Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Правапіс мяккага знаку

Змякчальны мяккі знак

Пасля літар з, с, дз, ц, л, н

Раздзяляльны мяккі знак

Пасля зычных з, с, дз, ц л, н перад галоснымі е, е, ю, я, і

Мяккі знак у граматычных формах

1. У канцы слоў: соль

2. У сярэдзіне слова пасля мяккага зычнага перад цвердым: пісьмо

3.У сярэдзіне слова пасля мяккага зычнага перад мяккім, калі пры змене слова першы зычны застаецца мяккім, а другі становіцца цвердым: канькі –канькоў, але: смех

4. Пасля л перад любой літарай, акрамя л: гульня, але: гуллівы.

1.Условах інша-моўнага паходжан-ня: кампаньен.

2. У словах Ілья, Ільіч, Ульяна, Кась-ян, Ульянавіч і ўтв-рэннях ад дзеяслова ліць: разалье, вылье.

3. Ва ўласных іменах, утвораных ад імен на -ій, перад суфіксальным –еў (-ев-): Аркадзьеў

1. У назоўніках Т. склону перад -мі: коньмі.

2.У прыметніках перад суфіксам –ск-, калі яны ўтвораны ад назоўні-каў на –нь, якія абазначаюць назвы месяцаў або ад слова восень: снежаньскі.

3. У прыслоўях ледзь, ледзьве

4. У постфіксе -сьці: хтосьці.

5. У першай частцы складаных лічэбнікаў: пяцьдзесят.

6. У суфіксах –эньк-,

-аньк-, -еньк-:маленькі.

7. Перад суфіксам –чык або –к-, калі слова без гэтых суфіксаў заканчваеццца на нь: праменьчык – прамень

8. У дзеясловах 2 асобы : агледзься.

Правапіс апострафа

Апостраф пішацца перад етавымі е, е, ю, я, і (націскным) ў наступных выпадках:

  1. Пасля прыставак на зычную: аб’інець.

  2. Пасля першай часткі двух- (трох-, чатырох-): двух’ярусны.

  3. У сярэдзіне слова пасля ўсіх зычных, акрамя з, с, дз, ц, л, н, ў: сям’я, але: здароўе.

Ужыванне вялікай літары

Вялікая літара служыць для выдзялення ў тэксце ўласных імен, для размежавання ўласных і агульных назоўнікаў: колас і Колас. Вялікая літара паказвае на пачатак тэксту, новага сказа, вершаванага радка паэтычнага твора. Вялікімі літарамі пішуцца многія літарныя абрэвіятуры (у тым ліку і тыя, што абазначаюць агульныя назоўнікі: АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя).

Вялікая літара можа выконваць стылістычную функцыю: Свабода, Радзіма, Чалавек.

З вялікай літары пішуцца:

-прозвішчы, імены, імены па бацьку, псеўданімы: Якуб Колас, Кастусь, Уладзімір Караткевіч;

-індывідуальныя геаграфічныя і астранамічныя назвы: Ялта , Беларусь, Юпітэр, Зямля;

-назвы вуліц, плошчаў, рэспублік, краеў, абласцей: Маскоўскі праспект, Віцебская вобласць;

-назвы гістарычных падзей, эпох, свят (з вялікай літары пішацца першае слова або два першыя словы): Адраджэнне, Новы год, Міжнародны жаночы дзень, Вялікая Айчынная вайна;

-поўныя назвы ордэнаў і медалеў (за выключэннем слоў ордэн, медаль і ступень): ордэн “Знак Пашаны”, ордэн Славы I ступені;

-першае слова ў назвах міністэрстваў, дзяржаўных устаноў і аганізацый: Акадэмія навук, Віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін;

-прыналежныя прыметнікі з суфіксамі –оў(-ов-), -аў(-ав-), -еў(-ев-), -ін(-ын), утвораныя ад уласных іменаў людзей: Аленіна кніга, Коласава апавяданне. З вялікай літары пішуцца і прыметнікі з суфіксамі –ск, -аўск-, -еўск-, калі прыметнікі ўваходзяць у склад назваў, сінанімічных назвам са словамі імя, памяці: Пушкінскія чытанні (чытанні памяці Пушкіна), Купалаўская стыпендыя (стыпендыя імя Купалы);

-з вялікай літары пішуцца ўсе словы ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў, вышэйшых пасад, ганаровых званняў, вышэйшых міждзяржаўных органаў: Герой Савецкага Саюза, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Саюз Незалежных Дзяржаў.