Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак

  1. Калі прыстаўка заканчваецца на галосны гук, то караневая і пераходзіць у й: іграць – зайграць.

У некаторых словах пасля прыстаўкі на галосную літара і захоўваецца, бо з’яўляецца складаўтваральнай: заінець, праіснаваць, заіскрыцца.

2. Калі прыстаўка заканчваецца на зычны гук, то караневая і пераходзіць у ы: іграць – падыграць.

Літара і захоўваецца пасля прыставак іншамоўнага паходжання між-, звыш-, суб-,

пан-, транс-, контр-, дэз- і інш.: дэзінфармацыя.

Правапіс у –ў

Пішацца у

Пішацца ў

1. Пасля зычных: паўшоў у інстытут

1. Пасля галосных: траўка

2. Пасля знакаў прыпынку: Яны сябравалі, удвух выконвалі заданні

2. Пасля злучка або двухкосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: ванька-ўстанька, «Віцьбічы» ўзнагародзілі.

3. Ва ўласных назвах: да Уладзіміра, Тамара Уладзіміраўна

3. У словах іншамоўнага паходжання, калі ў не з’яўляецца складаўтваральным: паўза, аўдыторыя.

4. У пачатку запазычаных слоў пасля галоснай папярэдняга слова: ва універсітэце.

5. У сярэдзіне і на канцы слоў іншамоўнага паходжання, калі у ўтварае свой склад: кансіліум, Шоу.

Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных

Для беларускага літаратурнага вымаўлення ў галіне зычных характэрна:

1. Працяглае вымаўленне шчыліннага [ г ]: гара.

2. Шыпячыя [ж ], [ ш ], [ч ], [ дж ], а таксама гук [р ] заўседы цвердыя: жыта.

3. Афрыката [дж ] вымаўляецца як адзін гук: дажджы.

4. Афрыката [дз ] мяккая і вымаўляецца як адзін гук: дзяржава. Толькі ў некаторых запазычаных словах злітны гук [дз ] цверды: дзынкаць.

5. Падоўжанае вымаўленне зычных [з ], [ с], [дз ], [ц ], [л ], [н], [ж ], [ ш], [ч ]: маззю, каменне.

6. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў: рэж - [рэш ], луг - [ лух ].

7. Цвердае вымаўленне губных [б ], [п ], [ м], [ф ] на канцы слова і ў сярэдзіне слова перад [й ]: сем, у сямі.

8. Наяўнасць ў, што ўзнік з [в ], [л ], [у ]: жаўток.

Вымаўленне спалучэнняў зычных

  1. Спалучэнні звонкага і глухога гукаў вымаўляюцца як два глухія (асіміляцыя па глухасці): дзядзька [дзяцька].

  2. Спалучэнні глухога і звонкага вымаўляюцца як два звонкія гукі (асіміляцыя па звонкасці): просьба [прозьба].

  3. Спалучэнні шыпячых са свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя (асіміляцыя шыпячых перад свісцячымі): на дошцы [на досцы ].

  4. Спалучэнні свісцячых з шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (асіміляцыя свісцячых перад шыпячымі): пясчаны [пяшчаны].

  5. Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі пярэднеязычнымі губнымі і губна-зубным [в] вымаўляюцца мякка: пе[с’н’]я.

  6. Гукі [дз], [ц] перад мяккім [в] вымаўляюцца мякка: [дз’ в’]еры.

  7. Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г], [к], [х] не памякчаюцца: [с]кінуць.

  8. Спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гарадскі [гарацкі].

  9. Спалчэнні [дц], [тц] у вымаўленні перадаюцца падоўжаным цвердым [ц]: у лодцы [ у лоццы].

  10. Спалучэнні [дч], [тч] у вымаўленні перадаюцца падоўжаным цвердым [ч]: перакладчык [пераклаччык].