Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

Заўседы ставіцца коска:

  1. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі бяззлучнікавай сувяззю: Зацвіла, закрасавала радасці ўсмешка.

  2. Паміж аднароднымі членамі, якія спалучаюцца адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое: Без ног, без рук, а маляваць умее.

  3. Паміж парамі аднародных членаў, звязаных спалучальным злучнікам і: Лістападу радуйся і снежню, вятрам асенні і снягам.

  4. Паміж аднароднымі членамі, злучанымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі, якія паўтараюцца (і-і, ні-ні, ці-ці, або-або, то-то, ці то-ці то і інш.): Ці лета, ці восень, ці белыя зімы…

  5. Перад другой часткай падвойнага злучніка (як –так і, не толькі –але і, хоць і –але): Горад шумеў як днем, так і ноччу.

Коска не ставіцца:

  1. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або: Працай дружнай і вяселай ажывіўся двор.

  2. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі неаднолькавымі злучнікамі (спалучальнымі і-ды, размеркавальнымі ці-або): Чытай ды пахадзі па свеце і штосьці новае скажы.

  3. Перад першым аднародным членам, калі пералічэнне пачынаецца з паўторнага злучніка: Много было тут і дрэў, і травы, і вады

  4. Два аднародныя члены, звязаныя паўторным злучнікам і-і не аддзяляюцца, калі ўтвараюць цеснае сэнсавае адзінства: За лесам і лязгам і гром нямалы.

  5. Кампаненты фразеалагізмаў з паўторнымі злучнікамі не раздзяляюцца коскамі: і так і сяк, ні жывы ні мертвы, ні сесці не ўстаць.

Аднародныя і неаднародныя азначэнні.

Азначэнні лічацца аднароднымі:

  1. Калі пералічваюць розныя прыметы прадметаў: Пахне медам новы, ціхі, весні дзень.

  2. Калі абазначаюць розныя прыметы аднаго прадмета, характарызуючы прадмет з аднаго боку, часта такія азначэнні з’яўляюцца сінонімамі: Над Прыпяццю зіхаціць ясная, сонечная раніца.

  3. Калі 2 і больш адасобленых азначэнняў стаяць пасля паясненага члена сказа: Усталі хмары над зямлей, грозныя, дажджавыя.

  4. Калі з’яўляюцца мастацкім азначэннем: Мацней, магутны, смелы горад Мінск!

  5. Калі адно з іх выражана прыметнікам, а другое дзеепрыметнікам, дзеепрыметнікавым спалучэннем ці прыметнікам з паясняльнымі словамі: Да агароджы бегла роўная, старанна расчышчаная сцежка.

Азначэнні неаднародныя:

1. Калі яны характарызуюць прадмет з розных бакоў, у розных адносінах: Слава летнім яркім дням.

2. Калі першае азначэнне адносіцца да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем: Шчаслівыыя дзіцячыя галасы напоўнілі дом.

3. Азначэнні лічацца неаднароднымі, але аддзяляецца коскамі, калі другое з іх удакладняе, паясняе, канкрэтызуе сэнс папярэдняга і паміж імі можна ўставіць паясняльныя словы гэта значыць, а іменна: Мары ў мяне, Нічыпар, зусім канкрэтныя, зямныя.

Складаны сказ

Тып сказа

Структура

Прыклад

Злучні-кавы

Складана-злучаны

Пры дапамозе злучальных злучнікаў звязваюцца сінтаксічна раўнапраўныя часткі

Раны гояцца часам, а дружбаю – гора.

Складаназа-лежны

Пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў ці злучальных слоў звязваюц-ца нераўнапраўныя часткі; адна частка падпарадкоўваецца другой

Я праз два дні наведаў кут, які душу тры-вожыў.

Бяз-злучні-кавы

Бяззлучні-кавы скла-даны сказ

Часткі аб’ядноўваюцца ў адно цэлае пры дапамозе граматычных сродкаў, без злучнікаў або злучальных слоў.

Куваюць зязюлі, клякочуць буслы па маей Беларусі.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

Часткі звязваюцца рознымі сродкамі – злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі, або злучнікавай і бяззлучнікавай сувяззю.

Я разумею: міне ўсе, што сустракаецца ў жыцці.

Заданні: