Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Тэарэтычны матэрыял да тэмы Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы

У XII – пачатку XIV ст. тэрыторыя амаль усей сучаснай Беларусі апынулася ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэтай дзяржаве аказаліся таксама землі сучаснай Украіны. Паўночна-усходнія і паўдневыя землі былой Кіеўскай Русі трапілі пад уладу татара-мангольскіх заваеўнікаў. У новых гістарычных умовах з XIII ст. пачалі складацца, а за XIV – XVI ст. утварыліся тры ўсходнеславянскія народнасці – беларусы, рускія, украінцы, адпаведна – беларуская, руская, украінская мовы.

У XIV ст. з’явілася назва, якая жыве і сення, - Белая Русь (Беларусь).

Мова беларускай народнасці склалася ў XIV – XVI ст., калі землі сучаснай Беларусі знаходзіліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага ва ўмовах узмацнення эканамічных і культурных сувязей паміж насельніцтвам беларускіх зямель, ва ўмовах барацьбы за нацыянальную незалежнасць супраць чужаземнай агрэсіі – татарскіх, нямецкіх і іншых заваеўнікаў.

Беларуская мова развівалася з агульнай агульнаславянскай мовы. Асноваю фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу, слоўніка беларускай мовы з’явілася старажытная ўсходнеславянская мова. З гэтай мовы перайшлі ў беларускую такія фанетычныя асаблівасці:

Поўнагалоссе: ворогъ – вораг, полонъ – палон, середа – серада;

Пачатковае спалучэнне *ро з былога *ор у словах тыпу розум, розніца, роўнасць.

У Вялікім княстве Літоўскім мова беларусаў была моваю дзяржаўных устаноў, моваю дзяржаўных дыпламатычных зносін, на ей пісаліся акты і граматы, сеймавыя пастановы. На беларускай мове ўзнікла і развілася багатая на свой час літаратура: пераклады з іншых моў, летапісы, вучэбныя кнігі, арыгінальныя літаратурныя творы.

У развіцці старажытнай беларускай мовы значную ролю адыграла кнігадрукаванне, распачатае беларускім вучоным, вялікім асветнікам свайго часу Францыскам Скарынам. У XVI ст. за Скарынам з’явіліся С. Будны, В. Цяпінскі, браты Мамонічы і інш.

У перыяд Вялікага княства Літоўскага беларуская мова развівалася ў цесных сувязях з суседнімі мовамі: рускаю, украінскаю, польскаю, літоўскаю, латышскаю і інш. Праз польскую мову ў беларускую пранікаюць словы з чэшскай, нямецкай і іншых моў.

У Вялікім княстве Літоўскім аб’ектыўна склаліся ўмовы для развіцця беларускай мовы, яе літаратурна-пісьмовай формы. Развіццю беларускай мовы спрыяла і тое, што літоўская пісьменнасць фактычна пачынаецца толькі з сярэдзіны XVI ст.

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай

У другой палове XVI ст. адбылася падзея, у выніку якой Беларусь апынулася ў іншых гістарычных абставінах. Люблінскі сейм у 1569 г. прыняў так званую Люблінскую унію, паводле якой Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адной дзяржаве – Рэчы Паспалітай. У гэтай дзяржаве кіруючая палітычная роля сканцэнтравалася з часам, асабліва з другой паловы XVII ст., у руках польскіх магнатаў.

Рэч Паспалітая з падтрымкаю каталіцкага Рыма паступова і настойліва пачала праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў; яшчэ больш узмацняецца, чым у перыяд Вялікага княства Літоўскага, эксплуатацыя беларускага народа. Частка беларускіх феадалаў, беларускай знаці прыстасоўваецца да новых сацыяльна-палітычных умоў, аб’ядноўваецца з польскімі магнатамі, здраджвае Беларусі, яе культуры. У Брэсце, Гародні, Слоніме, Лідзе, у іншых гарадах, а таксама мястэчках Полаччыны, Магілеўшчыны, Міншчыны, Навагрудчыны, Вілейшчыны, Гомельшчыны насаджаецца каталіцызм, ідзе прымусовае “запісванне ў палякі” беларусаў.

Польскія феадалы і каталіцкія царкоўнікі захоплівалі дзяржаўныя землі на тэрыторыі Беларусі. На беларускіх землях пачалі гаспадарыць, побач з беларускімі панамі і шляхтаю, наезджыя польскія паны, польская шляхта.

На Беларусі ўводзіцца польская мова як дзяржаўная, з’яўляецца сетка польскіх школ. У 1696 г. аб’яўляецца закон, паводле якога дзяржаўнаю моваю на Беларусі становіцца польская мова.

У гісторыі Беларусі гэта быў перыяд жорсткай эксплуатацыі працоўнага народа, перыяд нацыянальнага ўціску, вострай рэлігійнай барацьбы. Гэта быў перыяд барацьбы беларускага народа супраць сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, за нацыянальную культуру, за родную мову.