Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

81

Установа адукацыі

Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

«Міжнародны інстытут

працоўных і сацыяльных адносін»

Віцебскі філіял

Кафедра лінгвістыкі

Беларуская мова

(вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў 1-га курса юрыдычнага факультэта дзеннай формы навучання)

Віцебск, 2003 г

Беларуская мова. Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў юрыдычнага факультэта дзеннай формы навучання. - Віцебск, 2003. - с.

Аўтар-складальнік: Грабеншчыкова І.Ф., старшы выкладчык кафедры лінгвістыкі

Вучэбна-метадычны дапаможнік абмеркаваны на пасяджэнні кафедры лінгвістыкі Віцебскага філіяла Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін» . Пратакол № .

Рэкамендаваны да друку навукова-метадычнай камісіяй Віцебскага філіяла Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін» . Пратакол №

Змест:

стар.

Уступ …………………………………………………………………

4

Тэматычны план курса ……………………………………………..

5

Тэарэтычныя пытанні курса …………………………………………

5-33

  1. 5

Матэрыялы для практычных заняткаў для студэнтаў дзеннай формы навучання …………………………………………………

33-40

Тэмы рэфератаў …………………………………………………………..

40

Патрабаванні да экзамену ………………………………………………

41-42

Асноўная і дадатковая літаратура ……………………………………

42-43

Тэксты для аналізу і развіцця мовы …………………………………

43-47

Тэксты для перакладу …………………………………………

47-57

Узоры афармлення дзелавых папер……………………………….

57-62

Кароткі слоўнік іншамоўных слоў ……………………………………

62-66

Матэрыял для кантрольнай работы ……………………………………

66

  1. Уступ

Высокая моўная культура - неад’емная частка падрыхтоўкі кожнага спецыяліста. Мэта практычнага курса беларускай мовы на нефілалагічных факультэтах вышэйшых навучальных устаноў - вывучэнне асноўных звестак з адпаведных раздзелаў сістэматычнага курса мовы, падрыхтоўка пісьменнага чалавека, выпрацоўка трывалых навыкаў валодання спецыяльнай лексікай, умення весці дзелавыя гутаркі і афармляць навуковыя і дзелавыя паперы на беларускай мове.

Задачы курса «Беларуская мова»:

- выпрацоўка навуковага погляду на моўныя факты;

- развіцце навыкаў самастойнага падбору, вывучэння, аналізу, правільнага тлумачэння і абагульнення моўных з’яў;

- узбагачэнне слоўнікава запасу;

- знаемства з лінгвістычнай літаратурай.

Аб’ектам курса з’яўляецца моўная сістэма, слоўнікавы склад мовы, асаблівасці яго выкарыстання ў залежнасці ад камунікатыўных задач.

Вучэбна-метадычны дапаможнік складзены ў адпаведнасці з Вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская мова. Прафесійная лексіка», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і прызначаецца для студэнтаў юрыдычных факультэтаў ВНУ. Ен арыентуе студэнтаў на замацаванне асноўных арфаэпічных, арфаграфічных і пунктуацыйных норм, засваенне спецыяльнай юрыдычнай лексікі, выпрацоўку трывалых навыкаў карыстання мовай у розных сферах грамадскіх адносін. Дапаможнік прадугледжвае азнаямленне студэнтаў са спадчынай выдатных прадстаўнікоў беларускай культуры. Засваенню беларускай лексікі, выпрацоўцы нарматыўнага літаратурнага вымаўлення будуць спрыяць пераклады тэкстаў юрыдычнага характару, падрыхтоўка паведамленняў, вусных выказванняў.

Дапаможнік уключае ў сябе планы практычных заняткаў для студэнтаў завочнай формы навучання з указаннем літаратуры, неабходнай для засваення, тэм рэфератаў, практычных заданняў. У дапаможніку змяшчаецца слоўнік іншамоўных слоў, якія студэнты павінны засвоіць: ведаць іх значэнне, будаваць з імі словазлучэнні і сказы. Студэнтам прапануюцца тэксты для аналізу, якія будуць садзейнічаць замацаванню набытых моўных навыкаў.

У працэсе работы з тэкстамі для перакладу рэкамендуецца прытрымлівацца наступнага парадку:

  1. Уважліва прачытаць прапанаваны тэкст.

  2. Перакласці тэкст на беларускую мову, карыстаючыся, пры неабходнасці, слоўнікам.

  3. Засвоіць словы, якія прадстаўлены ў слоўніку.

  4. Адказаць на пытанні да тэксту.

  5. Выканаць прапанаваныя заданні.

  6. Пераказаць асноўныя палажэнні тэксту па-беларуску.

У кнізе змешчаны ўзоры дзелавых папер і адпаведныя практыкаванні, якія дапамогуць студэнтам выпрацаваць навыкі нарматынага афармлення дзелавой карэс-пандэнцыі.

Тэматычны план для студэнтаў 1 курса юрыдычнага факультэта дзеннай формы навучання.

  1. 1.

Мая Радзіма – Беларусь. Мова і соцыум. Беларуская мова сярод славянскіх моў.

2

Дзяржава.

Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.

Гістарычнае мінулае беларускага народа.

6

Грамадзянства.

Лексіка і лексікаграфія .

Мой горад. Культурныя здабыткі майго горада.

6

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы

Культурная спадчына беларускага народа.

4

Заканадаўчая ўлада ў Рэспубліцы Беларусь.

Органы дзяржаўнага кіравання.

Асаблівасці марфалагічнай сістэмы беларускай мовы

Экалагічныя праблемы Беларусі.

8

Метады дзяржаўнага кіравання.

Асаблівасці беларускага сінтаксісу.

Эканоміка Беларусі і шляхі яе развіцця..

6

Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Стылістыка як лінгвістычная дысцыпліна. Асаблівасці навуковага стылю мовы. Беларуская навуковая тэрміналогія.

Дзеячы беларускай навукі.

6

Шлюб па сямейным праве.

Навуковы тэкст. Структура і моўнае афармленне Сістэма жанраў навуковай літаратуры.

Мой інстытут.

6

Грамадзянска-прававы дагавор.

Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

Мая будучая прафесія.

6

Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне.

4

Усяго:

54