Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай

У другой палове XVI ст. адбылася падзея, у выніку якой Беларусь апынулася ў іншых гістарычных абставінах. Люблінскі сейм у 1569 г. прыняў так званую Люблінскую унію, паводле якой Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адной дзяржаве – Рэчы Паспалітай. У гэтай дзяржаве кіруючая палітычная роля сканцэнтравалася з часам, асабліва з другой паловы XVII ст., у руках польскіх магнатаў.

Рэч Паспалітая з падтрымкаю каталіцкага Рыма паступова і настойліва пачала праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў; яшчэ больш узмацняецца, чым у перыяд Вялікага княства Літоўскага, эксплуатацыя беларускага народа. Частка беларускіх феадалаў, беларускай знаці прыстасоўваецца да новых сацыяльна-палітычных умоў, аб’ядноўваецца з польскімі магнатамі, здраджвае Беларусі, яе культуры. У Брэсце, Гародні, Слоніме, Лідзе, у іншых гарадах, а таксама мястэчках Полаччыны, Магілеўшчыны, Міншчыны, Навагрудчыны, Вілейшчыны, Гомельшчыны насаджаецца каталіцызм, ідзе прымусовае “запісванне ў палякі” беларусаў.

Польскія феадалы і каталіцкія царкоўнікі захоплівалі дзяржаўныя землі на тэрыторыі Беларусі. На беларускіх землях пачалі гаспадарыць, побач з беларускімі панамі і шляхтаю, наезджыя польскія паны, польская шляхта.

На Беларусі ўводзіцца польская мова як дзяржаўная, з’яўляецца сетка польскіх школ. У 1696 г. аб’яўляецца закон, паводле якога дзяржаўнаю моваю на Беларусі становіцца польская мова.

У гісторыі Беларусі гэта быў перыяд жорсткай эксплуатацыі працоўнага народа, перыяд нацыянальнага ўціску, вострай рэлігійнай барацьбы. Гэта быў перыяд барацьбы беларускага народа супраць сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, за нацыянальную культуру, за родную мову.

Беларусь у складзе Расійскай імперыі

У канцы XVIII ст. пасля трох падзелаў Польшчы, Беларусь увайшла ў Расійскую імперыю. Гэта падзея ў гісторыі беларускага народа мела прагрэсіўнае значэнне; з часу ўз’яднання Беларусі з Расіяй барацьба беларускага народа пачала ўлівацца ў агульнае рэчышча гераічнай барацьбы народаў, якія насялялі Расію, за свае вызваленне ад уціску эксплуататараў і акоў царызму. У новых гістарычных умовах пачынаецца пэўнае ажыўленне беларускай літаратуры і літаратурна-пісьмовай мовы. Новая беларуская літаратурная мова складаецца на аснове жывых народных гаворак. Працяглы перыяд заняпаду (з канца XVII ст.) беларускай літаратурнай мовы прывеў да таго, што папярэднія яе здабыткі выкарыстоўваліся ў новай літаратурнай мове вельмі слаба.

Паступова развіваецца беларуская літаратура, беларуская літаратурная мова. Найбольш прыкметнымі літаратурнымі з’явамі XIX ст. з’яўляюцца ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”, творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, “Мужыцая праўда” К. Каліноўскага.

Беларускі народ, як і ўкраінскі, літоўскі і іншыя народы, пры царызме знаходзіўся пад сацыяльным прыгнетам, не меў неабходных умоў, каб развіваць сваю нацыянальную культуру і літаратуру. Царскі ўрад забараняў друкаваць на беларускай мове, яна не вывучалася ў школах, не выкарыстоўвалася ў дзяржаўных установах. Літаратурная мова засталася неўнармаванаю. Абмежаванае было яе стылевае выкарыстанне, ужывалася яна ў асноўным як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі.