Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Лашкінай Яны Ігнатаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Чэкан М. (2008 г.)

Аднойчы на мяне неяк нечакана найшла хвароба. У мяне заўсёды было вы­дат­нае здароўе, але пачалі балець і галава, і ногі, а рукі неяк пачало ламаць, круціць, як быц­цам нехта хоча мяне скруціць. У гэты час я жыла адна, са сваім мужам я ра­зыш­ла­ся, але прычыны нашага разыхода ніхто не мог зразумець, бо мы заўсёды жылі з ім доб­ра, ніколі не сварыліся.

І вось, калі прайшло некалькі часу пасля нашага разводу, мяне пачалі адольваць хва­ро­бы. Спачатку я хадзіла па врачах, яны мне выпісвалі розныя лекі, але нічога не да­па­ма­га­ла, а наадварот, рабілася ўсё горш. І вось адна старая жанчына, якую ўсе лі­чы­лі знахаркай, сказала аднойчы: “Тут цябе, даражэнькая, ніякія дактары не да­па­мо­гуць, бо здзелана табе на смерць. Патрэбна табе даведацца, дзе ў тваёй хаце ляжыць неш­та, што наводзіць цябе на немінучую смерць”.

І вось, пайшла я да бабкі, якая магла калдаўскія чары здымаць і прадказваць лёс ча­ла­ве­час­кі. Але пакуль я дачакалася ўсяго гэтага, у мяне ўжо амаль адказалі хадзіць но­гі і я хадзіла з кастылём. А гэтая бабка мне і кажа: “Калі б ты не прыйшла да мяне яш­чэ праз некалькі тыдняў, то ніякія чараўнічыя сілы не маглі б спасці цябе ад смерці, бо бачу гроб. Але і зараз вельмі позна, аднак жыць ты будзеш, хаця будзеш усё жыццё ін­ва­лі­дам хадзіць. А зроблена табе на смерць жанчынай, якая прыходзіцца вельмі бліз­кай родзічкай твайму мужу. Чаго яна зрабіла? На гэта можа адказаць толькі д’я­бал, які валодае яе чорнай душой. Цяпер табе прыдзецца перавярнуць усю сваю хату, каб знайсці тое месца, куды яна спратала закалдаваныя вешчы. Магу сказаць толькі, што нешта такое ёсць на тым месцы, дзе ты спіш, бо ты вельмі часта, часцей за ўвесь дзень знаходзішся побач з сваёй смерцю. І яшчэ засталіся ў тваёй хаце нейкія вешчы, якія належылі твайму мужу. Праглядзь кожную з іх. Ты павінна знайсці нешта такое, ча­го не павінна быць. Сёння, як прыйдзеш дадому, паглядзі, ці не насыпана ля твайго па­ро­гу што-небудзь. Вымятай ўсё, і з хаты таксама вымятай увесь сор. Як знойдзеш гэ­тыя ўсе вешчы – спалі іх, а потым прыйдзеш да мяне. Жанчыну гэтую ты потым паз­на­еш, але дзелай выгляд, што не ведаеш, хто яна. Гэтая жанчына часта заставалася ў тва­ёй хаце адна, але зараз яна адчувае, што яе чары спазнаны і больш да цябе не прый­дзе”. Калі я прыйшла дадому, я ўбачыла ля свайго парога вельмі многа шалушак з-пад падсолнечных семачак, і я ўсё змяла.

У адзёжы свайго мужа я знайшла нашыты ніткамі крыж чорнага колеру. Гэтую ру­баш­ку я спаліла. Але я ніяк не знаходзіла тое, што спратана там, дзе я сплю. Мне ні­чо­га не заставалася, як распатрашыць падушкі. І вось у адной падушцы я таксама знай­ш­ла доўгую чорную нітку і адно пяро была чорнае, хаця ўсе астатнія былі белыя.

Калі я пайшла да бабкі, то яна дала мне піці ваду, над якой чытала загаворы. Ска­за­ла, каб я ў хаце ўсе вуглы акрапіла гэтай святой вадой. І яшчэ яна мне сказала: “Гэта жанчына кожны дзень наводзіць на цябе чары. Яна рве на сабе валасы і грызе па­ль­цы, але нічога не можа зрабіць, і не можа нават падысці блізка да тваёй хаты”.

З таго часу прайшло вельмі шмат гадоў, але я ўсё-роўна балею, но ўжо не сі­ль­на, і надзеюся вылечыцца. І дзякую Бога, што засталася жывая.