Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Беларусь у складзе Расійскай імперыі

У канцы XVIII ст. пасля трох падзелаў Польшчы, Беларусь увайшла ў Расійскую імперыю. Гэта падзея ў гісторыі беларускага народа мела прагрэсіўнае значэнне; з часу ўз’яднання Беларусі з Расіяй барацьба беларускага народа пачала ўлівацца ў агульнае рэчышча гераічнай барацьбы народаў, якія насялялі Расію, за свае вызваленне ад уціску эксплуататараў і акоў царызму. У новых гістарычных умовах пачынаецца пэўнае ажыўленне беларускай літаратуры і літаратурна-пісьмовай мовы. Новая беларуская літаратурная мова складаецца на аснове жывых народных гаворак. Працяглы перыяд заняпаду (з канца XVII ст.) беларускай літаратурнай мовы прывеў да таго, што папярэднія яе здабыткі выкарыстоўваліся ў новай літаратурнай мове вельмі слаба.

Паступова развіваецца беларуская літаратура, беларуская літаратурная мова. Найбольш прыкметнымі літаратурнымі з’явамі XIX ст. з’яўляюцца ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”, творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, “Мужыцая праўда” К. Каліноўскага.

Беларускі народ, як і ўкраінскі, літоўскі і іншыя народы, пры царызме знаходзіўся пад сацыяльным прыгнетам, не меў неабходных умоў, каб развіваць сваю нацыянальную культуру і літаратуру. Царскі ўрад забараняў друкаваць на беларускай мове, яна не вывучалася ў школах, не выкарыстоўвалася ў дзяржаўных установах. Літаратурная мова засталася неўнармаванаю. Абмежаванае было яе стылевае выкарыстанне, ужывалася яна ў асноўным як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі.

Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.

Вялікай падзеяй у гісторыі і жыцці беларускага народа, як і іншых народаў Расіі, з’явілася рэвалюцыя 1905-1907 гг. Наспела і рашуча было выказана патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення народа, свабоды роднаму слову. Была знята забарона друкаваць на беларускай мове, узніклі беларускія выдавецтвы, беларускія перыядычныя выданні (“Наша хата”, “Саха”, “Наша ніва”). На беларускай мове пачалі друкаваць не толькі мастацкія і публіцыстычныя, а і навукова-папулярныя творы, дапаможнікі, падручнікі для вучнеўства, разнастайныя дакументы. Выпрацоўваліся арфаграфічныя, граматычныя, лексічныя, арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

Прыкметнае пашырэнне літаратурнай мовы садзейнічала ўзбагачэнню яе слоўніка, выпрацоўцы беларускай тэрміналогіі. Дзейнасць волатаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, іх сувязь з шырокімі коламі беларускага народа, разгортванне выдавецкай справы і аб’яднанне вакол выдавецтваў і выданняў адукаваных людзей, пашырэнне сярод народных мас ідэй рэвалюцыі – усе гэта забяспечвала інтэнсіўнае ўзбагачэнне беларускай літаратурнай мовы, яе ўнармаванне. Навуковае асвятленне беларускай мовы заснавальнікам беларускай лінгвістыкі і філалогіі Я. Карскім, стварэнне граматыкі Б. Тарашкевічам, дзейнасць іншых прагрэсіўных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай культуры і навукі таксама адыгралі сваю ролю ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, у яе замацаванні.

Заданні:

  1. Прааналізуйце тэарэтычны матэрыял па тэме.

  2. Падрыхтуйце паведамленне пра гістарычныя этапы ўзнікнення і развіцця беларускай мовы.

  3. Прааналізуйце «Закон аб мовах ».

  4. Вызначце асноўныя накірункі моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.

  5. Прааналізуйце тэксты славянскіх моў, вызначце іх асаблівасці.