Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Чорта ўсе ведаюць. Ён злы. Людзей не любіць, таму і шкодзіць ім. Бывае, што з да­ро­гі путнікаў збівае ці п’яных куды зводзіць. Но вось людзі гаварылі, што любіць ён п’я­ных, аберагае ад усяго. Можа п’яны ісці дамоў і ўпасці і стукнуцца сільна. А калі прас­нец­ца, то нічога з ім не будзе, дажа сіняка.

Баяцца чэрці крэсціка нацельнага, ікон, крэшчонай вады. Пагэтаму нужна на­сіць крэсцік на целе, піць ваду крэшчоную ў цэркві, іконы ў хаце вешаць і асвяшчаць ха­ту сваю.

Запісана ў г. Гомель

ад Колас Ефрасінні Сямёнаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Ляпейка М. (2004 г.)

Чорт – то анёл, які правініўся перад Богам, і за тое Бог яго пакараў. З таго часу і зма­га­юц­ца чорт і Бог за душу чалавека. Казалі, што і іншыя нячыстыя – то таксама бы­лыя анёлы.

Запісана ў г. Гомель

ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н.,

студэнтам Балмачэнка Д. (2000 г.)

Чорт – гэта злая нячыстая сіла. Мне ўжо 72 гады, а я ўспамінаю, як мая маці, якая пражыла 90 гадоў, заўсёды гаварыла, што слова гэта вельмі нядобрае, яго ніколі не трэба ўспамінаць. Калі садзішся за стол, то нада перахрысціцца, памаліцца трэба, а сло­ва гэтае ніколі не казаць.

Яшчэ я памятаю, як дзед, які пражыў 98 гадоў, расказваў нам такі выпадак. У яго было шмат дзяцей, трэба было шмат засяваць зямлі, каб пракарміць вялізную ся­м­’ю. Ён амаль не начаваў дома, увесь час у дарозе. Едзе на поле, пакуль едзе, спіць на ва­зе. Неяк ездзіў у лес карчаваць пні, каб пашырыць поле. Напрацаваўся, стаміўся і стаў вяртацца дахаты. І сустрэўся яму перад суседняй вёскай знатны чалавек. Вось ён і кажа: “Клім, ужэ позна, заедзем да мяне, ты пераначуеш, а раніцай паедзеш”. Дзед не згад­жа­ец­ца. Тады ён кажа дзеду: “Ну, чорт з табой”. Дзед паехаў сабе дадому. І не пас­пеў ад’ехаць і пару крокаў, як пачуў голас: “Едзь сюды!” І так доўга зваў. І дзед тра­піў у балота. Воз застраў, дзед не на жарт перапалохаўся. І галасы са ўсех бакоў ра­го­чуць, свішчаць, крычаць. А дзед ведаў мноства малітваў. Ён пачаў хрысціцца і ма­ліц­ца – і раптоўна воз выскачыў з балота. Доўга яшчэ дзед чуў той жа голас.

Запісана ў в. Глыбоцкае Гомельскага р-на

ад Агеенка Таццяны Андрэеўны 1938 г.н.,

студэнткай Смолікавай М. (2010 г.)

Чорт – гэта маленькі чалавек, у якога замест ног капыты, вострыя вушы на ма­куш­ке і нос пятаком, як у свінні. Яшчэ ў яго хвост есць, з кістачкай на канцы. Ён сядзіць у чалавека на левым плячы і робіць шкоду заўсёды, не любіць іконы і калі людзі не хрэсцяцца.

Запісана ў г. Гомель

ад Платонавай Ірыны, 1986 г.н.,

студэнткай Зялёнай В. (2006 г.)

Чорт – вельмі шкодная істота. Яна можа пашкодзіць ураджай, здзелаць чалавека ба­ль­шым грэшнікам, спугаць, наслаць хваробу, спаліць дом. Каб дабіцца дамовы па­між чалавекам і чортам, трэба пайсці ў манахі.

Чорт больш за ўсё баіцца храста. Чорта памінаць нельга, бо гэта вялікі грэх. Чорт можа мець шлюб з жанчынай і народзіцца тады ў яе дзіця з хвастом ці махнатай га­ла­вой. Душа самагубцы заўсёды трапляе да чорта, бо забіваць сябе – вялікі грэх.

Нячысты ніколі не можа папасць у царкву.