Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Афіцыйна-дзелавы стыль.

Грамадская дзейнасць у афіцыйна-, канцылярска-дзелавой, юрыдычнай, дыпламатычнай сферах выклікала ўзнікненне і станаўленне афіцыйна-дзелавога стылю (адпаведнай сістэмы моўных сродкаў) і вызначае яго далейшае развіцце. Ускладзе гэтага стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі (або гавораць аб канкрэтных рэалізацыях стыляў мовы ў жанравых разнавіднасцях – стылях маўлення): 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскіяі крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы: заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

Афіцыйна-дзелавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, не арыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад указ, загад, пастанова, інструкцыя, дзелавыя пісьмы, кодэксы і г. д. Для вуснага маўлення характэрны такія разнавіднасці афіцыйна-дзелавога стылю, як даклад, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г. д. Яны хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-дзелавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжка для вуснага ўспрыняцця.

Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны дзве функцыі: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне). Так, даведка заключае ў сабе інфармацыю, загад – наказ (што трэба зрабіць), а пратакол – адначасова і інфармацыю (Слухалі…), і загад (Пастанавілі…). Паспяховасць выканання гэтых функцый дзелавымі тэкстамі залежыць ад такіх якасцей, як дакладнасць, яснасць, лагічнасць, лаканічнасць. Дзелавыя дакументы ўтрымліваюць розныя фармуліроўкі. Дакладнасць дзелавога маўлення дазваляе адназначна перадаць змест фармуліроўкі, гэта важна, таму што фармуліроўка дакумента мае, як правіла, юрыдычную сілу. Яснасць забяспечвае паслядоўны выклад палажэнняў дакумента; такая якасць, як лагічнасць,- несупярэчлівасць аргументаў; лаканічнасць дазваляе сцісла перадаць змест дакумента.

Гэтыя якасці ўласцівы і іншым стылям, але ў кожным стылі яны выяўляюць сваю спецыфіку. Так, дакладнасць дзелавога маўлення накіравана на тое, каб змест фармуліроўкі прачытваўся строга адназначна. Таму для дзелавых тэкстаў характэрны частыя паўторы адных і тых жа паняццяў. Для дзелавога стылю гэта норма – сінанімічныя замены могуць выклікаць неадназначнае разуменне фармуліровак дакумента.

Адметнай рысай афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так і моўныя сродкі. Аднатыповасць і паўтаральнасць афіцыйна-дзелавых сітуацый (прыняцце законаў, указаў, пастаноў; афармленне грамадзянскіх актаў у юрыдычных кансультацыях; залічэнне на працу, звяртанне да кіраўніка з просьбай або прапановай, аб’ява падзякі або вымовы, спагнання і інш.) мае патрэбу ў такім жа аднатыповым, стандартным афармленні. Інакш кажучы, дакумент складаецца па пэўнай стандартнай форме. Існаванне адпаведных форм для разнастайных дакументаў – істотны фактар эфектыўнасці справаводства. Вялікае значэнне такая стандартызацыя набывае пры машыннай апрацоўцы дзелавой карэспандэнцыі.

Па адзінай дзяржаўнай сістэме справаводства, якая была прынята ў нашай краіне, дакументы па ступені рэгламентацыі можна падзяліць на тры группы: 1) дакументы, якія павінны лакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.); гэтыя дакументы падрыхтоўваюцца друкаваным спосабам, а пішучы павінен толькі ўнесці ў іх патрэбную інфармацыю; 2) дакументы, якія не маюць строгай абавязковасці (даведка, заява, квітанцыя, дагавор, даверанасць і інш.); 3) дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя, дзелавыя пісьмы партнераў у вытворчасці і інш.).

Дакладнасці і яснасці дзелавых тэкстаў садзейнічае само іх графічнае афармленне: падзел на часткі, лічбавае абазначэнне частак, іх размяшчэнне.

Афіцыйна-дзелавому стылю ўласціва стылістычная аднароднасць і строгасць (умераная “кніжнасць”), аб’ектыўнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, суб’ектыўнай ацэначнасці і размоўнасці. У гэтых адносінах афіцыйна-дзелавы стыль набліжаецца да навуковага стылю. Тэрміналогія афіцыйна-дзелавога стылю ў выніку практычнай анкіраванасці, як правіла, менш абстрактная, чым навуковая тэрміналогія. Шырока выкарыстоўваюцца ў афіцыйна-дзелавым стылі стандартныя сродкі выражэння, якія, як вядома, ужываюцца і ў іншых стылях (напрыклад, у навуковым), але там гэтыя сродкі абмяжоўваюцца асобнымі словамі, выразамі, зваротамі, кампазіцыйнымі схемамі. У афіцыйна-дзелавым стылі стандартызацыя закранае не асобныя элементы, а ўвесь дакумент у цэлым.

Адметная рыса гэтага стылю – шырокае выкарыстанне так званых канцылярскіх штампаў. Канцылярызмам прынята называць такую лексіка-фразеалагічную (а таксама сінтаксічную) адзінку, якая ўзнаўляецца ў афіцыйна-дзелавым стылі і абазначае часта паўтаральныя сітуацыі або распаўсюджаныя паняцці. У выніку стандартызаванасці канцылярызмы супрацьпастаўлены індывідуальна-аўтарскім сродкам. У афіцыйна-дзелавым стылі пераважае выкарыстанне стандартных сродкаў, у той час як індывідуальна-аўтарскія ў некаторых жанрах (зводкі, пасведчанні, даведкі і іншю) зведзены да мінімуму.

Афіцыйна-дзелавы стыль з’яўляецца замкнутай сістэмай, для якой не характэрна ўключэнне іншастылявых элементаў, акрамя нейтральных і кніжных.

На лексічным узроўні вылучаюцца спецыфічныя для афіцыйна-дзелавога стылю тэматычныя групы:

1) назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-дзелавых адносінах: арандатар, ісцец, субпадрадчык (можа быць не толькі асоба, але і установа); 2)назвы дакументаў: загад, пратакол, даведка; 3) абазначэнні частак дакумента, разнастайных дзеянняў асоб, службовых працэдур па ўзгадненню і зацвярджэнню: парадак дня, прысутнічалі, слухалі, загадваю; 4) словы-канцылярызмы, г. зн. такія лексічныя адзінкі, якія па-за межамі афіцыйна-дзелавогу стылю не ўжываюцца: вышэйадзначаны, ануліраваць; 5) архаічная, устарэлая лексіка, якая актыўна ўжываецца ў дыпламатычных зносінах: Яго высокасць, мае гонар паведаміць і да т. п.

Шырока ўжываюцца складанаскарочаныя словы, пераважна назвы ўстаноў (афіцыйна-прынятыя): ГЭС, Дзяржплан. У пісьмовай форме афіцыйна-дзелавога стылю выкарыстоўваюцца шматлікія графічныя скарачэнні: экз. (экзэмпляр), вул. (вуліца).

Актыўна выкарыстоўваюцца ў дзелавых тэкстах аддзеяслоўныя назоўнікі, якія надаюць выказваннюстрымана-строгую, “халодную” танальнасць: уніфікацыя, утрыманне, захоўванне.

Не ўласцівы афіцыйна-дзелавому стылю словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі, стылістычна зніжаныя і стылістычна ўзвышаныя словы (за выключэннем разнастайных выразаў этыкету, дзе гэтыя словы страчваюць ацэначнасць), жаргонныя і дыялектныя словы.

Устойлівыя словазлучэнні ў афіцыйна-дзелавым стылі пазбаўлены вобразнасці, эмацыянальнасці; тут адлюстроўваецца імкненне да стандартызацыі маўлення. Словазлучэнні часта выкарыстоўваюцца ў назвах дакументаў, у якасці стандартных канструкцый.

Сярод марфалагічных асаблівасцей афіцыйна-дзелавога стылю ў першую чаргу неабходна назваць высокую частотнасць іменных часцін мовы. Найбольшай ужывальнасцю вылучаюцца назоўнікі, сярд якіх пашыранымі з’яўляюцца аддзеяслоўныя назоўнікі. Яны могуць уваходзіць ва ўстойлівыя спалучэнні, а таксама ў назвы дакументаў і іх частак. Характэрны аддзеяслоўныя назоўнікі з прэфіксам не.

Назоўнікі, якія абазначаюць пасаду ці званне, звычайна выкарыстоўваюцца ў форме

мужчынскага роду.

Адметная прымета дакументаў – ужыванне складаных адыменных прыназоўнікаў, а таксама састаўных злучнікаў. Стылістычная афарбоўка выяўляецца пры іх парўнанні ў аналагічнай сітуацыі з простымі прыназоўнікамі і злучнікамі.

Афіцыйна-дзелавы стыль вылучаецца пашыранасцю ў ім інфінітываў. Гэта звязана з мэтавай устаноўкай большасці дакументаў.

Сярод дзеяслоўных форм адзначаюцца формы цяперашняга часу ў своеасаблівым у параўнанні з іншымі стылямі значэнні, якое вызначаецца як “цяперашні прадпісання”. Такое значэнне цяперашняга часу заключаецца ва ўказанні на дзеянне, якое закон прадпісвае выканаць, г. зн. указанне на тое, што неабходна рабіць.

Рэдка ў афіцыйна-дзелавым стылі ўжываюцца выклічнікі, а таксама займеннікі 1-й і 2-й асобы і адпаведныя асабовыя формы дзеяслова.

Сінтаксіс афіцыйна-дзелавога стылю характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, “халоднасцю”. Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя. Пашыраны складаныя канструкцыі, таму што просты сказ не можа ў поўным аб’еме адлюстраваць паслядоўнасць фактаў, прычыны і матывы, разнастайныя акалічнасныя іх характарыстыкі.

Простыя сказы пераважна развітыя, з прамым парадкам слоў, г. зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне – перад азначаемым словам, акалічнасць спосабу дзеяння – перад дзеясловам-выказнікам, прамое дапаўненне – пасля слова, да якога яно адносіцца. Сказы характарызуюцца таксама наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый.

Звычайна ў дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі са значэннем імператыўнасці, неабходнасці, а таксама залежныя звароты.

Асабовыя канструкцыі ўжываюцца толькі ў пэўных сітуацыях. Напрыклад, у даручэнні, распісцы пасля займенніка “я” неабходна назваць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання. Пасля замены ў дзелавых тэкстах аднаго наймення прадмета або асобы другім на гэта спецыяльна ўказваецца.

Выказванне ў дзелавой сферы вядзецца, як правіла, не ад асобы гаворачага ці пішучага, а ад групы асоб, якія надзелены пэўнымі паўнамоцтвамі. У гэтых адносінах выключэннем з’яўляюцца загады, заявы, дакладныя. Аднак і ў такіх дакументах, калі тэкст пішацца ад першай асобы, аўтар выступае ў якасці прадстаўніка пэўнай групы людзей, установы, прадпрыемства.

Такім чынам, афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае ў грамадстве сферу афіцыйных зносін. Ен уяўляе сабой замкнутую сістэму моўных сродкаў, якія выконваюць дзве асноўныя функцыі - інфармацыі і ўздзеяння.

Заданні:

  1. Прааналізуйце тэарэтычны матэрыял да тэмы.

  2. Вызначце асаблівасці мовы афіцыйна-дзелавога стылю.

  3. Прывядзіце прыклады канцэлярызмаў.

  4. Напішыце тэкст абявы аб святочным вечары напярэдадні свята.

  5. Напішыце пратакол пасяджэння Савета групы.

Д/з Напісаць загад аб прыняцці на работу супрацоўніка аддзела.

3. Матэрыял для самастойнай кіруемай работы

Самастойная кіруемая работа студэнтаў (СКРС) - гэта асобым чынам арганізаваная мэтанакіраваная дзейнасць выкладчыка і студэнтаў, заснаваная на ўсведамленні індывідуальнай актыўнасці асобы па сістэмнаму асваенню асабіста і прафесійна важных ведаў, уменняў і навыкаў, спосабаў іх атрымання і прадастаўлення.

Вывучэнне курса “Беларуская мова” адбываецца на практычных аўдыторных занятках і пад час самастойнай работы студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка.

У працэсе работы над тэмамі рэкамендуецца прытрымлівацца наступнага парадку:

  1. Уважліва прачытаць тэарэтычны матэрыял (у тым ліку і па рэкамендаванай літаратуры).

  2. Адказаць на прапанаваныя пытанні.

  3. Засвоіць асноўныя тэрміны і паняцці.

  4. Выканаць практычныя заданні*

  5. Выканаць выніковы тэст па тэме (калі ен прадугледжаны)*

*У асобным сшытку з наступнай перадачай выкладчыку для праверкі па графіку.