Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Лаўрык Алены Еўдакімаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Нельга свае валасы выбрасваць, бо кажуць, што валасы могуць падабраць і за­га­ва­рыць гэтага чалавека, каб у яго было няшчасце, а каб гэтага не здарылася, трэба спа­ль­ваць свае валасы.

Запісана ў г. Гомель

ад Кацуба Ніны Паўлаўны, 1950 г.н.,

студэнтам Тамашэнка М.

Калі валасы із расчоскі ўбіраеш, іх не нада выбрасываць, а трэба палажыць у тое месца, дзе спальваюцца. Таму што калі выбрасіш, то крысы іх знаходзяць, гняздо ўюць, а ад таво і ўсе балячкі развіваюцца.

Запісана ў г. Гомель

ад Савянковай Ларысы Васільеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іванчыкавай І. (2004 г.)

Вядзьмаркі з валасоў дзелалі каўтуны і загаворвалі, а тады падкідвалі ў хату на хвор.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Нельга бярэменным абразаць валасы – дзіця родзіцца бальное, хілае.

Нельга абрэзаныя валасы, ногці кідаць на вуліцу – варона падбярэ і саўе гняздо, а ў чалавека будзе балець галава.

Запісана ў г. Гомель

ад Лазоўскай Ганны Сцяпанаўны, 1918 г.н.,

студэнткай Шкрэблік М. (2004 г.)

Валасы трэба стрыгчы на маладзіку, каб добра раслі.

Запісана ў г. Гомель

ад Гатальскага Уладзіміра Рыгоравіча, 1943 г.н.

(перасяленец з в. Жалезнікі Веткаўскага р-на),

студэнткай Гатальскай А. (2010 г.)

Нельга каб выпаўшыя валасы пэўнага чалавека валяліся па палу, каб іх не па­даб­ра­лі чужыя людзі і не накладвалі, не нашкодзілі таму чалавеку, у якога выпалі ва­ла­сы.

Нельга падразаць валасы цяжарнай жанчыне, каб не ўкараціць розум дзіцяці.

Запісана ў в. Рудня-Марымонава Гомельскага р-на

ад Калоша Таццяны Свірыдаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Калоша Т. (2010 г.)

Нельга валасы выбрасываць, галава балець будзе. Іх трэба паліць.

Запісана ў г. Карма Гомельскага р-на

ад Мароз Вольгі Пятроўны, 1950 г.н.,

студэнткамі Вакуліч С., Сітдзікавай П.

Волосы обрезают на растущей луне и когда цветут сады, чтобы быстро от­рас­тали.

Запісана ў в. Церахоўка Добрушскага р-на

ад Дубяшнай Т. В., 1949 г.н.,

студэнткай Петруненка Т. (2010 г.)

Усім вядома, што ў дзіцяці ў час хрышчэння атразаюць трохі валасоў – такі звы­чай. Да 1 года дзіцей не стрыглі, а то ж валасы расці не будуць. А бярэменным ваб­ш­чэ нельзя нісколькі стрыгці валасы. Гавораць, дзіця там можа перастаць расці – мо­жа ўмерці.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Я чула, што валасы з рашчоскі нельга выкідаць, бо потым галава будзе балець. Ка­лі я была малая, мне тлумачылі гэта тым, што мыш ці птушка возьме пучок тваіх ва­лос і занясе іх к сабе ў норку ці гняздо, і яны не будуць ведаць адпачынку, а ўмест з імі будзе балець і твая галава. Таму лепей свае валасы збіраць у каробачку ці газетку, а по­тым спаліць у печы.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Давыдавай Вольгі Аляксандраўны, 1957 г.н.,

студэнткай Яфімавай Г. (2006 г.)

Нельга валасы выкідваць, калі пачэшаш. Трэба спаліць, каб шчасце не адышло.

Запісана ў в. Задуб’е Кармянскага р-на

ад Жукавай Праскоўі Паўлаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Кірэевай А. (2010 г.)

Нельга абстрыжаныя валасы выкідваць у мусарку – аблысееш хутка, а трэба паліць у печы, каб раслі, а яшчэ нельга выкідваць, каб птушка не падхапіла ў сваё гняздо, бо будзе няшчасце.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Жарынай Настассі Захараўны, 1920 г.н.,

студэнткай Васільцовай В.

Ні можна кідаць валасы на вуліцу, бо заўецца на галаве каўтун. Іх трэба спа­ль­ваць.

Каб валасы былі густыя і хутка раслі, трэба стрыгчыся на сёмы дзень маладзіка.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Калі стрыгуць у дзіцяці косы, іх закручваюць у трапку і затыкаюць у хлеў у ву­гал для таго, каб раслі косы.