- •Беларуская мова
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Мова як сістэма
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Вълчо и кума лиса
- •У вагоне
- •Мікола чытаў, стоячы сярод хаты…
- •Вось так, брат, і запісана. Зразумела?
- •Вот так, брат, и записано. Понятно?
- •Микола читав, стояч серед хати…
- •Отак, брат, і написано. Зрозуміло?
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •9. Карыстаючыся этымалагічнымі слоўнікамі, выпішыце: а) агульнаславянскія; б) усходнеславянскія; в) уласна беларускія; г) запазычаныя словы.
- •1. Перакласці словы на беларускую мову. Паставіць націск, вызначыць адрозненні ў вымаўленні слоў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Устаўце прапушчаныя літары ў беларускія словы і вызначце, які гук будзе вымаўляцца ў першым пераднаціскным складзе ў рускіх і беларускіх словах.
- •Тэма 5. Развіцце эканамічнай тэорыі і яе сучасныя накірункі Агульнае паняцце эканамічнай сістэмы.
- •Р/м Экалагічныя праблемы Беларусі.
- •4 Гадзіны
- •Тэарэтычны матэрыял па тэме Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •5. Растлумачыць правапіс канчаткаў.
- •6. Перакласці на беларускую мову. Вызначыць род назоўнікаў, падабраць да іх прыметнікі.
- •8. Прааналізаваць назоўнікі ў сказах.
- •Тэма 5
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Лічэбнік
- •Разрады лічэбнікаў.
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Выпішыце лічэбнікі, вызначце іх разрад, граматычную форму, сінтаксічную функцыю.
- •Віды словазлучэнняў
- •Віды выказніка
- •Тыпы аднасастаўных сказаў
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.
- •Аднародныя і неаднародныя азначэнні.
- •Складаны сказ
- •1. Прааналізуйце тэарэтычны матэрыял па тэме.
- •2. Зрабіце сінтаксічны разбор сказаў.
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы
- •Агульная характарыстыка стыляў.
- •Прааналізаваць тэаратэчны матэрыял па тэме.
- •Прааналізаваць тэксты. Вызначыць, да якога стылю яны адносяцца.
- •Размеркаваць словы паводле стылевай прыналежнасці.
- •Скласці сказы са словамі-штампамі.
- •Навуковы стыль.
- •Навуковы стыль
- •Анатацыя.
- •Рэцэнзія.
- •Рэферат
- •Афіцыйна-дзелавы стыль.
- •Змест ксрс (14 гадзін)
- •Тэма 4. Заняткі 2. Асаблівасці фанетычнай сістэмы мовы. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. План
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Фанетычная сістэма беларускай мовы
- •Класіфікацыя гукаў:
- •Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ë, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Правапіс мяккага знаку
- •Правапіс апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Пытанні да тэмы
- •Тэрміналогія
- •Практычныя заданні да тэмы
- •1 Варыянт
- •3 Варыянт
- •Тэма 5 Заняткі 2. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў у беларускай мове.
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Прыметнік
- •Пытанні да тэмы
- •Тэрміналогія
- •1. Прааналізаваць тэарэтычны матэрыял да тэмы:
- •3.Перакласці на беларускую мову.
- •Тэма 5. Заняткі 4. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеясловаў і форм дзеясловаў у беларускай мове.
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Пытанні да тэмы
- •Тэрміналогія
- •Практычныя заданні
- •2. Перакласці на беларускую мову. Звярнуць ўвагу на адрозненні ва ўтварэнні форм інфінітыву.
- •3. Утварыць форму 3-й асобы адз. Ліку цяперашняга часу ад рускіх і беларускіх дзеясловаў.
- •4. Перакласці на бел. Мову. Вызначыць адрозненні ва ўжыванні дзеепрыметнікаў
- •5. Перакласці на беларускую мову. Звярнуць увагу на ўтварэнне дзеепрыслоўяў.
- •6. Напісаць паведамленне па тэмах:
- •Тэма 6. Заняткі 2. Асаблівасці кіравання дзеясловаў у беларускай мове
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы
- •Пытанні да тэмы
- •Практычныя заданні
- •Тэма 6. Заняткі 3. Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў у беларускай мове.
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Пытанні да тэмы
- •1. Дапасаваць назоўнікі да лічэбнікаў.
- •2. Перакласці на бел. Мову.
- •3. Перакласці, раскрываючы дужкі. Вусна прааналізаваць асаблівасці сінтаксічнай сувязі назоўнікаў з лічэбнікамі.
- •Тэма 10. Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне (4 гадзіны)
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы
- •Узоры афармлення листоў
- •Прыкладныя тэксты службовых лістоў
- •Дырэктару Мінскага станкабудаўнічага завода
- •Аўтабіяграфія
- •Службовы ліст
- •Пытанні да тэмы
- •2 Варыянт
- •3 Варыянт
- •4. Патрабаванні да заліку па беларускай мове
- •Пералік тэарэтычных пытанняў да заліку па беларускай мове:
- •5. Асноўная і дадатковая літаратура
- •6. Тэксты для развіццыя мовы. Беларусь
- •Симеон полоцкий
- •Белорусский народ
- •Знаменитые белорусы
- •Сказ аб Беларусі.
- •Наш Францыск Скарына.
- •Бацька гарадоў беларускіх.
- •Чарнобыльская катастрофа
- •Сведка часу
- •7 . Тэксты для перакладу Экономическая теория. Задачи и функции экономической теории.
- •Отрасль и сфера деятельности – галіна і сфера дзейнасці
- •Частные предприниматели – прыватныя прадпрыймальнікі
- •Сократить производство – скараціць вытворчасць
- •История развития экономической теории
- •Развитие экономики и общества – развіцце эканомікі і грамадства
- •Понятие экономической системы
- •Экономичеческая система – эканамічная сістэма
- •Налоговая ставка – падатковая стаўка
- •Производство и потребности. Классификация потребностей. Их структура.
- •Запросы стимулируют производство – запросы стымулююць вытворчасць Потребность – патрэбнасць
- •Понятие хозяйствования. Хозяйствование и хозяйствующий субъект. Классификация форм хозяйствования
- •Хозяйствование – гаспадаранне
- •Факторинг – фактарынг
- •Менеджмент – менеджмент Маркетинг - маркетынг
- •Продукт как итог производства
- •Рынок: условия возникновения и развития. Сущность и функции рынка
- •Условия возникновения - умовы ўзнікнення
- •8. Краткий словать экономических терминов
-
Прааналізаваць тэаратэчны матэрыял па тэме.
-
Прааналізаваць тэксты. Вызначыць, да якога стылю яны адносяцца.
-
Размеркаваць словы паводле стылевай прыналежнасці.
Верасень, аблуда, крывуля агароджа, аксаміт, вакцына, генезіс, весялуха, блакнот, лес, братва, вільгаць, вернісаж, дацэнт, гамонка, нарада, картопля, глымазда, дактрына, абабак, дэкларацыя, настаўнік, Айчына, незалежнасць, бялянка, крыўда, рыжота, пастанова, гравейка, дагавор, разява, паведамленне, хлопец, цыркуляр, прыняць да ведама, ануляваць, белабрысы, прыняць меры, невук, натарыяльны, менталітэт.
-
Скласці сказы са словамі-штампамі.
Транспартныя сродкі, месца пастаяннай прапіскі, ажыццяўляць кіраўніцтва, стварэнне перашкод
Д/з. Падрыхтаваць тэксты публіцыстычнага, мастацкага і навуковага стылю. Зрабіць іх аналіз.
Паведамленні на выбар студэнта: “Развіцце беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд, сучасны стан” (Плотнікаў Б.А. Антанюк Л.А. “Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум”, стар.360), “Задачы ўпарадкавання сучаснай беларускай тэрміналогіі» (Плотнікаў Б.А. Антанюк Л.А. “Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум”, стар.387).
Тэма 8. Прадукт як вынік вытворчасці.
Навуковы тэкст. Структура і моўнае афармленне Сістэма жанраў навуковай літаратуры.
Р/м. Мой інстытут.
(2 гадзіны)
План
1. Навуковы стыль мовы. Агульнанавуковая лексіка.
-
Гісторыя развіцця беларускай тэрміналогіі.
-
Асаблівасці ўтварэння і перакладу з рускай мовы тэрмінаў і тэрміналагічных словазлучэнняў.
-
Навуковы тэкст: структура і моўнае афармленне.
-
Жанры навуковай літаратуры.
Літаратура:
Асноўная:
1. Беларуская мова. У 2 ч.: Ч.1/ Я.М. Адамовіч, Н.І. Бурака, Л.М. Грыгор’ева і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - 2-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998.
Дадатковая:
-
Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. - Мн., 1995.
-
Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. - Мн., 1987.
Тэарэтычны матэрыял да тэмы
Навуковы стыль.
Навуковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых велаў. Гэта стыль спецыяльнай навуковай літаратуры, які падзяляецца на тры падстылі (або выступае ў трох разнавіднасцях-жанрах, трох стылях маўлення): уласна навуковы, навукова-вучэбны і навукова-папулярны. Навуковыя тэксты ўяўляюць сабой манаграфіі, артыкулы, даклады, тэзісы дакладаў і паведамленняў, справаздачы аб навукова-даследчай рабоце, дысертацыі. Зместам навуковых твораў з’яўляюцца ідэі і факты, зконы і катэгорыі, якія даследуюць вучоныя.
Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме, бо аўтар і той, каму адрасавана маўленне, могуць быць аддалены не толькі прасторай, але і часам. Аднак на канферэнцыях, у аўдыторыях вучоны выступае з вусным дакладам, паведамленнем, лекцыяй. Вусныя навуковыя выступленні ў значнай ступені адчуваюць уплыў з боку кніжна-пісьмовага маўлення, таму што большасць вусных тэкстаў чытаецца па загадзя падрыхтаванаму пісьмоваму. Такое маўленне часцей за ўсе характарызуецца манатоннасцю, слабай выразнасцю, адсутнасцю эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі. Яно кніжнае, поўнае, з лагічным выдзяленнем сэнсавых цэнтраў. У дыскусіях і гутарках навуковае маўленне больш эмацыянальнае, экспрэсіўнае і па разнастайнасці рытмамеладычнага малюнка набліжаецца да літаратурна-мастацкага маўлення.
Асноўная функцыя навуковага тэксту – данесці да чытача пэўную інфармацыю, а таксама аргументаваць вывады, даказаць навізну і каштоўнасць ідэі. Спецыфіка дадзенай функцыі вызначае сукупнасць камунікатыўных якасцей: лагічнасці, яснасці, дакладнасці навуковага маўлення. Гэтыя якасці характарызуюць не толькі навуковае маўленне, але і афіцыйна-дзелавое, а таксама публіцыстычнае і нават размоўнае маўленне. Але кожнаму маўленчаму стылю ўласцівы розная доля дадзеных якасцей, спалучэнне з іншымі камунікатыўнымі якасцямі, арыентацыя іх на розны прадмет маўлення. Лагічнасць забяспечвае несупярэчлівасць навуковай аргументацыі, якая адлюстроўвае развіцце думкі ад прыватнага да агульнага або ад агульнага да прыватнага, атрыманне ведаў, якія вынікаюць са зместу маўлення. Яснасць забяспечвае паслядоўнасць выкладу навуковых фактаў. Дакладнасць вызначае адназначнае разуменне навуковага тэксту.
Функцыю перадачы лагічна аргументаванай навуковай інфармацыі найбольш поўна рэалізуе ўласна навуковае маўленне. Таму ў тэкстах даследчага характару пашыраны спецыфічныя моўныя сродкі, якія забяспечваюць выкананне гэтай функцыі.Так, прычынна-выніковыя сувязі афармляюцца пры дапамозе пэўных тыпаў складаназалежных сказаў, пабочных слоў і словазлучэнняў. Аргументацыя, напрыклад, у матэматычных тэкстах мае такія спецыяльныя сродкі афармлення, як формулы, ураўненні, графікі. Для гуманітарных тэкстаў тыповымі з’яўляюцца тэкставыя ілюстрацыі, цытаванне, спасылкі на аўтарытэтных вучоных, табліцы.
З гэтай функцыі навуковага стылю вынікае другасная – актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача), якая атрымлівае першаступеннае значэнне ў навукова- вучэбным маўленні. Навукова-папулярны тэкст мае на мэце зацікавіць неспецыяліста навуковай інфармацыяй, пашырыць веды сярод шырокіх слаеў насельніцтва. Таму ў дадзеных тэкстах шырока выкарыстоўваюцца вобразныя моўныя сродкі: параўнанні, супастаўленні, метафары. Перадача лагічна-аргументаванай інфармацыі ў навукова-вучэбных тэкстах падпарадкоўваецца метадычным задачам. Тут спалучаюцца моўныя сродкі ўласна навуковага і навукова-папулярнага падстыляў з перавагай аднаго ці другога ў залежнасці ад узросту, кантынгенту навучэнцаў. У вучэбных тэкстах асаблівую ролю набывае такая камунікатыўная якасць, як яснасць – паслядоўнасць выкладу інфармацыі. Гэта адпавядае аднаму з асноўных метадычных патрабаванняў: прынцыпу сістэмнасці навучання, засваенню паняццяў у іх лагічнай сувязі і пераемнасці.
Дакладнасць навуковага маўлення прадугледжвае адназначнасць разумення думкі, адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаным ім паняццем. Таму ва ўласна навуковых тэкстах вельмі рэдка выкарыстоўваюцца вобразныя, экспрэсіўныя сродкі, лексічныя адзінкі ўжываюцца пераважна ў прамым значэнні. Адназначнасці тэксту садзейнічае таксама тэрміналагічная лексіка. “Цвердыя патрабаванні дакладнасці, якія прад’яўляюцца да навуковага тэксту, робяць амаль немагчымым выкарыстанне ў ім вобразных сродкаў мовы – метафар, эпітэтаў, мастацкіх параўнанняў, прыказак і прымавак і да т. п. Аднак такія сродкі могуць іншы раз пранікаць у навуковыя творы, таму што навуковы стыль імкнецца не толькі да дакладнасці, але і да пераканаўчасці, доказнасці”. У папулярных і вучэбных тэкстах вобразныя сродкі неабходны для яснага і даступнага выкладу навуковай інфармацыі. Вобразныя сродкі з-за рэдкай ужывальнасці у навуковым маўленні з’яўляюцца моцным актывізуючым фактарам. Яны ўзбуджаюць вобразнае мысленне, што падштурхоўвае, заахвочвае чытача або слухача да інтэлектуальна-паняційнай працы. Па гэтай прычыне вобразныя моўныя сродкі ў большай ступені выкарыстоўваюцца менавіта ў навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах.
Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю адлюстроўвае спецыфіку даследчай сферы дзейнасці.
На лексічным узроўні супрацьпастаўляюцца тэрміналагічныя і так званыя нейтральныя словы. Да першай групы лексікі адносяцца нейтральныя словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца ў навуковым маўленні ў тым жа значэнні, якое замацавалася ў мове. Гэты пласт складае аснову лексічнага саставу навуковага стылю, аднак не з’яўляецца яго адметнай асаблівасцю. Сюды адносяцца словы – назвы рэчываў, колькасці, прасторы, часу, ацэнкі,з’яў прыроды і г. д.
Другую групу складаюць словы, якія не ўваходзяць у тэрміналагічную сістэму, аднак іх ужыванне характэрна менавіта для навуковых прац па розных галінах ведаў. Да другой групы неабходна аднесці словы, якія пашырылі семантыку і побач з агульнаўжывальным значэннем маюць яшчэ і тэрміналагічнае, з якім ужываюцца ў навуковым стылі. Таму не само выкарыстанне такіх слоў у тэксце, а іх спецыфічнае значэнне можа ўказаць на аднесенасць тэксту да навуковага стылю.
Да трэцяй групы належаць словы і спалучэнні, якія, акрамя навуковага маўлення, нідзе не ўжываюцца. Гэта вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія. У гэтай групе вылучаюцца інтэрнацыянальныя тэрміны. Некаторыя запазычанні папоўнілі навуковае маўленне дублетамі.
Неабходна адзначыць, што сінанімія тэрмінаў у навуковым маўленні – з’ява непажаданая, бо сведчыць аб тым, што працэс станаўлення тэрміна яшчэ не закончыўся, не ўстаяўся. З цягам часу ва ўжытку застанецца адзін з тэрмінаў-сінонімаў.
Антанімія, наадварот, шырока выкарыстоўваецца ў навуковым маўденні. Гэта звязана з паняццем сістэмнасці: з’явы існуюць, таму што супрацьпастаўляюцца; з’ява не мае сабе супрацьпастаўлення, значыць, няма і самой з’явы.
Адной з асаблівасцей навуковага стылю з’яўляецца шматкратны паўтор “агульнанавуковых” слоў. Напрыклад, у тэкстах па тэарытычнай механіцы, фізіцы, матэматыцы найбольш ужывальнымі з’яўляюцца дзеясловы быць, мець, атрымаць, патрабуецца, вызначаць.
Фразеалогія навуковага стылю значна абмежавана ў сваіх рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях. Рэдка выкарыстоўваюцца у навуковым маўленні ідыёмы, прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і афарызмы. Шырокае распаўсюджанне тут атрымалі ўстойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару.
Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю таксама падпарадкаваны выкананню ім функцыі перадачы ведаў, вызначаюцца ўнутранымі законамі прадмета маўлення – навукі. Так, яшчэ Ф. І. Буслаеў, апісваючы часы дзесловаў, адзначаў: “Формы цяперашняга часу, зараз прынятыя ў геаграфіі: ідзе, цячэ, упадае, - з’яўляюцца больш адцягненымі паняццямі, бо яны азначаюць тое, што існуе пастаянна і нязменна, г. зн. цячэ заўсёды, упадае пастаянна…” Такім чынам, Ф. І. Буслаеў указваў на значную ступень абстрактнасці, якая характэрна для цяперашняга пазачасавага. Выкарыстанне гэтых дзеяслоўных форм з’яўляецца марфалагічнай асаблівасцю навуковага стылю.
Колькасць асабовых форм дзеяслова ва ўласна навуковым і навукова-вучэбным тэкстах звужана. Тут зусім не выкарыстоўваюцца формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку (гэта датычыцца і адпаведных займеннікаў). Рэдка ўжываецца форма 1-й асобы адзіночнага ліку, значна часцей – форма 1-й асобы множнага ліку, прычым з разнастайных значэнняў гэтай формы выкарыстоўваюцца два: “мы аўтарскае” і “мы сукупнасці”. Апошняе азначае, што мы ўключае і гаворачага і аўдыторыю, г. зн. мы = “я + слухачы (чытачы)”. Гэта форма можа быць заменена формай адзіночнага ліку, аднак сустракаецца яна рэдка, звычайна ў навуковай палеміцы.
Найбольшай ужывальнасцю ў навуковым стылі вызначаюцца назоўнікі. Гэта тлумачыцца іх намінатыўнай накіраванасцю: галоўнае – абазначыць, апісаць з’яву. У навуковых тэкстах шырока выкарыстоўваюцца адцягненыя назоўнікі для абазначэння абстрактных паняццяў.
Катэгорыя ліку назоўнікаў у навуковым маўленні мае свае асаблівасці, звязаныя з неабходнасцю абазначаць множнасць праз адзін прадмет. У той жа час існуе шмат адцягненых, а таксама рэчыўных назоўнікаў, якія звычайна маюць толькі формы адзіночнага ліку, а ў навуковым стылі выкарыстоўваюцца ў формах множнага ліку.
Са склонавых форм назоўнікаў у навуковым маўленні пераважаюць формы роднага склону, за імі па ступені распаўсюджанасці ідуць формы назоўнага і вінавальнага. Перавага роднага склону – гэта асаблівасць, якая вынікае з шырокай ужывальнасці ў навуковых тэкстах субстантыўных сплучэнняў.
Пашырэнне ў навуковым маўленні прыметнікаў звязана з іх выкарыстаннем у састаўных тэрмінах.
У ролі прыназоўнікаў часта выкарыстоўваюцца поўназнамянальныя словы.
Шырокае ўжыванне ў навуковым маўленні атрымалі іншамоўныя корані, прыстаўкі, суфіксы.
Імкненне да аб’ектыўных праяўляецца ў шырокім выкарыстанні пасіўных канструкцый, у якіх канкрэтная асоба гаворачага не абазначаецца граматычнай формай дзейніка, а называецца даданым членам сказа ў форме творнага склону або наогул апускаецца.
Інфармацыйная насычанасць навуковага тэксту абумоўлівае выкарыстанне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый.
Простыя сказы ўскладняюцца аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі словамі і словазлучэннямі. Часта ў навуковым маўленні можна сустрэць так званае расшчапленне выказніка, калі дзеяслоў з канкрэтным лексічным значэннем замяняецца назоўнікам таго ж кораня і дзеясловам з аслабленай семантыкай.
У навуковым стылі даволі шматлікія і разнастайныя па саставу сродкі сувязі сказаў, абзацаў, розных па велічыні адрэзкаў тэксту. Для сувязі сказаў і абзацаў выкарыстоўваюцца: лексічны паўтор, указальныя і асабовыя займеннікі 3-й асобы, а таксама пабочныя словы, прыслоўі, простыя і састаўныя злучнікі. Для сувязі частак тэксту ўжываюцца спецыяльныя сінтаксічныя канструкцыі.
Выкарыстанне пералічаных моўных сродкаў у навуковым маўленні нераўназначнае ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцей. Найбольш поўна гэтыя сродкі рэалізуюцца ва ўласна навуковых тэкстах. У навукова-папулярных тэкстах, разлічаных на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца дасягненнямі навукі, культуры, тэхнікі, значна ў меншай ступені ўжываюцца вузкаспецыяльныя тэрміны, прытым яны абавязкова тлумачацца ў самім тэксце або ў спасылках. Акрамя разнастайных вобразных сродкаў тут могуць ужывацца гутарковыя сродкі, словы абмежаванага ўжывання, што дае магчымасць перадаць навуковую інфармацыю жыва, цікава і даступна.
Такім чынам, навуковы стыль адлюстроўвае спецыфіку даследчай дзейнасці, якой характэрна не толькі функцыя паведамлення, але і функцыя пазнання, таму у працэсе пабудовы маўлення адбываецца дапрацоўка і ўпарадкаванне самой думкі. Стылеўтвараючыя рысы вар’іруюцца ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцей (уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны), а таксама ад прыналежнасці тэкстаў да розных навук. Так, фармалізацыя выкладу, характэрная для фізіка-матэматычных даследаванняў, недапушчальная ў гістарычных і літаратуразнаўчых творах. У палемічных артыкулах, а таксама палемічных раздзелах манаграфій могуць выкарыстоўвацца элементы вобразнасці і размоўна-эмацыянальнай лексікі, а таксама экспрэсіўнага сінтаксісу, аднак яны займаюць другаснае, падпарадкавальнае становішча ў адносінах да лагічнай інфармацыі і садзейнічаюць лепшаму яе ўспрыманню.