасуды – будуць ў хаце балезні.

Запісана ў в. Баравая Буда Кармянскага р-на

ад Белавусавай Ганны Фёдараўны, 1944 г.н.

Нельга на стол садзіцца, лажыць шапку, адзежу. Павінен стол чыстым быць заў­сё­ды. Нічога не астаўлялі на ім, а калі астаўлялі, то накрывалі ручніком – хавалі ад ня­чыс­тай сілы.

Запісана ў в. Баршчоўка Лоеўскага р-на

ад Масленчанка Юліі Раманаўны, 1935г.н.,

студэнткай Коваль М. (2001 г.)

Нельга ставіць сумку на стол – будзе галава балець і грошай не будзе. Нельга садзіц­ца на стол, бо родзіш у дзеўках або не выйдзеш замуж, а калі выйдзеш, то муж будзе біць.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

На стол ні можна садзіцца, стукаць па ім кулаком – гэта вялікі грэх.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Нанач трэба зачыняць усе шуфляды ў стале, бо хазяйка будзе гуляшчай.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Лаўшук Марыі Якаўлеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Нельга сціраць са стала бумагай ці ладоняй, бо будзе сварка ў хаце.

Запісана ў в. Заселле Рэчыцкага р-на

ад Дзянісавай Сафіі Іосіфаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Галаўчук Н. (2003 г.)

На стале нічога астаўляць нельга, бо паселіцца дурное. Ніколі не астаўлялі граз­най пасуды – паселяцца розныя балезні. Кажуць, што можа гэты дамавы помсціць будзе. Не любіць ён неакуратных. Асобенна на празнікі. Бога можна ўгнявіць.

Запісана ў в. Пракісель Рэчыцкага р-на

ад Кушняровай Валянціны Мікалаеўны, 1936г.н.,

студэнткай Коваль М. (2001 г.)

Нельга сціраць са стала бумагай – пасварышся.

Запісана ў Асіповіцкім р-не Мінскай вобл.

ад Чаропка Надзеі Андрэеўны, 1938 г.н.,

студэнткай Юшчанка К. (2010 г.)

Ничего нельзя оставлять на столе, особенно на ночь – будет в доме неп­р­ият­ность. На стол нельзя ложить одежду – нападать все будут. Самому садиться на стол не­же­ла­те­ль­но. Нельзя на столе оставлять грязную посуду – будут неприятности.

Запісана ў в. Борцікі Магілёўскай вобл.

ад Васілёвай Зінаіды Васільеўны, 1922 г.н.,

студэнткай Манецька А.

Ня трэба садзіцца на вугал (стала), бо не выдзеш замуж і ў сям’і ўсё будзе плоха.

Запісана ў в. Грозава Капыльскага р-на Мінскай вобл.

ад Харошка Яўгеніі Васільеўны, 1935 г.н.

(перасяленка з в. Пад’язаўле Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

студэнткай Літоўчанка А. (2011)

Сякера

Цяжарнай жанчыне нельзя было пераступаць цераз сякеру, таго што ў дзіцяці будзе рассечана губа.

Запісана ў в. Новы Пуць Брагінскага р-на

ад Сабаленка Ганны Дзмітрыеўны, 1947 г.н.,

студэнткай Бодрыкавай Т. (2010 г.)

Калі рубаюць дровы, то нельга, каб цяжарная жанчына глядзела, бо будзе нядобра.

Запісана ў г. Буда-Кашалёва

ад Нікалаевай Людмілы Аляксандраўны, 1965 г.н.,

студэнткай Яроміч Г. (2010 г.)

Сякеру нельга пераступаць цяжарнай жанчыне.

Запісана ў г. Буда-Кашалёва

ад Кругляковай Веры Кузьмінічны, 1939 г.н.,

студэнткай Яроміч Г. (2010 г.)

Нельзя пераступаць цераз сякеру бярэменнай жэншчыне, бо ўдушыцца дзіця.