Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
99
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

Вымаўленне спалучэнняў зычных

  1. Спалучэнні звонкага і глухога гукаў вымаўляюцца як два глухія (асіміляцыя па глухасці): дзядзька [дзяцька].

  2. Спалучэнні глухога і звонкага вымаўляюцца як два звонкія гукі (асіміляцыя па звонкасці): просьба [прозьба].

  3. Спалучэнні шыпячых са свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя (асіміляцыя шыпячых перад свісцячымі): на дошцы [на досцы ].

  4. Спалучэнні свісцячых з шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (асіміляцыя свісцячых перад шыпячымі): пясчаны [пяшчаны].

  5. Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі пярэднеязычнымі губнымі і губна-зубным [в] вымаўляюцца мякка: пе[сн]я.

  6. Гукі [дз], [ц] перад мяккім [в] вымаўляюцца мякка: [дз в]еры.

  7. Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г], [к], [х] не памякчаюцца: [с]кінуць.

  8. Спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гарадскі [гарацкі].

  9. Спалчэнні [дц], [тц] у вымаўленні перадаюцца падоўжаным цвердым [ц]: у лодцы [ у лоццы].

  10. Спалучэнні [дч], [тч] у вымаўленні перадаюцца падоўжаным цвердым [ч]: перакладчык [пераклаччык].

Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых

Азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі і аглушэнне звонкіх на канцы слова ці перад глухімі на пісьме не перадаецца: малацьба, сцежка. Не адзначаецца на пісьме пераход шыпячых у свісцячыя і, наадварот, свісцячых у шыпячыя: грузчык.

Аднак у прыстаўках з-, без-, раз-, уз-, цераз-, перад глухімі зычнымі замест з пішацца с: скінуць, усхваляваны. Перад санорнымі і звонкімі зычнымі прыставачнае з захоўваецца: згрупаваць.

Правапіс д –дз, т – ц

На месцы д, т перад літарамі е, е, ю, я, і, ь, мяккім [в] у адпаведнасці з вымаўленнем пішацца дз, ц: дзеці, Мацвей, у садзе.

Прыставачнае д і суфіксальнае т перад мяккім [в] захоўваюцца: у бітве,прадвеснік.

У словах іншамоўнага паходжання зычныя д, т звычайна цвердыя, пасля іх пішуцца ы, э: дыктант, тэатр.

Аднак перад суфіксам і злучэннямі –ейск-, -еец-, -ер, -ін, -ір, -ік зычныя д, т змяняюцца на дз,ц: гвардзеец.

Літары дз, ц пішуцца таксама ў словах іншамоўнага паходжання перад галоснай ю: эцюд, дзюшэс, цюль, але: турма, авантура.

Ва ўласных назваў д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з вымаўленнем: Ціханаў, Хрысціна, Ядвіга, Тэмза, Мацвей.

Правапіс падоўжаных

Зычныя гукі [ж ] [ш ] [з ] [с ] [дз ] [ц ] [л ] [н ] [ч ] у становішчы паміж галоснымі (у выніку асіміляцыі [й] падаўжаюцца і перадаюцца на пісьме падваеннем адпаведных літар: калоссе, стагоддзе.

Не падаўжаецца гук [л ] у іменах Ілья, Ільіч, Ульяна, Касьян, Ульянавіч і ўтварэннях ад дзеяслова ліць: разалье, вылье.

Словы іншамоўнага паходжання ў беларускай мове пішуцца без падваення зычных: група, калектыў, але: манна, ванна, бонна, донна і інш.

Правапіс спалучэнняў зычных

  1. У спалучэннях зычных [здн ], [стн ], [сцн ], [стл ], [сцл ], [рдц ] гукі [д ], [т ], [ц ] выпадаюць: яны не вымаўляюцца і ў адпаведнасці з фанетычным прынцыпам правапісу не пішуцца, г. зн. на пісьме перадаюцца спалучэнні зн, сн, сл, рц: выезд – выязны, капуста – капусны. Выпадаюць гукі [д ], [л ] у словах міласэрны, сонца, наўмысна. Аднак у прыметніках, утвораных ад запазычаных слоў, спалучэнне [рдн ] на пісьме захоўваецца: рэкордны.

  2. У спалучэннях [згн ], [скн ], якія ўзніклі пры ўтварэнні дзеясловаў з суфіксам –ну-, выпадаюць і на пісьме не перадаюцца гукі [г ], [к ]: бразгаць – бразнуць.

  3. Спалучэнне [дт] на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца на пісьме літарай т: Гумбальт, Рэмбрант.

  4. Спалучэнні зычных [дч ], [тч ], [дц ], [тц ], [чц ] на пісьме перадаюцца нязменна – паводле марфалагічнага прынцыпу, у вымаўленні чуем падоўжаныя гукі [ч ], [ц ]: пасведчанне.

  5. Спалучэнні зычных [жц], [шц] таксама перадаюцца на пісьме паводле марфалагічнага прынцыпу: у дзежцы, на дошцы.

  6. Падвойнае цц пішацца ў лічэбніках адзінаццаць – дваццаць і трыццаць, а таксама ў зваротнай форме дзеясловаў: будавацца, гадавацца.