Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

6. Напісаць паведамленне па тэмах:

1 варыянт “Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеясловаў і іх форм у рускай і беларускай мовах.”

Літаратура:

А.М.Бородич “Сопостовительный курс русского и белорусского языков». – Мн., 1999 г. с.138-140

2 варыянт “Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у руская і беларускай мовах. ”

Літаратура

А.М.Бородич “Сопостовительный курс русского и белорусского языков». – Мн., 1999 г. с.146-147

3 варыянт “Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у руская і беларускай мовах”.

Літаратура

А.М.Бородич “Сопостовительный курс русского и белорусского языков». – Мн., 1999 г. с.149-150

Тэма 6. Заняткі 2. Асаблівасці кіравання дзеясловаў у беларускай мове

План

1. Адрозненні ў дзеяслоўных спалучэннях у рускай і беларускай мовах.

Літаратура:

Асноўная:

1. Беларуская мова. У 2 ч.: Ч.1/ Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998, с.17-19.

2. А.М.Бородич “Сопостовительный курс русского и белорусского языков». – Мн., 1999 г.

Тэарэтычны матэрыял да тэмы

Для беларускай мовы характэрны шматлікія спецыфічныя рысы ў будове словазлучэння. Вось некаторыя з іх.

  1. Дзеясловы смяяцца, кпіць, здзекавацца, глуміцца, насміхацца, жартаваць, рагатаць, цешыцца, дзівіцца кіруюць родным склонам з прыназоўнікам з: Вось і пасмейся з сябе крыху. А то ўсе мы ахвотнікі з другіх смяяцца, а з сябе не любім. (Лыньк.) Гэтая задзіра ў апошні час Васілю проста жыць не давала, пры кожнай сустрэчы, калі б ні трапіўся ей, - смяялася ці нават здзекавалася з яго. (І.М.) Хлопцы курылі і пакеплівалі адзін з аднаго. (Грах.) (Параўн. у рускай мове: смеяться, шутить, издеваться н а д к е м.)

  2. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзякаваць, дараваць, прабачыць, выбачыць кіруюць давальным склонам: Я дзякаваў лёсу, што ён првёў мяне да гэтага дуба. (Сач.) Я не хацела вас пакрыўдзіць, выбачайце мне, старой. (Дам.) (Параўн. у рускай мове: благодарить, извинить к о г о.)

  3. Дзеясловы руху ісці, хадзіць, бегчы, ехаць, плыць, ляцець, выправіць, паслаць пры паказе на мэту дзеяння кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам па: Зося ўсміхнулася і пайшла па Славу і рэчы. (К.Ч.) Назоўнікі арэхі, грыбы, ягады, кветкі ў падобных словазлучэннях звычайна ставяцца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам у: Нават удзень, каб у лес пайсці ў грыбы або ў ягады – нізашто не пойдзе. (Крап.) (Параўн. у рускай мове: сходить за хлебом, послать за врачом, пойти за грибами.)

  4. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клапаціцца і інш.) звычайна кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам пра: Было вельмі радасна ад таго, што яна сказала пра кпіны свае і пра яго вочы. (І.М.) (Параўн. у рускай мове: говорить, думать о нем.)

  5. Дзеясловы хварэць, захварэць кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам на: Маша захварэла на гарачку. (Бяд.) (Параўн. у рускай мове: болеть гриппом.)

  6. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца кіруюць творным склонам з прыназоўнікам з: Скажыце, а вы маглі б ажаніцца з Верай? (Пол.) (Параўн. у рускай мове: жениться на ней.)