Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Тэарэтычны матэрыял да тэмы Мова як сістэма

Сінтаксіс -

раздзел мовазнаўства, які вывучае словазлучэнні і сказы.

Марфалогія -

раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму часцін мовы.

Лексікалогія -

раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы (лексіку).

Словаўтварэнне

раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы ўтварэння слоў.

Марфеміка -

раздзел мовазнаўства, які даследуе марфемы.

Фанетыка -

раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх утварэнне і класіфікацыю, склад і націск.

Арфаграфія -

раздзел мовазнаўства, які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме.

Арфаэпія -

раздзел мовазнаўства, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення.

Графіка -

раздзел мовазнаўства, які вывучае сродкі перадачы гукавой мовы на пісьме, а таксама сама сістэма пісьмовых знакаў.

Мова – універсальная, поліфункцыянальная знакавая сістэма, якая склалася гістарычна разам з узнікненнем і развіццем грамадства і абслугоўвае патрэбы камунікацыі.

Мова складаецца з адзінак, паміж якімі існуюць адносіны ўзаемаабумоўленасці і падпарадкавання. Асноўныя адзінкі мовы - гук, марфема, слова, словазлучэнне, сказ.

Асноўныя функцыі мовы:

  1. Інфармацыйная.

  2. Камунікатыўная.

  3. Кагнітыўная.

  4. Метамоўная.

  5. Эматыўная.

6. Агітацыйная.

У жыцці чалавека, грамадства мова выконвае надзвычай важную ролю. З дапамогай мовы адбываецца працоўная, эканамічная, палітычная дзейнасць. Праз мову чалавек пазнае сябе і Сусвет, перадаюцца духойныя і матэрыяльныя здабыткі чалавецтва. Мова – састаўная частка духоўнай культуры чалавека і народа. Па тым, як чалавек валодае мовай, мы мяркуем пра яго культурны ўзровень, эрудыцыю, ўнутраны свет. Пад функцыямі мовы разумеюць яе прызначэнне, тую ролю, якую выконвае мова ў жыцці грамадства.

Галоўная, зыходная функцыя мовы – камунікатыўная. Мова ўзнікла з пільнай патрэбы зносін чалавека з чалавекам. Мова есць “найважнейшы сродак зносін”, бо менавіта праз мову (у параўнанні з іншымі сродкамі - музыка, жывапіс, міміка, жэсты) чалавек найбольш поўна раскрывае сябе, свой унутраны свет.

Пазнавальная – адна з асноўных функцый мовы – рэалізуецца ў працесе пазнання чалавекам рэчаіснасці. Гісторыя развіцця мовы, развіцця думкі – гэта працэс узыходжання ад невядомага да вядомага, да спасціжэння здабыткаў чалавечай цывілізацыі. Увесь працэс навучання чалавека ( сям’я, дзіцячы садок, школа, ВНУ, самаадукацыя) звязаны з рэалізацыяй пазнавальнай функцыі мовы.

Эстэтычная функцыя мовы рэалізуецца ў мастацкай, дасканальнай форме асэнсавання рэчаіснасці, паколькі для носьбіта мовы заўседы важна не толькі тое, што сказаць, але і як сказаць. Эстэтычная функцыя мовы найбольш выразна праяўляецца ў паэтычным, мастацкім, красамоўным слове.

Экспрэсіўная функцыя выяўляе такія рысы носьбіта мовы, як яго ўзровень, здольнасці, вопыт, эмацыянальны стан у час маўлення.

Фатычная функцыя выяўляецца ва ўменні ўстанаўліваць кантакт, наладжваць дыялог з субяседнікам.

Усе функцыі мовы ўзаемазвязаныя і маюць адно прызначэнне: зрабіць мову найбольш эфектыўным сродкам зносін паміж людзьмі.

Маўленне.

Маўленне – гэта камунікатыўная дзейнасць чалавека, выкарыстанне мовы ў працэсе зносін (узаемін) з іншымі людзьмі. Маўленне – канкрэтная маўленчая дзейнасць, канкрэтнае высказванне (тэкст) у вуснай або пісьмовай форме. Маўленнем называюць і вынік маўленчай дзейнасці – тэкст (артыкул, выступленне, паведамленне і г.д.). Маўленне магчымае тады, калі ёсць суразмоўцы (хто гаворыць і хто слухае, хто піша, чытае), калі ўзнікае патрэба штосьці сказаць (напісаць).

Маўленне – з’ява індывідуальная, якая залежыць ад мэты зносін, ад маўленчай сітуацыі і сферы зносін.

Асноўная функцыя мовы – камунікатыўная – вызначае мэту і задачу зносін: узаеміны, паведамленне або ўздзеянне (эмацыянальнае, валявое). Сапраўды, любое наша выказванне мае на мэце або паведаміць штосьці субяседніку, або абмяняцца думкамі, або словам падзейнічаць на слухача (чытача), пераканаць яго, пабудзіць да пэўнага ўчынка.

Маўленне адбываецца ў канкрэтнай маўленчай сітуацыі. Любое наша выказванне залежыць ад таго, дзе мы гаворым (у афіцыйнай або неафіцыйнай абстаноўцы), з кім (з адным чалавекам ці з многімі), з якой мэтай (пачуць і выказаць думкі, меркаванні, паведаміць, пераканаць і г.д.).

Наша маўленне залежыць і ад сферы зносін, у якой адбываюцца ўзаіміны. Пэўную сферу зносін характэрызуе ўжыванне таго ці іншага стылю: навуковага, публіцыстычнага, афіцыйна-дзелавога, мастацкага. Сфера зносін чалавека ў бытавых сітуацыях акрэсліваецца выкарыстаннем гутарковага стылю.

Кожны функцыянальны стыль вызначаецца не толькі пэўнай сферай зносін, але і тыповай для гэтай сферы функцыяй маўлення. Так, з функцыяй зносін найперш звязаны гутарковы стыль, з функцыяй паведамлення – афіцыйна- дзелавы і навуковы, з функцыяй уздзеяння – публіцыстычны і мастацкі стылі.

Пісьмо як від маўленчай дзейнасці.

Пісьмо - разнавіднасць маўленчай дзенасці, пры якой пэўнай інфармацыя перадаецца ў пісьмовым тэксце. Пісьмо – складаны від маўленчай дзейнасці (у час пісьма задзейнічаны розныя псіхічныя функцыі, мускульная энергія, неабходныя веды па тэхніцы пісьма, арфаграфіі і пунктуацыі). Як правіла, кожны пісьмовы тэкст мае камукатыўную (адрасаваную камусьці) скіраванасць (пісменнік піша твор і ўяўляе будучага чытача, дзеннікавыя запісы адрасаваны самому сабе або будучым чытачам, рэклама, інструкцыя прызначаны для пэўнага дзеяння, лісты да знаемых і незнаемых людзей і г.д.).