Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Утварэнне дзеепрыметнікаў

Прошлага часу

Цяперашняга часу

Незалеж-нага стану

Ад асноў інфінітыва дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфіксаў –л-, -ш-, -ўш-: расквітнець -- расквітнеўшая

Ад асноў дзеясловаў цяп. часу незакончанага тры-вання з дапамогай суфікса

-уч-,(-юч-), -ач- (-яч-): бастую - бастуючы

Залежнага стану

Ад асноў інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфіксаў –н-, -ен-, -ан-, -т-: занесці - занесены

Ад асноў дзеясловаў цяп. часу з дапамогай суфіксаў –ем-, -ом-,-ім-: кірую - кіруемы

Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову

1. Даданым сказам: … не высохшим после снега --- якое не высахла пасля снегу.

2. Дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным словазлучэннем: неизвестно, как доходит до правды ревнующий человек – невядома, як даходзіць да праўды, раўнуючы, чалавек.

3. Прыметнікам: всепроникающее присутствие – усепранікальная прысутнасць.

4. Назоўнікам: будущее – будучыня.

5. Дзеясловам: костры, светившиеся в лагере – вогнішчы свяціліся ў лагеры.

6. Развітым прыдаткам: вещества, стимулирующие рост растений – рэчывы-стымулятары росту.

Тыя дзеепрыметнікі, якія не нясуць сэнсавай нагрузкі, у перакладзе могуць апускацца.

Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма

Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам: У многіх краінах свету людзі з захапленнем слухаюць беларускія народныя песні, дзівячыся іх неўміручаму хараству. Дзеепрыслоўе дзівячыся абазначае дадатковае дзеянне (дзівяцца) і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам слухаюць (слухаюць як? дзівячыся іх неўміручаму хараству).

Дзеепрыслоўі маюць граматычныя прыметы дзеяслова: пераходнасць-непераходнасць: выконваючы заданне, пабудаваўшы дом (пераходныя дзеепрыслоўі), сустрэўшыся ў дарозе, адхіляючыся ўбок (непераходныя дзеепрыслоўі); зваротнасць-незваротнасць: радуючы-радуючыся; трыванне (закончанае-незакончанае): гаворачы, напісаўшы.

Дзеепрыслоўі захоўваюць кіраванне таго дзеяслова, ад якога ўтвораны: прачытаць кнігу – прачытаўшы кнігу; да дзеепрыслоўяў, як і да дзеясловаў, могуць прымыкаць прыслоўі, якія паясняюць іх: слухаць уважліва – слухаючы ўважліва. Дзеепрыслоўі маюць такія прыметы, якія не ўласцівы дзеяслову; гэтыя прыметы агульныя ў дзеепрыслоўяў з прыметамі прыслоўяў. Як і прыслоўі, дзеепрыслоўі не змяняюцца: асыпаючыся, распытваючы; прымыкаюць да дзеяслова і паясняюць яго: ішлі не спяшаючыся.

Дзеепрыслоўі, як нязменныя словы, не ўтвараюць форм часу: катэгорыя часу ў іх злілася з катэгорыяй трывання і не выражаецца ні лексічным значэннем, ні формаўтваральнымі суфіксамі. Калі ў асабовых формах дзеясловаў катэгорыя часу абазначае адносіны дзеяння да моманту гутаркі (чытаю-чытаў-буду чытаць), то ў дзеепрыслоўях значэнне часу выражаецца толькі ў адносінах да часу дзеяслова-выказніка, г.зн. для іх характэрна адноснае абазначэнне часу. Дзеепрыслоўе незакончанага трывання абазначае дадатковае незакончанае дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з асноўным дзеяннем, выпажаным дзеясловам-выказнікам.

Дзеепрыслоўе закончанага трывання абазначае звычайна закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам.

Дзеепрыслоўе найчасцей ужываецца з паясняльнымі словамі, утвараючы разам з імі дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое ў сказе выступае як адзін член сказа – адасобленая акалічнасць спосабу дзеяння, прычыны, часу і інш.: З краю на лясных прагалках стаялі маладыя бярозкі, толькі-толькі выпускаючы лісточкі і надаючы лесу асаблівую чароўнасць – два дзеепрыслоўныя словазлучэнні выконваюць ролю адасобленых акалічнасцей спосабу дзеяння (стаялі як? толькі-толькі выпускаючы лісточкі і надаючы лесу асаблівую чароўнасць).