Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Узоры афармлення листоў

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

ФЕДЭРАЦЫІ ПРАФСАЮЗАУ БЕЛАРУСІ

МІЖНАРОДНЫ ІНСТЫТУТ ПРАЦОУНЫХ

І САЦЫЯЛЬНЫХ АДНОСІН

ВІЦЕБСК1 Ф1Л1ЯЛ

210015, г.Віцебск, вул. Праўды, 8а,

тэл/факс (80212) 36 63 56,

Р/р. № 3012201750012 у ААТ

Беларускі індустрыяльны банк”,

МФО 150801855

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

ФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ БЕЛАРУСИ

МЕЖДУНАРОДНЫЙ ИНСТИТУТ ТРУДОВЫХ

И СОЦИАЛЬНЫХ ОТНОШЕНИЙ

ВИТЕБСКИЙ ФИЛИАЛ

210015, г.Витебск, ул. Правды, 8а,

тел/факс (80212) 36 63 56,

Р/сч. № 3012201750012 в ОАО “Белорусский индустриальный банк”, МФО 150801855

№ _____ от “ ____ ” 2005 г.

на № _______ ад ______________

Дырэктару

ВФ “МІПСА”

Мандрыку І.У.

Аб часе правядзення Савета

Паважаны Іван Уладзіміравіч!

Просім Вас паведаміць час наступнага пасяджэння навуковага Савета ВФ “МІПСА” .

Дырэктар ААТ “Гарант” В.В.Будаў

Сцяпанава Г.А. 23-20-09

У справу 01-18

Падрыхт. адказ

Зых. № 01-18/75

Подпіс Івановай

17.06.2006г

Прыкладныя тэксты службовых лістоў

Ліст-запрашэнне

Паважаны Уладзімір Канстанцінавіч!

Запрашаем Вас наведаць міжнародную спецыялізаваную выстаўку “Энергазберажэнне”. Выстаўка заходзіцца ў павільене выставачнага цэнтра на пр. Незалежнасці.

Дырэктар С.Г.Аляксандраў

Гарантыйны ліст

Гарантуем адгрузку акумулятарных батарэй на суму 324000-00 (трыста дваццаць чатыры тысячы) рублеў на працягу 2-х тыдняў з моманту паступлення грашовых сродкаў на наш разліковы рахунак.

Дырэктар С.Г.Аляксандраў

Дырэктару Мінскага станкабудаўнічага завода

Захарэвіч Марыны Пятроўны,

220023, Мінск, вул. Якуба Коласа,

д. 73, кв. 32

Заява

Прашу прыняць мяне на работу ў якасці супрацоўніка аддзела маркецінгу. Закончыла Віцебскі філіял МІПСА з прысваеннем дыплома па спецыяльнасці “менеджэр-эканаміст”. Ведаю беларускую, рускую, нямецкую мовы, валодаю навыкамі работы на камп’ютэры.

13 мая 2007г. Подпіс

Аўтабіяграфія

Я, Новік Марыя Антонаўна, нарадзілася 16 сакавіка 1968 года ў г. Мінску ў сям’і служачых. У 1975 годзе паступіла ў Мінскую сярэднюю школу № 125. У дзевятым і дзесятым класе ўзначальвала школьную рэдкалегію. Пасля заканчэння школы ў 1985 годзе з залатым медалем паступіла ў БДУ на матэматычны факультэт. У 1990 годзе скончыла дадзеную навучальную ўстанову, атрымаўшы дыплом аб набыцці вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “выкладчык фізікі і матэматыкі”. З гэтага часу працую ў Мінску ў сярэдняй школе № 32, выкладаю матэматыку. Узначальваю школьную прафсаюзную арганізацыю. Кірую матэматычнай секцыя выкладчыкаў. З’яўляюся арганізатарам матэматычнага гуртка для таленавітых школьнікаў.

Замужам, маю сына 8 год.

16 мая 2008 г. Подпіс (Новік М.А.)

Даверанасць

Я, Пятровіч Мікалай Апанасавіч, жыхар г. Капыля, вул. Кузьмы Чорнага, д. 10, кв. 4, давяраю грамадзянцы Жыркевіч Вользе Апанасаўне, пашпарт серыя II-ВН № 4576984, атрымаць маю пенсію за лістапад 2000 г. у 3-м аддзяленні сувязі г. Капыля.

Даверанасць сапраўдная да 14 верасня 2000 г.

Дата Подпіс

Начальнік ЖЭС-1

г. Капыля У.І. Бандарчык

Распіска

Я, Васілевіч Захар Іванавіч, атрымаў ад Пятрова Васілія Платонавіча грошы ў суме 50 (пяцьдзесят) тысяч рублеў для набыцця пісьмовых прылад.

Абавязуюся вярнуць пазыку да 18 верасня 2001 г.

5 мая 2001г. Подпіс

Даведка

Янушкевіч Алена Мікалаеўна працавала бухгалтарам у Магілеўскім драматычным тэатры з 12 сакавіка 1947 года па 13 сакавіка 1957 года. Яе рабочы стаж складае 10 (дзесяць) гадоў.

Падстава: Загад № 15 ад 12 сакавіка 1947 года і № 18 ад 13 сакавіка 1957 года.

Выдадзена для падачы ў аддзел сацыяльнага забеспячэння.

Гербавая Дырэктар тэатра Подпіс В. Якавенка

пячатка Начальнік Подпіс А. Яфрэменка

аддзела кадраў