Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання

Агульнаўжывальная лексіка – гэта шматлікія словы, якія не абмежаваны ва ўжыванні, могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх моўных стылях і складаюць устойлівую аснову сучаснай беларускай мовы: маці, святло, родны, першы, пра, але, ен, кожны.

Лексіка абмежаванага ўжывання выкарыстоўваецца ў мове радзей. Гэта спецыяльная, дыялектная і жаргонная лексіка.

Спецыяльную лексіку выкарыстоўваюць у сваей мове прадстаўнікі асобных прафесій, пэўных галін ведаў. У спецыяльнай лексіцы вылучаюць тэрміны (навуковыя, тэхнічныя) і прафесіяналізмы.

Тэрміны – гэта афіцыйныя літаратурныя словы, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, палітычныя, эканамічныя, мастацкія паняцці: арлекін (тэатр.), вагранка (тэх.), матэрыялізм (філас.).

Вузкаспецыяльныя тэрміны, якія вядомы толькі самім спецыялістам, пазначаюцца ў слоўніках або агульнай паметай (спец.) або канкрэтнай паметай, якая ўказвае на выкарыстанне тэрміна ў адпаведнай галіне навукі, тэхнікі, эканомікі (анат., архіт., літ., муз., хім., юр., эк.).

Прафесіяналізмы – гэта назвы прадметаў, дзеянняў пераважна ў вуснай мове людзей пэўнай прафесіі, рамяства, занятку (цесляроў, ганчароў, друкароў, шаўцоў і інш.): ваба, вабік, вабільшчык (паляўн.); цвікля, фастрыгаваць (кравецк.).

Да дыялектнай лексікі адносяцца такія словы мясцовай гаворкі з аднаго ці другога дыялекту, якія ўжываюцца толькі на абмежаванай тэрыторыі Беларусі.

Дыялектныя словы адрозніваюцца ад літаратурных крыху іншым гучаннем (вахля – вафля, гараць – араць), месцам націску, словаўтваральнымі прыстаўкамі, суфіксамі і г.д. Калі асобныя дыялектныя словы пранікаюць у вусную ці пісьмовую літаратурную мову, іх называюць дыялектызмамі.

Ад лексікі дыялектнай і спецыяльнай адрозніваецца жаргонная лексіка.

Жаргон – мова вузкага кола людзей якой-небудзь сацыяльнай або прафесійна-бытавой групы: кол (адзінка), матор (таксі), пара (двойка) і г.д.

Жаргонныя словы (жарганізмы) толькі засмечваюць літаратурную мову і не маюць права існаваць ў ей. Яны зрэдку сустракаюцца пры апісанні пэўных сацыяльных з’яў, для моўнай характарыстыкі асобных персанажаў.

Лексікаграфія

Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, які вывучае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў розных тыпаў.

Збіранне матэрыялу, сістэматызацыя і апісанне лексікі пэўнай мовы з мэтай складання слоўнікаў, вызначэнне іх тыпаў, структуры слоўнікавага артыкула, распрацоўкі сістэмы памет, тлумачэнне семантыкі слоў.

Слоўнікі

Лінгвістычныя – тлумачаць значэнне слоў, іх паходжанне, напісанне, вымаўленне, асаблівасці ўжывання, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку.

Энцыклапедычныя – даведачныя навуковыя выданні, якія ў сціслай форме змяшчаюць звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі

Этымалагічныя, гістарычныя, тэр-міналагічныя, марфемныя, фразеа-лагічныя, перакладныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тлума-чальныя, слоўнікі эпітэтаў і іншыя.

Універсальныя (агуль-ныя) – змяшчаюць сіс-тэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў і практычнай дзейнасці людзей (“Беларуская Савецкая Энцыклапе-дыя” (т.1-12)

Галіновыя – змяш-чаюць сістэматы-заваныя звесткі з пэўнай галіны ведаў і практычнай дзей-насці людзей (“Эн-цыклапедыя прыро-ды Беларусі»)

Заданні:

  1. Прааналізуйце тэарэтычны матэрыял па тэме.

  2. Утварыце словазлучэнні з прапанаванымі словамі, каб яны рэалізавалі прамое і пераноснае значэнне.

Галава, шапка, гняздо, ласкавы, агонь, полымя, рукі, зялены, аўдыторыя, кераміка, нос, душа, паліто.

  1. Падбярыце сінонімы да слоў.

Праціўнік, малы, здольны, ісці, шумець

4. Падбярыце антонімы да слоў.

Малады, высокі, легка, весела, многа, позна, прынесці, падымацца,гаварыць, радавацца, дзень, цемра, мір, зіма.

5.Растлумачце значэнне паронімаў.

Асобны - асабісты, балотны - балоцісты, давераны - даверлівы, далекі - дальні, турысцкі - турыстычны, арэал - арэол, гліністы - гліняны, чытач - чытальнік, факт - фактар, спадчына - спадчыннасць, дрэўка - дрэўца, чалавечы - чалавечны, эфектны - эфектыўны, праблемны - праблематычны, запаветны - запаведны.

6. Запішыце словазлучэнні са словамі-амонімамі, назавіце значэнне амонімаў.

Бор, варта, вось, газ, журавель, завод, заранка, коцік, лава, світа, ток, каса, сон, парны, стан.

7. Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў.

Аграрны, адукацыя, акропль, аранжарэя, аргумент, афарызм, аратар, апладысменты, аркуш, дыкцыя, рэзюме, кліпсы, кавалерыя, ландшафт, гарызонт, маентак, фігура, сцюардэса, арфаграфія, аўдыенцыя, індустрыя, туберкулез, шарэнга, фрукты, эксперымент.

  1. Вызначце, з якіх слоўнікаў ўзяты слоўнікавыя артыкулы.

АЗЯБНУЦЬ, -ну, -неш, -не; законч. Адчуць холад, змерзнуць. А ў чым ты пойдзеш? Ты ж уся азябла.

ЖАЛЕЙКА, беларускі і рускі духавы музычны інструмент; драўлянае трубка з адзінарнай трысцінкай (пішчыкам) і галасавымі адтулінамі (пераважна з шасцю), якая канчаецца раструбам з бяросты або каровінага рога. На Беларусі адзін з асноўных традыцыйных народных інструментаў.

АМФІТЭАТР – 1. У антычнасці: збудаванне для тэатральных відовішчаў, у якіх месца для гледачоў узвышалася паўкругам. 2. У сучаных тэатрах: частка глядзельнай залы, размешчаная за партэрам.

БЕЛАРУСЬ. Велічная, гордая, сінявокая, дарагая, мілая, родна, пяшчотная; белая, сінявокая, сіняя; баявая, добрая, маладая, мужная, прасторная, працавітая, прыгожая, ўрачыстая, юная; баравая, завадская, зубрыная; сенняшняя, старажытная, шчаслівая.

Пранікнецеся любоўю да маей роднай Беларусі, людзі. Велічная і гордая, яна таго вартая (У. Караткевіч)

БЕРАСЦЯНКА1 ж. Каробка з бяросты. Невялічкая берасцянка; плесці берасцянку.

БЕРАСЦЯНКА2 ж. заал. Зяблік. Берасцянкак падобная на вераб’я